піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце́, п’юць; піў, піла́, -ло́; пі; пі́ты; незак.

1. што і без дап. Глытаць вадкасць.

П. каву.

Хочацца п.

2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.

П. за чыё-н. здароўе.

Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).

3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.

Муж не п’е і не курыць.

П. без просыпу.

Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.

|| зак. вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).

|| наз. піццё, -я́, н. і пітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. п’ю́ п’ё́м
2-я ас. п’е́ш п’яце́
3-я ас. п’е́ п’ю́ць
Прошлы час
м. пі́ў пілі́
ж. піла́
н. піло́
Загадны лад
2-я ас. пі́ пі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час п’ючы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

піць несов., в разн. знач. пить;

п. чай — пить чай;

п. за што-не́будзь (за каго́е́будзь) — пить за что́-л. (за кого́-л.);

п. кроў — пить кровь;

як п. даць — как пить дать;

п. (на) брударша́фт — пить (на) брудерша́фт;

ва́шымі б ву́снамі ды мёд п.погов. ва́шими бы уста́ми да мёд пить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце; пр. піў, піла, піло; заг. пі; незак.

1. што і без дап. Глытаць якую‑н. вадкасць. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. Цётка Тэкля піла маленькімі глыткамі, смакуючы. Корбан. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абаім піць. Гартны. // Убіраць у сябе, удыхаць. — Стыне сэрца ад захаплення... Паветра, як малако: п’еш і ўсё мала. Гартны.

2. без дап. Ужываць у вялікай колькасці спіртныя напіткі; праводзіць час, п’ючы гарэлку, віно. Сустракаючыся са сваякамі і знаёмымі, Міхась шмат піў — часта з раніцы да позняй ночы. Сіўцоў.

3. за каго-што. Выпіваць спіртныя напіткі ў гонар каго‑, чаго‑н. Кульнулі чарку за Мальвіну, Другую за гаспадара, І госцю выпала пара, Пілі за славу, за айчыну. Колас.

•••

Не з хараства ваду піць — не самае галоўнае хараство, прыгажосць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў — мучыць, прыгнятаць каго‑н., здзекавацца з каго‑н.

Піць мёртвуюпіць запоем.

Піць нагбомпіць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

Як піць даць гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піць1, пэ́тэ, пы́ты ’глытаць вадкасць’, ’выпіваць спіртныя напіткі’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж пітво́, піццё, піцье ’напітак’ (Касп., ТС), пі́цё ’выпіўка’, піццё ’пойла’ (Сл. ПЗБ), піток, піце́ц ’аматар выпіць’, піткі́ ’які прыемна піць’ (ТСБМ, Янк. 3., Мік., Гарэц.); піць ’склёўваць зерне ў каласах (пра птушак)’ (ТС), ’кляваць проса з мяцёлкі’ (Юрч. СНЛ). Укр. пи́ти, рус. пить, польск. pić, н.-луж. piś, в.-луж. pić, чэш. píti, славац. piť, славен. píti, серб.-харв. пи̏типіць’, макед. пие ’тс’, ’курыць тытунь’, балг. пия ’тс’. Прасл. piti < і.-е. *pïH‑tēi̯ > ці *péi̯H‑tēi > pōi̯ > *pojiti > паіць: ст.-грэч. πῑνω ’п’ю’, лесбійск. πώνω, заг. лад. πῖθι, лац. bibo < *pibō ’п’ю’, алб. pi ’тс’, ірл. ibim, ст.-інд. píbati ’(ён) п’е’, pītás ’выпіты’, pítiṣ ’піццё’, ст.-прус. poi​eti ’піце!’, літ. puota ’выпіўка’, лат. pōtus ’выпіты; п’яны’ (Міклашыч, 246; Траўтман, 228; Фрэнкель, Balt. Spr., 37; Бязлай, 3, 44). Значэнне ’выціскаць сок з зярнят, вішань і пад. (пра птушак)’ — другасная беларуска-польская ізасема, гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 147–148.

Піць2 ’нос’ (пін., Сл. Брэс.). Скарочаная форма ад пі́паць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піць; жлукціць (разм.); цягнуць, глушыць, куляць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Піць-палоць1 — імітацыя песні перапёлкі (карэліц., ЖНС). Гукапераймальнае пры ад’ідэацыі слоў піць і палоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыфі́рыць

піць напой, які прыгатаваны з чаю і аказвае наркатычнае дзеянне; піць моцную гарбату’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чыфі́ру чыфі́рым
2-я ас. чыфі́рыш чыфі́рыце
3-я ас. чыфі́рыць чыфі́раць
Прошлы час
м. чыфі́рыў чыфі́рылі
ж. чыфі́рыла
н. чыфі́рыла
Загадны лад
2-я ас. чыфі́р чыфі́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чыфі́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нагбо́м, прысл. (разм.).

У выразе: піць нагбомпіць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Піць патроху.

Сядзяць, каву папіваюць.

2. Пакрыху, але не часта піць спіртное, п’янстваваць (разм.).

Пачаў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)