Лы́скаць ’смяяцца’ (раг., Мат. Гом.), ’біць’, ’піць’, ’трэскаць’, ’кідаць позірк’ (Юрч., ТС). Уваходзіць у групу лексем з коранем *luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73). Да луза́ць (гл.). Слаўскі (5, 421–422) адносіць польск. łyskać ’блішчаць, зіхацець’, славац. liskac śe, укр. лискати, серб.-харв. ли̏скати ’тс’, славен. lískati ’паліраваць’, lískati se ’блішчаць’ да прасл. lyskati, якое з’яўляецца ітэратывам да lъskati, lъsknǫti, lъščati. Гл. лы́зіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)