Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус. ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл. laskavътой, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́й ’зручней’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віж1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел. вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр. віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск. widz ’сведка’, ст.-польск. widz ’віж’. Да прасл. vidjьтой, хто бачыць’ < viděti.

Віж2 ’глядзі’ (Нас.), рус. вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус. вижь, ст.-слав. виждь, чэш. viz, макед. види ’тс’ і г. д. Прасл. vidjь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кало́дкі, коло́дкэ і колы́ткы ’скураныя нашыўкі на аброці, навочнікі’ (малар., Нар. словатв.). Здаецца, зыходнай формай можна лічыць колыткы; што датычыць формы колодкэ, тут, відаць, недакладны запіс складанай зах.-палес. фанетыкі. Такое меркаванне даказваецца, галоўным чынам, семантычным паказчыкам, паколькі фармальная сувязь з калода1 ніяк не пацвярджаецца семантычна. У той жа час і фармальная, і семантычная суаднесенасць з каліта, калітка асобых сумненняў не выклікае, але не вельмі ясна, ці быў тут перанос паводле падабенства, ці толькі рэалізацыя «дыфузнага» тэрміна для падыходзячай рэаліі. Параўн. семантыку слова каліта1 і наст. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Берлаво́кі ’вірлавокі, з вялікімі вачыма’ (Сцяшк. МГ), бєрлаокі ’вірлавокі; бяльматы’ (Лысенка, ССП). Параўн. польск. дыял. barlooki (Махэк₂, 67; адкуль? Няма ў Варш. сл. і ў Карловіча), ст.-чэш. brlookýтой, хто бегае туды-сюды вачыма’, чэш. brlooký ’косы, касавокі’, brlavý ’косы’ (ст.-чэш.), ’крывы’ (пра верацяно, трубку), ’кульгавы’, славац. brlavý ’косы’, brloočný. Далей параўноўваюць з славен. brlja ’ваўчок’ (цацка), гл. Махэк₂, там жа. Можна думаць пра слав. дзеяслоўную аснову *bьrl/‑ ’круціць, круціцца’. Але зыходзячы з геаграфіі ўсх.-слав. слоў, можна, мабыць, меркаваць і пра запазычанне з зах.-слав. Параўн. яшчэ вірлаво́кі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нттой, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ. biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinė ’бярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намаразень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надовесь ’нядаўна, на днях’ (Нас.), нагдавісь ’тс’ (Мат. Гом.). Хутчэй за ўсё да *onogbda/‑dy, гл. нагды, расшыранага ўказальнымі займеннікамі овъ і сь (ESSJ SG, 2, 525–527). Меркаванні Варбат пра сувязь рус. смал. надовесь, надовись ’нядаўна’ з бел. надовень ’участак поля каля вёскі’, якое паводле словаўтваральнай сувязі з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ выводзіцца ад *065« ’вёска’ і адлюстроўвае прасторавую блізкасць, у той час як надовесь, надовись адлюстроўваюць блізкасць у часе, адсюль развіццё значэння ’нядаўна’ на базе першаснага ’блізка (ад вёскі)’ (Варбат, Этимология–1979, 32) — здаюцца непераканальнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ўжык ’свавольнік, гарэза’. Рус. дыял. кур., зах., паўд., смал. же́вжик ’невялікі, але рухавы чалавек’, же́вжик ’вяртлявы, рухавы чалавек’, ’верабей’, ст.-укр. з 1651 г. (Хрэст.). Усх.-слав. жартаўлівае (Булахоўскі, Нариси загального мовознавства, 1959, 108) слова можа быць узведзена да прасл. формы *žьv‑, што чаргуецца з *živ‑ (гл. жывы і жвавы). Супрун, Бел.-польск. ізал., 126. У слове жэўжык другое ж, відаць, у той ці іншай меры адлюстроўвае ўплыў першага ж, а значыць, можа разглядацца як рэдуплікаванае, што для жартаўлівага слова цалкам зразумела. Суфікс ик (> ‑ык) часта выкарыстоўваецца для назваў асоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)