трава́, -ы́, ДМе́, мн. тра́вы, траў, ж.

Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом.

Трава травой (разм., неадабр.) — пра нясмачную яду.

|| памянш.-ласк. тра́ўка, -і, ДМ тра́ўцы, мн. -і, тра́вак, ж. і траві́ца, -ы, ж.

|| прым. травяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

трава́ ж. трава́;

т. ~во́йтрава́ траво́й;

о́й зарасці́ — траво́й порасти́;

хоць т. не расці́ — хоть трава́ не расти́;

хоць воўк ~ву́ еш — хоть трава́ не расти́;

благу́ю ~ву́ з по́ля вонпосл. худу́ю траву́ с по́ля вон;

цішэ́й вады́, ніжэ́й ~вы́погов. ти́ше воды́, ни́же травы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

трава́ трава́, -вы́ ж.; (мн.: о лечебных травах — ещё) зёлкі, -лак мн.;

лече́бные травы ле́кавыя тра́вы, зёлкі;

богоро́дская трава́ бот. чабо́р;

хоть трава́ не расти́ няха́й хоць воўк траву́ есць; хай бу́дзе, што бу́дзе;

трава́ траво́й трава́ траво́й;

бы́ло, траво́й поросло́ было́, ды сплыло́; было́, ды быллём парасло́;

худу́ю траву́ с по́ля вон благу́ю траву́ з по́ля вон;

ти́ше воды́, ни́же травы́ цішэ́й вады́, ніжэ́й травы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

трава́, ‑ы; мн. травы, траў; ж.

Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом. Сонца яшчэ не схавалася, але раса ўжо густа пакрапіла апавітую тонкай густой сеткай з павуціння высокую траву. Мурашка. Яшчэ над Нёманам Лугі не скошаны, Яшчэ над Нёманам Трава, як шоўк. Шымук. // Зялёнае покрыва зямлі з такіх раслін. Зямля была пакрыта высокімі духмянымі і сакавітымі травамі. В. Вольскі. Сёмка .. падышоў да Петруся і прылёг побач з ім на траву. Брыль.

•••

Трава травой — пра нясмачную яду.

Травой зарасці — тое, што і зарасці (парасці) быллём (гл. зарасці).

Хоць воўк траву еш гл. воўк.

Хоць трава не расці — пра зусім абыякавыя адносіны каго‑н. да чаго‑н.

Цішэй вады, ніжэй травы гл. цішэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трава́ ж Gras n -es, Gräser; Kraut n -es, Kräuter (тс бацвінне);

марска́я трава́ Segras n;

духмя́ныя травы dftende [aromtische] Gräser [Kräuter]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

трава

Том: 33, старонка: 409.

33-409_1951_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Трава́ ’сям’я раслін Gramineae з аднагадовымі зялёнымі парасткамі і сцяблом’ (ТСБМ, Ласт., Федар. 4, Стан., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’трава, злакі’ (Байк. і Некр.), траві́на ’асобнае каліва травы’, ’трава наогул’, ’высахлая трава’ (Юрч. Вытв., ТСБМ; мёрск., Нар. словатв.), траві́ца ’траўка’ (Гарэц.), траві́шча ’густая высокая трава’ (Жд. 2), траваюжышча ’тс’ (Юрч. Мудр.), тро́ўкатрава’ (Растарг.; люб., Ск. нар. мовы), траві́нка ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; ТС), зборн. траўё ’крапіва, бадылле’ (Бяльк.), коньска трава ’канюшына’ (дзісн., Яшк. Мясц.). Укр., рус. трава́, стараж.-рус. трава, трѣватрава, сена’, польск. trawa, н.-луж. tšawa, в.-луж. trawa, чэш., славац. tráva, славен. tráva, серб. тра́ва, харв. tráva, trāvȁ, trōvȁ; макед. трева, дыял. трава; балг. трева́трава’, ’зёлкі’; ст.-слав. трѣва, траватрава’, ’маладая зелень’, ’расліны, атожылкі’. Прасл. *trava, *trěva, утвораныя ад дзеяслова *truti. Першапачаткова *trava, *trěva — ’тое, што спажываецца’, ’корм’ > ’зялёная паша’ > ’расліны, якія выкарыстоўваюцца ў якасці пашы’ > ’трава — зялёная ці скошаная’ (Фасмер, 4, 91–92; Махэк₂, 650; Бязлай, 4, 214–215; Борысь, 640; Сной₂, 778; ЕСУМ, 5, 613). Скок (3, 494) наяўнасць паралельных праславянскіх форм тлумачыць варыянтнай мяккасцю зычнага ‑r‑ у *trěva. Гл. таксама траві́ць1. Сюды ж травя́нік ’лякарства з траў’ (Жд. 1), травя́нка ’фарбы, прыгатаваны з травы’ (ТСБМ), травасто́й ’травяное покрыва лугоў, сенажацей, пашы’ (ТСБМ), траве́ць ’зарастаць травою, пустазеллем’ (Касп., Сцяшк. Сл.; мёрск., Нар. сл.; полац., Нар. лекс.), травяне́ць ’тс’ (ТСБМ, Гарэц.), травяні́цца ’тс’ (Юрч.), траві́ць ’лячыць травамі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тра́ўлены ’травяны’, тра́ўля́ны (лён) ’лён, у якім расце шмат травы, пустазелля’ (ТС), траўляны́й ’травяністы’ (стол., Нар. лекс.), травяні́сты, травяны́ ’багаты травой’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), травяно́й ’тс’ (Юрч. Вытв.), траўлі́вы ’травяністы, багаты на траву’ (ашм., Стан.), траўны́: траўное карэньне ’ядомае карэнне’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трава...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. трава, напр.: травасеялка, травасеянне, травасумесь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

плаку́н-трава́, -ы́, ж.

Шматгадовая травяністая расліна, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)