Варча́к 1 ’ворчык’ (Гарэц., Бяльк.), таксама во́рчык. Рус. о́рчик, во́рчык, во́рчак, укр. во́рчик. Запазычанне з польск. orczyk ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. ortschît ’тс’ (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, Cizí sl., 265; Фасмер, 3, 155). У бел. мове (як і ў рус. дыял. во́рчак) новы суф. ‑ак (адсюль і націск ‑а́к!).
Варча́к 2 ’прыпражны конь’ (БРС, Нас.). Перанос назвы (з варча́к ’ворчык’). А ці не можна паставіць пытанне пра паходжанне ад слав. *orь ’конь’ (параўн. укр. вір, во́рик)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)