Траўлі́вы (траўлі́вый, траўлі́ву) ‘зарослы пустазеллем, травой’ (Мат. Маг.; Сцяшк. Сл.; ашм., Стан., Жд. 1, Жд. 2, Ян.), ‘з пустазеллем (пра салому)’ (Янк. 1). Адназоўнікавы якасны прыметнік з суф. ‑лів‑. З іншай суфіксацыяй траўляны́ (чэрв., Сл. ПЗБ), траўлены́й (Сл. Брэс.) ‘травяністы, з травой’. Да трава́ (гл.). Ст.-бел. травливый, травленый ‘знішчаны, спасены жывёлай’, да траўля, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́нка1 ’сена, накошанае ў розных месцах’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — у выніку абагульнення семантыкі з больш канкрэтных, параўн. іўеў. ля́нка ’ільнянішча’, ’трава, скошаная на ільнянішчы’ (Сл. ПЗБ), якое з польск. lanka ’від ільну’ < lany ’льняны’.

Лянка2 ’доўгая льняная кашуля’ (ст.-бел., XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lanka ’льняное адзенне’, ’палатно з пачоскаў’, маз. ’гатунак ільну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́ска, пласка ’брыца, Echinochloa L.’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. płaski ’плоскі’, якое Банькоўскі (2, 617) выводзіць з *plaz‑bskb < *plaza, параўн. плазам (гл.). Названа з-за прыплюшчанага (пласкаватага) сцябла расліны, асабліва ў ніжняй частцы. Параўн. іншыя назвы плоска трава, пласку́ха (караністая), пладуха, пласціна, плашчу га, пайшчыца (ЛА, 1). Магчыма, аднак, што некаторым гэтыя лексемы звязаныя з плоскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́варатка ’вадкасць, якая атрымліваецца пры згортванні крыві і лімфы’ (ТСБМ), ’вадкасць з адстоенага ці адтопленага малака’ (Сцяшк.). У першым значэнні запазычана з рус. сы́воротка ’тс’, у другім — вынік метатэзы складоў у сыроватка (гл.). Сюды ж, відаць, і сы́варачная трава́ ’дзярачка, Asperula arvensis L.’ (Меер Крыч.), адзін з відаў якой носіць назву ўкр. сируха (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца бледным (у 1, 2 знач.). Гаспадыня бляднее, вусны яе ўздрыгваюць. Навуменка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Неба на ўсходзе пачало бляднець. Карпаў.

2. перан. Траціць сваю яркасць, выразнасцю здавацца нязначным у параўнанні з чым‑н. [Перагуд:] Перад іх [старых і дзяцей] абліччам, перад іх вялікімі пакутамі бляднеюць усе нашы крыўды, усе нашы асабістыя перажыванні і пачуцці, якія б яны моцныя ні былі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прако́с, ‑а, м.

1. Пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы, адзін захват касілкі. Мажны і высокі, як дуб, сівы, як выбелены лён,.. [дзед Ахрэм] лёгка махаў касой, пракладаў у высокай траве роўную, гладкую сцяжынку — пракос. Асіпенка. Цімох памянташыў касу і заняў новы пракос. Капыловіч.

2. Доўгая града скошанай травы. Трава лёгка паддавалася і пакорна лажылася ў роўныя пракосы. Колас. [Надзя:] Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, — што цяпер рабіць? Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́на ‘скошаная і высушаная трава на корм жывёле’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), се́но ‘тс’; се́нены ‘кормлены сенам’ (ТС). Параўн. укр. сі́но, рус. се́но, ст.-рус. сѣно, польск. siano, в.-луж. syno, н.-луж. seno, чэш., славац. seno, серб.-харв. си̏јено, славен. senȏ, балг. се́но, сено́, макед. сено, ст.-слав. сѣно. Прасл. *sěno. Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. šiẽnas, лат. sìens, грэч. κοινά ‘корм’ (Траўтман, 297; Мюленбах-Эндзелін, 3, 859), што да і.-е. *k̑oi̯‑noтрава’; гл. Покарны, 610; Шустар-Шэўц, 1400; Сной₁, 562; Борысь, 543. Гл. таксама БЕР, 6, 610–612; ESJSt, 13, 805. Махэк₂ (541) лічыць слова “праеўрапейскім” і параўноўвае з лац. fenum ‘сено’, што, на думку Фасмера (3, 601), сумніўна; па фанетычных прычынах адвяргаецца супастаўленне Брандта (РФВ 24, 150 і наст.) з сячы (*sekno), г. зн. ‘тое, што пасечана’ і з сеяць ‘тое, што пасеяна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́мка ’баркун, Melilotus officinalis Lam.’ (Нас., Байк. і Некр., Кіс.), ’духмяны каласок; гандлёвая назва баркуну’ (Стан., Дэмб. 1, Мат. Гом.), ’баркун, Melilotus officinalis Desr.’ (Касп.), то́мка пахучая ’духмяны (пахучы) каласок, Anthoxanthum odoratum L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ’пахучакаласнік’ (Кіс.). Укр. дыял. то́мка ’пахучая трава Anthoxanthum odoratum L.; зуброўка, Hierochloë australis’, чэш., славац. tomka ’гладун, Herniaria glabra’, а таксама чэш., славац. tomkovice ’гладун’, рус. дыял. томкови́ца ’тс’. З польск. tomka, tonka ’пахучая трава’, у тым ліку ’пахучы каласок’, ’зуброўка’ і інш., дыял. tomkownica ’гладун’, якія сталіся вынікам скарачэння і дээтымалагізацыі tonkobób, tonkowy bób, tonkowe ziarna ’экзатычная расліна Dipteryx’. Назва скалькавана з ням. Tonkabohne ’боб тонкі’, Tonkabaum ’Dipteryx odorata’ — назвы расліны, чые размолатыя плады дадавалі да табакі дзеля прыемнага паху. Польск. tonka, tonka wonna трансфармавалася ў tomka і было перанесена на іншыя пахучыя расліны (Махэк₂, 647; Слупскі, Зб. памяці Слаўскага, 352–353; ЕСУМ, 5, 596).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапіва́ ’травяністая расліна сямейства крапіўных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Жд. 2, Кіс., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Грам., Янк. II, Яруш., Др.-Падб., Сцяшк.). Укр. кропива, рус. кропива, ст.-рус. кропива ’тс’, балг. коприва, серб.-харв. ко̀прива, славен. kopríva ’тс’, польск. pokrzywa, чэш. kopřiva, славац. koprva, в.-луж. kopřiwa, н.-луж. kopśiwa, палаб. küöpreiva ’тс’. Прасл. kopriva не мае надзейнай этымалогіі. Перш за ўсё нельга не адзначыць падобнасць словаўтваральнай структуры славянскай лексемы да італійскай. Таму трэба думаць аб магчымасці адпаведнай крыніцы. У якасці вельмі асцярожнай гіпотэзы можна дапусціць італійскую крыніцу: *kapr‑īva. Каранёвая частка гэтай рэканструяванай формы ўзыходзіць да назвы казы (лац. capra ’каза’). Тады гэта «казіная трава» (параўн. казіна ’дзікая трава, неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая, дзікая трава (пустазелле)’ або ў адпаведнасці з іншай матывацыяй ’едкая’). Параўн. сінонім да казлы, казлякіказялец едкі і сінонім да крапіважыгучка, жгучка. Згодна з традыцыйнай версіяй, да koprъ ’кроп’ (Младенов, РФВ, 68, 384–386). Семантычнае тлумачэнне тут таксама ненадзейнае (у адпаведнасці з моцным пахам крапівы). Да таго ж сербскахарвацкі прыметнік kopriv ’крапіўны’ нельга разглядаць як вытворны з суфіксам ‑iv, паколькі ён не мае значэння ’кропны’. Гэта прыметнік з ётавай суфіксацыяй (параўн. рус. крапивь). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзейныя. Махэк (ZfSIPh, 17, 261) звязвае *kropiva (яго рэканструкцыя) з kropiti, паколькі крапіву залівалі варам перад скормліваннем жывёле. З апошняй літаратуры гл. Хінце LISL, А, 19/2, 170–171.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ва1, потра́ва ’знішчэнне травы, пасеваў жывёлай’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Касп., ТС; лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), брэсц. потра́вляный ’з’едзены’ (Сл. Брэс.). Рус. потрава ’патрава’, ст.-рус. потравити ’паспасваць пасевы’, серб.-харв. по̏тра ’тс’. Да трава (гл.) < прасл. trava, якое спачатку абазначала ’харч, страву для людзей’, корм для жывёлы’, а пасля ’трава’, ’пэўныя віды траў’ (Брукнер, 575; Скок, 3, 494), а ’корм для чалавека’ — страва (гл.). Лексема trava — аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад truti, trovǫ, як slava < sluti, slovǫ). Пазней ад trava ўтварылася traviti: польск. trawić ’знішчаць’, ’выдаваць’, ’ператраўляць’, ’цкаваць’ і інш., а таксама іншая ступень чаргавання — серб.-ц.-слав. трыти, трыѭ ’церці, сцірацца’, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. троути ’знішчаць’. З traviti пры дапамозе прыстаўкі па‑/по‑ і ўтварыліся патраві́ць ’знішчыць’, патра́ва ’знішчэнне’.

Патра́ва2 ’страва, ежа (пераважна з травы)’ (ТСБМ, Мядзв., Яруш., Шпіл., Гарэц., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’вадкая ежа’ (Сл. ПЗБ), ’скаромная ежа’ (Шн. 3), ’вараная (гатаваная) ежа’ (Нас.), ’блюда’ (бяроз., Сл. Брэс.). Укр. потра́ва ’ежа, блюда’, рус. зах., калуж.-маск. потрава ’страва, ежа’, якое Даль (3, 934) выводзіць з польскі ст.-рус. потрава ’збіранне сена, корму’; польск. potrawa ’ежа, блюда’, potraw ’атава (трава)’; чэш., славац. potrava ’ежа, харчаванне’, ’прадукты’, ’корм (для жывёлы)’, серб.-харв. по̀травнина ’плата за выпас’. Да патраві́ць, якое з po‑traviti ’ператравіць, ужыць’, ’карміць травой’, ’знішчаць’. Гл. таксама патра́ва1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)