◎ Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяга́рка (пега́рка), мн. л. пе́гаркі ’бульба з прыгаркамі’ (барыс., Шатал.), пыга́рка ’трохі падсмажаная ці падпечаная корка густой стравы або плеўка ў вадкай страве’ (драг., З нар. сл.), параўн. рус. калуж. пяга́рка з няясным значэннем. Відаць, ад пяга́ць ’пячы’: цэлы дзень пякотка пяга́е (жлоб., Мат. Гом.), дзе выступае варыянт кораня пяк‑ (гл. пекці, пячы) з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы; менш верагодна сувязь з пе́га ’пляма, рабацінне’, гл. пе́гаркі, пе́гі, або як вынік “спешчанага” (дзіцячага) вымаўлення прыстаўкі пры‑, параўн. піга́рка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́ва, пі́ва ’напітак з ячменнага соладу’ (ТСБМ, Яруш., Бес., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан.), пі́во ’пойла для свіней: вада з дадаткам мукі’ (драг., Нар. лекс.). Укр. пи́во ’піва’, рус. пиво ’піва’, ’пітво, напой’, ’пойла’, польск. piwo, н.- і в.-луж. piwo, чэш., славац. pivo, славен. pívo, серб.-харв. пи̑во, макед., балг. пиво, ц.-слав. пиво. Прасл. *pivo. Да *piti > піць (гл.) і суф. ‑v‑o, які ўтварае назвы прадметаў як вынік дзеяння. Параўн. фрак. πίνο, πίνον (Фасмер, 3, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пішча́лка 1 ’зялёнка, Trichiloma flavovirens’ (віл., докш., Сл. ПЗБ; барыс., Нар. словатв.), пішчолка ’тс’ (лепел., Расл. св.), пясчолка ’тс’ (ушац., Яшк.–Сярж.). Да пішч 2, пішчу́га (гл.). Названы паводле месца распаўсюджвання — сасновыя лясы. Пад уплывам народнай этымалогіі лексема стала звязвацца з ’пясок’ — пясчолка, пясчалка, пясчаніца (Расл. св.).
Пішчалка 2 ’берасцянка, Fringilla coelebs’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да пішча́ць (гл.). Аналагічна, паводле выдаваемых гукаў, называюцца і іншыя птушкі: польск. kaczka piszczałka, kaczka gwiżdżąca, świstuła, świstun ’качка свіязь, Anas penelope L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабу́шка 1 ’саматканая спадніца’, ’завітая намітка на галаве ў выглядзе шапачкі’ (ТС, Нар. лекс.), ’спадніца з палатна, тканага ў клетку’ (Малчанава, 136), рябу́шкі ’саматканыя спадніцы’ (віц., ДАБМ, камент.). Сюды ж, відаць, і рабу́шка (рябушка) ’абруч з бяросты як частка галаўнога ўбору замужняй жанчыны’ (ТС). Ад рабо́к (гл.).
Рабу́шка 2 ’клін у пярэднім навоі’ (Ян.). Няясна. Магчыма, нейкім чынам звязана з серб. ра̑бош, ра̑буш, харв. rȃboš ’бірка’, балг. ра́бош, рабу́ш ’тс’, параўн. таксама балг. ръбу́шка ’зарэз, пазнака на нечым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́кам, ра́ком ’паўзці ці стаяць, абапіраючыся на ногі і рукі’, ’на карачках’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ракачо́м (ТСБМ), ра́качам (лід., Сл. ПЗБ), ра́кача (шчуч., Нар. словатв.), ра́ка (ТС), ра́чкі, ра́чком (ТСБМ, Ян., ТС), ідзе ра́ком, стаў ра́ка ’задам; як рак’ (ТС). Сюды ж рачкава́ць ’поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. польск. raczkować (пра дзяцей) (з XVIII ст.). Адыменнае прыслоўе спосабу дзеяння, што ўяўляе застылы склон назоўніка або ўтворанае па гэтай мадэлі (параўн. Карскі 2-3, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расто́па 1 ’паводка; разводдзе’ (Ласт.), расто́п, расто́піца ’тс’, ’распуціца, паводка’ (Яшк.), параўн. рус. ро́стополь, ро́стопель ’вясенняе таянне снегу і разводдзе’, што ад растапіць, гл. тапіць. Гл. Фасмер, 3, 506.
Расто́па 2 ’вельмі тоўстая і нехлямяжная жанчына’, растапшня́ (ръстъпшня́), растапча́ (ръстъпча́) ’тс’ (міёр., З нар. сл.), растапша́ ’разява’ (Бяльк.), ’хто няўмелы, нязграбны’ (Сл. ПЗБ), параўн. укр. ростопша́ ’нялоўкая, непаваротлівая жанчына’. Відаць, ад растапта́ць ’наступіць зверху, прыціснуць; раздушыць’, гл. таптаць. Сюды ж расто́пак ’зношаны лапаць (наогул абутак)’ (Касп., Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызёўка, рызоўка, рыззёўка, рызоўка, рыззявік, рызя́тніца ’посцілка, вытканая з рыззя’ (віл., докш., глыб., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’коўдра, вытканая з трапак’ (ушац., віл., валож., віл., ЛА, 4), рызьзёўка ’пасцілка, вытканая са стужак’ (Янк.), рызаві́к ’посцілка, вытканая з тоўстых нітак і рыззя’ (мядз., Нар. словатв.), рыдзёўка ’тс’ (докш., ЛА, 4), рызо́ўка ’посцілка, вытканая з істужак’ (лаг.), ’пасцілка, тканая з рыззя’ (Жд. I), рызявік ’тс’ (глыб., ЛА, 4), рызянка (чэрв., ЛА, 4), рызётніца (в.-дзв. ЛА, 4). Ад ры́за (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэдзь 1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск. ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням. Ries ’тс’.
Рэдзь 2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіргу́ль ‘стрыж, Apus apus L.’ (ушац., бяроз., ЛА, 1; Ласт.). Утворана пры дапамозе непрадуктыўнага суф. ‑уль‑ ад гукапераймальнага дзеяслова свіргата́ць ‘шчабятаць’ (ТСБМ) як суб’ект дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 67), параўн. таксама свыргота́тэ ‘цвыркаць’ (драг., Нар. словатв.), укр. сверготі́ти ‘тс’, польск. świergotać, szwargotać ‘тс’, якія паводле Брукнера (536; гл. таксама ЕСУМ, 5, 188, 195), утвораны на польскай глебе, што цяжка давесці, паколькі чаргаванне глухіх і звонкіх зычных у гукаперайманняў — звычайная з’ява ў славянскіх мовах. Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)