Дубе́ц ’дубец’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус. ду́бе́ц ’палка, дубец’, укр. дубе́ць ’тс’. Вытворнае (спачатку, магчыма, толькі памяншальнае ’малы, малады дуб’) ад прасл. ’дуб’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́спут ’дыспут’ (БРС). З рус. ди́спут ’тс’ < польск. dysput ’спрэчка’ (< лац.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 133–134; параўн. таксама Фасмер, 1, 516. Вядомае ў дыялектах ды́спут ’спрэчка’ (Нас., Касп.) запазычана прама з польск. dysput.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус. гом., кур. жиди́нка, смал. жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пампаду́р уст. ’адміністратар-самадур’ (ТСБМ), ’дурны ганарлівец’ (Нас.). З рус. помпаду́р ’тс’ (у гэтым значэнні ўпершыню ужыў Салтыкоў–Шчадрын — ССРЛЯ, 10, 1207) ад імя фаварыткі французскага караля Людовіка XV маркізи дэ Пампадур (Фасмер, 3, 324).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапру́дка ’ператрэсванне ношанай бялізны ў лазні над гарачым вуголлем’, перапру́жываць ’ператрасаць бялізну над вуголлем’ (Нас.), рус. смал. перепру́живать ’тс’. Да пера- (гл.) і пру́дзіць ’вытрэсваць над гарачым вуголлем у лазні блохі і вошы з адзення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўзаць, по́ўзць ’паўзці’ (Нас., Касп., ТС, Бяльк.), ’качацца на зямлі (пра карову)’, ’доўга, позна бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. ползати. Сюды ж по́ўзанка ’спадніца, якую апранаюць, калі капаюць бульбу’ (Сцяшк. Сл.). Ітэратыў да паўзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прару́ха ’правал, падзенне’, (перан.) ’пагрэшнасць’; толькі ў прымаўцы: і на старуху бываіць праруха (Нас.). Аналагічна ў рус. мове: и на старуху бывает проруха. Адваротны дэрыват ад *праpyшыць з узнаўленнем першапачатковага зычнага ‑х‑. Гл. рух, рушыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэч ’далоў’ (Нас., Мік., Бяльк., ТСБМ; паст., стаўб., Сл. ПЗБ), ’усюды; спрэс’: на полі прэч повно осёту (беласт., Сл. ПЗБ). Адносна позняе запазычанне з польск. precz ’прэч, далоў’, пра паходжанне якога гл. Банькоўскі, 2, 770.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піценькі, пі́цінькі, пі́цькі, пі́цічкі, пі́цечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама пі́ткі, пі́тачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеяслова піць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2–3, 63–64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)