Прару́ха ’правал, падзенне’, (перан.) ’пагрэшнасць’; толькі ў прымаўцы: і на старуху бываіць праруха (Нас.). Аналагічна ў рус. мове: и на старуху бывает проруха. Адваротны дэрыват ад *праpyшыць з узнаўленнем першапачатковага зычнага ‑х‑. Гл. рух, рушыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)