Барку́н ’палявая трава’ (Сцяшк. МГ), ’баркун белы, Меlilotus albus L.’ (Кіс.), ’люцэрна серпападобная, Medicago falcata L.’ (Кіс.). Таксама беркун, беркін (гл.). Рус. буркун, укр. буркун, боркун, борконь, буркунчик, бурундук, бурунчук, борончук і г. д. (гл. Макавецкі, Sł. botan., 226–227, 229; Мяркулава, Очерки, 86–87). Паводле Мяркулавай, Очерки, 87, ва ўкр. мове запазычанне з цюрк. моў (спроба цюрк. этымалогіі Мяркулава, Очерки, там жа), а адтуль у рус. У бел. мову таксама, мабыць, узята непасрэдна з укр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блыха́, таксама блаха́ (Сцяшк. МГ). Рус. блоха́, укр. блоха́, блиха́, ст.-рус. блъха, чэш. blecha, ст.-чэш. blcha, польск. pchła (*płcha < *blcha), серб.-харв. бу̀ха, балг. бълха́ і г. д. Прасл. blъcha < і.-е. *bhlusā. Параўн. літ. blusà, ст.-іран. *brušā (> афг. vraža ’блыха’), грэч. ψύλλα, ψύλλος (*bhsulla < *bhlusa, метатэза), лац. pūlex, ням. Floh (да герм. форм. гл. Клюге, 207–208). Бернекер, 62; Траўтман, 35; Фасмер, 1, 176–177; Махэк₂, 56; БЕР, 1, 99; Праабражэнскі, 1, 30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́н1 ’самая вялікая кефаль, Mugil cephalus’ (ТСБМ), рус. лобан ’тс’ < лоб ’галава’, перм. лобан ’рыба язь’, укр. лобань ’з вялікім ілбом’. З рус., відавочна, паходзіць і польск. łoban ’кефаль’. Параўн. славац. lebeň(a) ’галава’ (экспр.), аналагічнае беларускай лексеме паводле ўтварэння.

Лаба́н2 ’карова без рагоў’ (Нар. словатв., Сцяшк. Сл.; віл., Сл. паўн.-зах.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з дырыватам ‑ан, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс. наз., 94; Ляшчынская, Весці АН БССР, 1972, 1, 87). Да лоб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазані́ца ’расліна Lysimachia nummularia L.’ (брэсц., гродз., Кіс., ТС, БелСЭ, 6). Утворана пры дапамозе суф. (а)ніц‑а ад лаза (Сцяцко, Афікс. наз., 164), параўн. і іншыя назвы ад таго ж кораня: лазоўка, ніцая лаза, ці ад вярба: гродз. вярба, маг. вярбішнік, укр. вербозіль, вербозілля лучне, рус. вербейник, чэш. zlutá vrbina. Матывацыя: расліна рассцілаецца, «паўзе» па зямлі, адсюль і наступныя назвы рус. повитель, поползуиіник, укр. повій жовтий, волокник, серб.-харв. !!!Mujau̯Ą польск. tojeść rozesłana і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варча́к1 ’ворчык’ (Гарэц., Бяльк.), таксама во́рчык. Рус. о́рчик, во́рчык, во́рчак, укр. во́рчик. Запазычанне з польск. orczyk ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. ortschît ’тс’ (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, Cizí sl., 265; Фасмер, 3, 155). У бел. мове (як і ў рус. дыял. во́рчак) новы суф. ‑ак (адсюль і націск а́к!).

Варча́к2 ’прыпражны конь’ (БРС, Нас.). Перанос назвы (з варча́к ’ворчык’). А ці не можна паставіць пытанне пра паходжанне ад слав. *orь ’конь’ (параўн. укр. вір, во́рик)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абаку́ліваць ’падманваць, ашукваць’ (Нас., Бяльк.), абакуліцца ’памыліцца’ (Нас., Яруш.), абакульнік ’ашуканец’ (Бяльк.), абакула ’той, хто ашуквае’ (Касп., Яруш.) < *о‑ба‑кул‑ити < *бакуля < *бакаць. Што датычыць словаўтваральнай мадэлі, параўн. абдзяжуліць (гл.). Рус. бакулить ’гаварыць, балбатаць’, бакуля, бакуня ’балбатун’, бакать ’гаварыць, балбатаць’. Параўн. ст.-польск. bakać, чэш. bakati ’зваць’ (< прасл. bajati ’гаварыць’). Інакш Фасмер, 3, 97, які абакуливать < аб + акула. Рус. окула ’ашуканец’ хутчэй за ўсё памылковая дэкампазіцыя ад обакулить, бакулить. Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 17. Гл. бакулы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абруза́ць1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус. (о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.

Абруза́ць2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць1 (гл.). Параўн. рус. жарг. припухать у значэнні ’спаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуба́с ’вялікі, тупы нож’ (Нас.: Вілен., Ковен., Гродз. губ.). Укр. дубас ’вялікі нож’. Няясна. Параўн. фармальна ідэнтычнае, але з іншым значэннем рус. дуба́с ’від лодкі’. Магчыма, спачатку ’лодка грубай работы’ > ’грубы прадмет’. Параўн. у рус. гаворках (СРНГ, 8, 223): дубас «с заостренным носом и тупою кормою грубой работы, наподобие простого корыта». Адсюль, відаць, метафарычна: ’грубы, тупы прадмет’ (> ’тупы нож; тупы, вялікі нож’). Лексему дуба́с ’лодка’. Фасмер (1, 548) выводзіць ад *dǫbъ ’дуб’ (насуперак Міклашычу, які зыходзіў з тур. tombaz).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́лда ’высокі, непаваротлівы, нязграбны чалавек’, засведчана ў Вілен., Ковен., Гродз. Мін. губ. (Нас.), ’высокі, сутулаваты’ (Шат.), ’даўгавязы чалавек’ (Бяльк.), ’высокі худы чалавек’ (Касп.); гл. і Сл. паўн.-зах.; рус. ды́лда ’тс’, таксама ’жардзіна’. Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19) этымалогіі рус. слова (бел. матэрыял ніхто раней не прыводзіў) лічыць непераканаўчымі і мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў; параўн. літ. dìlda ’непаваротлівы, неправорны чалавек’, лат. dilda ’дылда’ (Лаўчутэ, там жа, 19–20). Гл. яшчэ агляд версій у Фасмера, 1, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуко́віна ’персцень’ (Сл. паўн.-зах., Жд., Шат., Жыв. сл., 149), жыко́віна (Шат.; бяроз., Шатал., жыт., Лексика Пол., 286). Рус. наўг., арханг., алан. жуко́ви́на ’тс’, ’жучок’, укр. жуко́вина ’пярсцёнак з каменем’ (Жэлях.), жукови́на ’жучок’ (Грынч.). Параўн. ст.-рус. жукъ ’рэльефнае ліццё на метале’; відаць, сем. перанос ад слова жук1 па форме, магчыма, з улікам прыпадабнення лапак жука да захватаў для трымання камення ў персцені. Жуковіна — суфіксальнае вытворнае ад жук. Фасмер, 2, 64; Якабсон, Word, 8, 1952, 338.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)