так.

1. прысл. Такім чынам, а не інакш.

Так трэба рабіць.

Ці так я сказаў?

2. прысл. У такім стане, выглядзе, становішчы і пад.; без дадатковых сродкаў, намаганняў і інш.

Мяса трэба есці з хлебам, а не так.

Мужчына нёс чамадан, а жанчына ішла так.

3. прысл. У такой ступені, да такой ступені, настолькі.

Гэта было так даўно, што ніхто не помніць.

Стала так цёмна, як ноччу.

4. прысл. Без асаблівай прычыны, без патрэбы або без пэўнай мэты, без сур’ёзнага намеру.

Ён прыйшоў не памагаць, а так паглядзець.

5. прысл. Правільна, дакладна, сапраўды.

Сумленны ён чалавек, гэта так.

6. часц. Ужыв. ў рэпліках пры адказе для выражэння сцвярджэння, згоды.

Верш вывучыў? — Так.

Ты любіш маляваць, любіш многа чытаць.

Так? — Так.

7. часц. Ужыв. ў рэпліцы-адказе з агульным значэннем неакрэсленасці.

Як жывеш? — Ды так.

8. часц. указ. Выкарыстоўваецца ў пачатку сказа для канкрэтызацыі, пацвярджэння раней выказанай думкі.

Так, цяжка табе будзе, пакуль прывыкнеш.

9. часц. узмацн. Выкарыстоўваецца для падкрэслівання большай выразнасці таго слова, пры якім яно стаіць.

А я так думаю, што ўсё гэта забудзецца.

10. часц. абмежавальная. Ужыв. для ўказання на прыблізную колькасць, меру чаго-н., час і пад.

Прайшлі так кіламетраў пяць.

Гадоў так праз дзесяць і не пазнаеш яго, як сустрэнеш.

11. часц. У спалучэнні з «і» ўказвае на характар дзеяння.

Яблык апетытны, так і хочацца ўкусіць.

12. злуч. У спалучэнні са злучнікам «як» выкарыстоўваецца для злучэння аднародных членаў сказа і сказаў з параўнальна-супастаўляльным адценнем.

Як дзеці, так і дарослыя любяць сваю родную мову.

За так — бясплатна, дарма.

І так далейужыв. ў канцы пералічэння чаго-н. і ўказвае, што пералічэнне можа працягвацца.

Не так каб (разм.) — не вельмі.

Не так каб цёпла было, але і не холадна.

Не так сабе — з нейкай мэтай, з пэўным намерам.

Так і так (разм.) — ужыв. замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага, пра што ўжо расказвалася.

Так сабе (разм.) — ні добра ні дрэнна, пасрэдна.

Цікавая кніжка? — Так сабе.

Так ці інакш (іначай) — ва ўсякім выпадку, як бы не склаліся абставіны.

Так ці інакш, я заўтра буду ў вас.

Хоць бы і так (разм.) — няма нічога асаблівага, дрэннага ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́та 1, ‑ы, ДМ страце, ж.

1. Згуба чаго‑н., знікненне каго‑, чаго‑н. Страта працаздольнасці. Страта апетыту. Страта зроку. □ Сусед, які ўкраў у суседа каня, гэта для Маргунка крайняя ступень страты чалавечай годнасці. Куляшоў. // Урон у сувязі са смерцю каго‑н. блізкага, дарагога, вядомага. Смерць вучонага — вялікая страта. □ Памёр ляснічы наш!.. — То пойдзем, браце, Паплачам хоць па сваёй страце. Колас. Дачка расла бойкая, разумная. Яна як бы ўзнагароджвала іх за страту старэйшага сына, які загінуў на фронце. Хадкевіч. // звычайна мн. (стра́ты, страт). Тое, што страчана ў час ваенных дзеянняў (пра людзей, тэхніку і пад.). Хоць страты роты былі вялікія, але фашысты не прайшлі, падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася, іх супраціўленне было зламана, фашыстаў выбілі з умацаванняў і пагналі на захад. Гурскі. Усё: і пакуты, і страты, І грозныя дні ў барацьбе Пазналі героі-салдаты За нас — За мяне і цябе. Кірэенка.

2. Тое, што страчана; прапажа. Раптам страта знайшлася — у аднаго пасажыра было два білеты: зліпліся згорнутыя паперкі, дык не заўважылі. Марціновіч. О, як ён [Вандроўнік] рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту! І Хлебу нізкі, да зямлі, Аддаў паклон, як брату. Танк. // Нястача чаго‑н. Так... хоць зямлі свае нямнога, Але ўсё ж лепей, як нічога. А збудзь яе — пачуеш страту. Колас.

3. звычайна мн. (стра́ты, страт). Безгаспадарчыя выдаткі. Многія гаспадаркі дрэнна выкарыстоўваюць тэхніку, дапускаюць марудлівасць на ўборцы і тым самым дапускаюць страты збожжа. Машэраў. Што значыць зжаць жыта за шэсць дзён замест месяца? Не будзе страт, павялічыцца ўраджай на два-тры цэнтнеры з гектара. Дуброўскі.

•••

Увесці ў страту гл. увесці.

Цярпець страту гл. цярпець.

стра́та 2, ‑ы, ДМ страце, ж.

У буржуазнай сацыялогіі — грамадская групоўка людзей, аб’яднаных пэўнай агульнай сацыяльнай рысай (маёмаснай, прафесіянальнай, адукацыйнай і г. д.), якая проціпастаўляецца класу (у 2 знач.) як паняццю марксісцкай сацыялогіі.

[Лац. stratum — слой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце, ‑вядуць; зак., каго-што.

1. Ведучы, дапамагчы або заставіць узысці, падняцца наверх чаго‑н. Узвесці на гару. Узвесці на ганак. □ [Загорскі] проста і натуральна падаў .. [імператрыцы] руку, каб узвесці на кілім, што вёў да сабора. Караткевіч. Зялёнка падвалок .. [Валодзьку], узвёў па табурэтку, пачаў размахваць чорны шнур. Карпюк. / Пра судны. Трэба ўзвесці баржы на грэбень пераката якраз у самым глыбокім месцы. «Звязда». // Вывесці, прывесці куды‑н. Вечар разам са мной На вяршыню ўзышоў, На якую ўзвяла нас Дарога крутая. Танк. Палявая дарога ўзвяла на бальшак. Перад Надзяй ва ўсёй шырыні адкрылася Калінаўка. М. Ткачоў. / у перан. ужыв. Пніцкі стараецца ўзвесці .. [Нахлябіча] па думку, што ніколі пра яго ён .. дрэнна не думаў. Чорны. // Узняць (вочы, позірк і пад.) на каго‑, што‑н.; паглядзець уверх. [Чарноцкі] ажывіўся, падняў галаву, на момант узвёў на .. [Ярашэвіча] вочы. Чорны. Сядзіць пан Богут у тамленні І вочы ўзвёў на абразы. Колас.

2. Прывесці зброю ў гатовае да выстралу становішча. Узвесці курок. Узвесці пісталет. □ Не спыняючыся, Пеця ўзвёў аўтамат і націснуў на гашэтку. Сіняўскі.

3. Збудаваць, пабудаваць, паставіць. Узвесці палацы. Узвесці помнік. □ Пабудуюць .. [будаўнікі] новыя цэхі завода, узвядуць яшчэ нямала новых дамоў. Кулакоўскі. А далей глядзі — дзяўчаткі тыя Дваццаць вёснаў ходзяць па зямлі, А ўжо іх рукі залатыя Больш паловы Мінска ўзвялі. Панчанка.

4. перан.; у каго-што. Узвысіць да якога‑н. стану, звання. Узвесці ў ранг заслужанага дзеяча навукі. // Надаць чаму‑н. іншае або вельмі важнае значэнне. Узвесці ў крымінал. Узвесці ў закон. Узвесці ў абсалют.

5. перан. Прыпісаць каму‑н. што‑н. заганнае, адмоўнае, дрэннае; несправядліва абвінаваціць. Узвесці паклёп. □ [Бабейка:] — Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Хадкевіч.

6. У матэматыцы — памножыць які‑н. лік (або алгебраічны выраз) на той самы лік (або выраз) указаную колькасць разоў. Узвесці ў квадрат. Узвесці ў пятую ступень.

•••

Узвесці на след — навесці на след, удаць, выдаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадо́к, ‑дку, м.

1. Памянш.-ласк. да холад, невялікі холад. [Ануцюнаў:] — Маёру рупіла як мага хутчэй трапіць на аэрадром, далонню адчуць халадок рабрыстай ручкі ўпраўлення, вырвацца ў вышыню. Алешка. На Марыне быў квяцісты халат, пашыты нядаўна. У яго Марына захутала ногі, адчуваючы прыемны халадок шоўку. Шахавец.

2. Свежае, халаднаватае паветра, вецер. Павеяла ранішнім халадком. Колас. // Халаднаватае надвор’е, невысокая тэмпература паветра. Прыходзілі доўгія асеннія ночы.. з вострым халадком першых замаразкаў... Чорны.

3. Цяністае месца, цянёк. Паставілі [маці з Алесем] ад сонца снапы, зрабілі халадок. Брыль. Глухі сядзіць на загуменні ў халадку пад ліпаю і пляце лапці. Якімовіч.

4. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка. Халадок, заедзі няма, ехаць добра. Чарнышэвіч. Можна ж падначаваць ды заўтра халадком на ранішні цягнік пайсці. Пальчэўскі.

5. перан. Пра адчуванне лёгкага холаду (ад хвалявання, страху і пад.). І дагэтуль халадок прабягае ў .. [Данілы] [п]а спіне, калі ён уяўляе, якім болем разрывалася ў той дзень сэрца хлопчыка. Мехаў. [Мікалай Пятровіч] нават адчуў на сваёй спіне лёгкі халадок і прыкра хмурыўся, намагаючыся рассеяць нядобры настрой. Каршукоў.

6. перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Маша] адчула і насцярожанасць, з якой ставілася да яе жонка Антона Кузьміча.., але здзівілася, што ў самой яе таксама з’явіўся пэўны халадок у адносінах да Галіны Адамаўны. Шамякін. Непрыемным халадком дыхнула на Пятруську ад гэтых бабчыных слоў: ніколі ён не думаў, што так неспадзявана можна зрабіцца гультаём. Кулакоўскі. — Дык вы амерыканцы? — перапытаў яшчэ раз начальнік, і ў голасе яго адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.

•••

Аціраць халадкі гл. аціраць.

З халадком — а) без цікавасці, старання (рабіць што‑н.). Я таго на ўвазе маю, Хто працуе з халадком: Дрэнна ніву засявае, Даглядае — языком. Кляўко; б) раўнадушна адносіцца да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужII

1. нареч. ужо́;

он уж не ма́ленький ён ужо́ не мале́нькі;

он уж давно́ здесь ён ужо́ даўно́ тут;

2. усилительная част. ужо́;

не так уж пло́хо не так ужо́ дрэ́нна;

о́чень уж мно́го де́ла ве́льмі ўжо шмат спраў (рабо́ты);

на что уж на што ўжо; кроме того, иногда переводится также другими част. и сочетаниями, в частности: (в знач. «право же») ужо́ ж.; (в знач. «уж и») ужо́ і;

уж я не зна́ю я ўжо і не ве́даю; (в сочетании с част. «вот» при восклицании) вось дык, вось гэ́та (дык) ужо́;

вот уж непра́вда! вось дык няпра́ўда!;

вот уж нет! вось гэ́та дык ужо́ не!; (при угрозе) вось, ж. (жа);

уж я тебя́ вось я табе́! я ж. табе́!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ліха, лі́хо, лі́ка, лі́хінько ’бяда, гора, зло, няшчасце’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Шат., Грыг., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ, Янк. 1; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’боль’, ’нячыстая сіла, чартаўшчына’ (Нас.); ’эпілепсія’ (бялын., Нар. сл.), ’блага, кепска’ (КЭС, лаг.; ТС, Бяльк., ТСБМ), ліхо́ ’моташнасць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), лі́хо паду́шчае, паду́шчэ лі́хо ’эпілепсія’ (Сл. ПЗБ, ТС); ліхі́, ліхі́й, ліхы́й, лыхы́й, лыхе́й ’благі, паганы, дрэнны’, ’нядобры’, ’злы (аб сабаку)’, ’хворы, худы, састарэлы, стары’, ’д’ябал’, ’смелы, удалы, маладзецкі’, ’рэзвы, жвавы, хуткі, імклівы (аб кані)’, ’адваротны бок матэрыі, адзення’ (Нас., Яруш., Мал., Бес., Касп., Шат., Янк. 1, Сцяшк., Маш., Мат. Гом., Клім., Федар. 1, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.; слонім., Нар. лекс.); ст.-бел. лихий ’нядобры, паганы, нізкаякасны, стары, непрыдатны’, ’злы, нячэсны, варожы’, ’неспрыяльны, непадыходзячы’ і другаснае (Булахаў, Гіст., 115) ’левы’. Укр. лихо, рус. лихо ’зло, бяда, няшчасце’, смал. ’нячыстая сіла’, ’злы лёс’, валаг., арханг. ’гора, смутак’; перм., алан. ’гультайства’, арханг. ’задавальненне’; ст.-рус. лихо ’зло’, ’лішка’, ’прыбыль’; польск. licho, драг. lich ’няцотны лік’, а з XVII ст. ’зло, няшчасце, бяда’, ’д’ябал’, каш. ’няшчасце’, ’няўдача, няпоспех’, чэш. licho ’няцотны лік’, ’няшчасце’, ’нячысцік’, мар. lichó ’няцотны’, славац. у выразах sudo licho, četno či licho, серб.-харв. та̏ко или лијо, ст.-слав. токъмоѥ и лихоѥ ’цот і лішка’, балг. лихо ’тупы чалавек’, прасл. lixo. Утворана ад прыметніка lixъ (укр. лихий, рус. лих, лихой, ст.-рус. лихый; польск., н.-луж. lichy, в.-луж. lichi, чэш., славац. lichú, славен. lȋh, серб.-харв. ли̑х, балг. лих, ст.-слав. лихъ) агульнай лініяй развіцця семантычнай структуры кораня якога lix‑ у слав. мовах быў, па-першае, пераход ад сінкрэтызму першапачатковага значэння кораня да расчлененых палярных якасных значэнняў: ’які перавышае норму’ і ’які не дасягае нормы’, па-другое, фарміраванне другасных якасных значэнняў, уласцівых усім або некаторым асобным слав. мовам, напрыклад н.-луж. ’свабодны’, рус. ’смелы, зухаваты’ (Сіліна, ОЛА–1975, 38). Узыходзіць да і.-е. *leiku̯‑so < *leiku̯‑ ’пакідаць’ (ст.-грэч. λείψᾰνον ’рэшта, астатак’, λειψό‑θριξ ’той, хто згубіў валасы’, лац. relinquō, ‑ere, relietus ’пакідаю’, літ. liẽkas ’няцотны, які застаецца пакінуты’, ãtlykis ’перапынак пасля работы’, лат. lìeks ’лішні, празмерны’, ст.-інд. rinákti ’пакідае, уступае’ (Фасмер, 2, 505; Слаўскі, 4, 228–229; 237–239; Бязлай, 2, 140. Махэк₂ (333) у прасл. lixъ бачыць дзве лексемы: 1) ’лішні, няцотны’; 2) ’злы, благі’. Няма падстаў). Сюды ж ліхамдрэнна; не так, як трэба; навыварат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляжа́ць несов., в разн. знач. лежа́ть;

кні́га ляжы́ць на стале́ — кни́га лежи́т на столе́;

л. у непрыто́мнасці — лежа́ть без созна́ния;

мая́ зая́ва ляжы́ць у дырэ́ктара — моё заявле́ние лежи́т у дире́ктора;

на траве́ ляжы́ць раса́ — на траве́ лежи́т роса́;

гро́шы л. у ашчадка́се — де́ньги лежа́т в сберка́ссе;

за ле́сам ляжы́ць прасто́рнае по́ле — за ле́сом лежи́т просто́рное по́ле;

шлях мой ляжы́ць на Маскву́ — путь мой лежи́т на Москву́;

на мне ляжы́ць абавя́зак — на мне лежи́т обя́занность;

л. у асно́ве — лежа́ть в осно́ве;

л. на баку́ (на пе́чы) — лежа́ть на боку́ (на печи́);

дрэ́нна ляжы́ць — пло́хо лежи́т;

душа́э́рца) не ляжы́ць — (да каго, чаго) душа́е́рдце) не лежи́т (к кому, чему);

л. пад сукно́м — лежа́ть под сукно́м;

л. на пляча́х — лежа́ть на плеча́х;

л. як пласт (пласто́м) — лежа́ть пласто́м (как пласт);

л. мёртвым гру́зам — лежа́ть мёртвым гру́зом;

ле́жма л.прост. ле́жмя лежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

што¹, чаго́, чаму́, чым, па чым, займ.

1. пыт. і адносны. Указвае, пра які прадмет, рэч, з’яву і пад. ідзе гаворка.

Што там адбылося? Выканай вось што.

Што не ў меру, тое ў шкоду.

Што вы кажаце? (ужыв. таксама як выраз здзіўлення з выпадку чаго-н. сказанага).

2. пыт., у знач. вык. У якім стане, які, як.

Як наша вёска, што суседзі?

3. пыт., у знач. прысл. Тое, што і чаму́ (у 1 знач.).

Што не заходзіш да нас? Я раздумаў ехаць. — Што так?

4. пыт. і адносны. Тое, што і колькі (у 1 знач.).

Што яна варта.

Што ёсць духу.

Што толку ў гэтым (гэта значыць няма толку). Што яму за карысць ад гэтага? (якая карысць, няма карысці).

5. пыт., у знач. прысл. Навошта? для чаго?

Што нам спрачацца з імі?

6. адносны. Тое, што і які (у 1 знач.).

Хата, што каля лесу.

7. неазнач. Тое, што і што-небудзь (разм.).

Калі што — я прыеду і зробім.

Дайце мне з’есці чаго.

8. пыт. Ужыв. для выражэння пытання, перапытвання, уяўляе сабой сказ у знач.: што ты сказаў? што трэба? што такое? —

Глянь сюды. — Што? Што ты? Ну і што?

А што — рэпліка ў адказ на пытанне ў знач.: чаму, чаго пытаешся. —

Ты хочаш гэта рабіць? — А што?

З чаго — чаму, па якой прычыне.

І з чаго ёй дрэнна стала?

На што ўжо — уводзіць уступальны сказ.

На што ўжо ён негаваркі, і то разгаварылі.

Ні за што — ні ў якім разе.

Ні за што, ні пра што

1) дарэмна;

2) без прычыны, падстаў.

Ні з чым (застацца, пайсці і пад.) — без усяго.

Ні пры чым — не мае адносін, не вінаваты ў чым-н.

Ён тут ні пры чым.

Пры чым — у чым вінаваты, якія адносіны мае.

Пры чым тут я?

Ці штопабочн. сл., якое выражае няўпэўненасць, сумненне.

Ну, будзем ужо збірацца, ці што?

Што да чаго — у чым сутнасць, сэнс чаго-н.

Разбярыся тут, што да чаго.

Што ж — рэпліка ў знач.: так, прыходзіцца згадзіцца.

Што ж, няхай будзе так.

Што за — у пытанні і вокліч: які.

Што за глупства?!

Што за дзяўчына да вас прыехала? Што за страва! (якая добрая).

Што зробіш! — рэпліка ў знач.: нічога не зробіш, так ужо будзе.

Што і казаць — вядома, сапраўды.

Факт, што і казаць, упартая рэч.

Што рабіць! — тое, што і што зробіш.

Што там — рэпліка ў знач.: добра, няхай.

Што ты (вы)? — выраз здзіўлення, спалоху, пярэчання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́сці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; пр. еў, ела; заг. еш; незак., каго-што.

1. і без дап. Прымаць ежу, перажоўваючы яе і глытаючы. Есці булку з маслам. Хацець есці. □ Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай. Лынькоў. // Ужываць у якасці ежы, для ежы. Не есці мяснога. □ Горкая рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды ідуць. Прыказка. // Харчавацца. Прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі, — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса з гаспадаром елі. Якімовіч.

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч. Варыць есці. □ Нясе жонка [аратаму] есці Цэлы спарышок. Купала.

3. Кусаць, грызці (пра насякомых, грызуноў). Моль есць футра. □ Ядуць вас мухі з камарамі. З нар.

4. Раз’ядаць, разбураць хімічна. Іржа на вышках есць парог. Купала. // Раздражняць, раз’ядаць (пра дым). Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва. Пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.

5. перан. Разм. Не даваць спакою, мучыць; грызці (пра сумленне, боль і пад.). Магло здавацца, што .. [Стафанковіча] есць з сярэдзіны нейкі боль. Чорны. Згрызае, есць яго нуда. Адзін ён тут у волкім змроку. Колас.

6. перан. Разм. Даймаць каго‑н. сваркамі, папрокамі, назаляць, не даваць спакою. Адразу пачаў гаварыць Апанас Сегень пра адвечную вясковую песню: за кавалак гнілой вяроўкі ўвесь век ядуць адно аднаго. Чорны.

•••

Дарэмна хлеб есці — гультаяваць, не прыносіць ніякай карысці.

Есці вачамі — пільна ўглядацца, не адводзячы позірку; упівацца вачамі.

Есці не просіць гл. прасіць.

Есці просяць гл. прасіць.

Есці чужы хлеб — жыць за чый‑н. кошт, знаходзіцца на чыім‑н. утрыманні.

Есць чарвяк каго гл. чарвяк.

Еш не хачу — усякай яды ўволю, з лішкам.

Мала кашы еў (з’еў) — яшчэ малады, нявопытны, каб брацца за сур’ёзную справу.

Пасаліўшы, есці можна — пра што‑н. пасрэднае, цярпімае.

Поедам есці — бесперастанку мучыць папрокамі.

Хлеб есці з чаго — мець карысць, даход з якога‑н. занятку.

Хоць воўк траву еш гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́ха 1, ‑а, н.

1. Няшчасце, зло, бяда; гора. [Марына:] — Ох, сыночак, мая зорка! Як цябе падгадаваць, Як ад ліха захаваць. Колас. У вочы.. [Карніцкаму] ліслівілі, пахвальвалі за новыя і смелыя думкі, а ў душы жадалі ўсялякага ліха. Паслядовіч. // Разм. Хвароба. [Мацей:] — Нейкае ліха ўбілася пасля прастуды. Пальчэўскі.

2. У фальклоры — нячыстая сіла, чорт. Адказаў хлапец паціху: — Праўду я шукаць іду, А за мною следам Ліха Водзіць Гора і Бяду. Грахоўскі.

•••

Ведаць, пачым фунт ліха гл. ведаць.

Да ліха — вельмі многа, вялікая колькасць.

Каб на яго (цябе, яе, вас, іх) ліха — ужываецца як вокліч, якім выказваецца прыкрасць, абурэнне, злосць. — Камера, каб на яе ліха, лопнула, — сказаў салдат і пастукаў нагой па задняму колу машыны. Сіняўскі.

Ліха ведае (хто, што, які, куды і пад.) — немаведама хто, што, абы-які і пад. Можа і сам ён, Мікалай, бачыў, што тут ліха ведае што робіцца. Чорны.

Ліха гарыць з каго — пра верхавода, завадатара. Усё ліха гарэла з Камінскага, а цяпер Шыслоўскі верхаводзіць. «Маладосць».

Ліха з ёй, з ім і пад. — няхай будзе так, можна пакінуць без увагі. «Ліха з ёю, з шапкаю. Старая і без брыля», — суцешыў Валодзя сам сябе. Ваданосаў.

Ліха яго бяры — адносіцца абыякава да чаго‑н. — Ай, ліха яго бяры з работаю. Сёння ўжо няхай прападае дзень. Чорны.

Ліха яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).

На (якое) ліха (лаянк.) — для чаго, нашто. — Мы добра абыходзіліся і без бурмістра. Па ліха ён нам. Якімовіч. — Давай памяркуем сур’ёзна, — сказаў Андрэй жонцы. — На якое табе ліха гэтая служба? Шахавец.

Не памінай (не памінайце) ліхам гл. памінаць.

Што за ліха! — вокліч незадавальнення, здзіўлення. — Што за ліха! Раненых дваццаць дзевяць, а гісторый [хвароб] трыццаць. Мележ.

Як на (тое) ліха — не ў пару, не да месца. Не хапала касцоў, а, як на тое ліха, тры старыя даваенныя касілкі стаялі ля кузні няспраўнымі. Асіпенка. Рыбакі боўталіся ў Нёмане. Але, як на тое ліха, рыба не лавілася! С. Александровіч.

лі́ха 2, безас. у знач. вык.

Разм. Цяжка, дрэнна. Было яму ліха, ды яшчэ і пагоршала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)