быць, цяпер. няма (у 3 ас. адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.
1. Жыць, існаваць, мець месца.
Быў чалавек і не стала.
Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).
2. Прысутнічаць, знаходзіцца.
Б. на рабочым месцы.
3. Рабіцца, здарацца.
Учора быў град.
4.
З ас. адз. л.
бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.
Яму будзе гадоў трыццаць.
5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.
Дзяўчына была ўрачом.
◊
Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.
Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.
Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.
Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Радзе́ць 1, радчэ́ць ’рабіцца рэдкім’, ’змяншацца колькасна’ (ТСБМ, Касп.). Ад рэ́дкі (гл.).
Радзе́ць 2 ’спрыяць’ (Касп., Бяльк.), сюды ж радзі́вы ’клапатлівы, дбайны’ (Сцяшк. Сл.), ’старанны’ (Др.-Падб.), ’старанны, дбайны’ (Гарэц.), ст.-бел. радѣти ’клапаціцца, дбаць’. Параўн. рус. раде́ть ’клапаціцца’, ’хацець, жадаць’, ’спадзявацца на што-небудзь’, ’радавацца чаму-небудзь’, ради́вый ’клапатлівы’, в.-луж. rodzić ’хацець, імкнуцца’, н.-луж. rožeś ’клапаціцца’, славен. róditi ’клапаціцца, захоўваць’, серб.-харв. ра́дити ’імкнуцца, працаваць’, балг. радя́, раде́я ’клапаціцца, старацца’, ст.-слав. радити ’клапаціцца’. Ад ра́да (гл.)
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́на — Сцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав. брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв. брна ’гразь’, славен. bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав. *brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моца ’ўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́ць ’набірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рабі́ць ’займацца чым-небудзь’, ’майстраваць’, ’працаваць’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Сцяшк., Ян., Бяльк., Гарэц., Янк. 3., Шпіл.), ’апрацоўваць зямлю’ (Выг.), рабі́ць се́на ’нарыхтоўваць сена’, рабі́ць лад ’спраўляць вяселле’, рабі́ць дзела ’працаваць’ (Сержп.). Сюды ж рабі́цца ’станавіцца; адбывацца, тварыцца; вырабляцца з чаго-небудзь’ (ТСБМ); ’утварацца, вырабляцца з чаго-небудзь; апрацоўвацца’ (мядз., лід., вільн., віл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. robić ’рабіць, працаваць’, што суадносіцца з літ. dirbti, ням. arbeiten ’тс’. Да прасл. кораня *orb‑, аднакарэннае да раб, рабо́та (гл.). Беларускае слова запазычана з польскай мовы (Карскі, 1, 96).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ку́рчыцца і ко́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
1. Сціскацца ўсім целам, скручвацца (ад холаду, болю і пад.). Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Колас. [Хлопец] быў ранены ў ногі і ў жывот і вельмі пакутліва курчыўся ў агоніі, сілячыся штосьці сказаць непаслухмяным языком. Мележ. У жыце, схапіўшыся за нагу, корчыўся Вано. Няхай.
2. Рабіцца няроўным, пагнутым; крывіцца, выгінацца. [Машыніст] саскочыў на зямлю, пераступіў цераз разарваны тэлефонны провад, што курчыўся на снезе. Мележ. На агні адставала ад дрэва кара; шэрая, яна корчылася, што гадзюка, і з яе капала вада. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мя́цца, мнуся, мнешся, мнецца; мнёмся, мняцеся; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца няроўным, нягладкім, збірацца ў складкі, маршчыны. Тканіна з шэрсці, ільну і бавоўны, дзе прымешаны лаўсан, не мнецца, прыгожая і трывалая. «Беларусь».
2. Таптацца, пераступаючы з нагі на нагу. Некаторыя моўчкі мяліся каля фурманак, азіраючыся на лес і на ненавісных легіянераў. Колас. Максімка мяўся на адным месцы і маўчаў. Чорны.
3. перан. Разм. Праяўляць нерашучасць, саромецца, вагацца. Хлопец топчацца і мнецца, А нарэшце прызнаецца. Колас. Ахтан мяўся, цягнуў. Проста і ясна не мог адказаць на пытанне. Алешка.
4. Зал. да мяць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Гарэць ’гарэць’ (ужываецца таксама ў значэнні ’цвісці’ — Шат., Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́ть, укр. горі́ти, польск. gorzeć, серб.-харв. го̀рети, ст.-слав. горѣти і г. д. Прасл. *gorěti, *gorʼǫ ’гарэць’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 42) звязана з прасл. *grěti, *gъrnъ, *žarъ. У аснове ляжыць і.-е. *guher‑: *guhor‑ ’гарачы, паліць і да т. п.’ Параўн. літ. garė́ti ’гарэць’, ст.-інд. háras ’жар’, ghṛṇóti ’гарыць, свеціць’, ст.-грэч. θέρομαι ’рабіцца гарачым’. Трубачоў, Эт. сл., 7, 42–43; Слаўскі, 1, 322–323; Фасмер, 1, 441; Траўтман, 79.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Спакваля́, спаквала́ ‘паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́лом ‘павольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)