Жуко́віна ’персцень’ (Сл. паўн.-зах., Жд., Шат., Жыв. сл., 149), жыко́віна (Шат.; бяроз., Шатал., жыт., Лексика Пол., 286). Рус. наўг., арханг., алан. жуко́ви́на ’тс’, ’жучок’, укр. жуко́вина ’пярсцёнак з каменем’ (Жэлях.), жукови́на ’жучок’ (Грынч.). Параўн. ст.-рус. жукъ ’рэльефнае ліццё на метале’; відаць, сем. перанос ад слова жук1 па форме, магчыма, з улікам прыпадабнення лапак жука да захватаў для трымання камення ў персцені. Жуковіна — суфіксальнае вытворнае ад жук. Фасмер, 2, 64; Якабсон, Word, 8, 1952, 338.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)