◎ Піту́н 1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).
◎ Піту́н 2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жло́каць, жлокта́ць ’піць, хлябтаць’ (Нас.). Рус. смал., ніжнегар., уладз. жло́кта́ть, в.-луж. žłokać, žłopać, н.-луж. žłokaś, польск. дыял. żłopać ’тс’, славен. žloptati ’ісці хлюпаючы, пляскацца’. Кантамінацыя лопаць і локаць 2, локтаць з экспрэсіўным пасіленнем праз «прэфікс» ж‑ (і «суфікс» ‑та‑). Не выключана і другасная сувязь з жлукціць 2, жлуктаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус. кирять ’выпіваць’, польск. kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пір: пі́р гарою ’вялікая гулянка’, ’вялікі беспарадак’ (Юрч. Фраз. 2). Магчыма, праз рус. пир < прасл. *pirъ: стараж.-рус. пиръ, ст.-слав. пиръ, балг. пир, серб.-харв. пир, славен. pir. Першапачаткова таксама і ў значэнні ’вяселле’, выціснутае царкоўнаславянскім бракъ, гл. Машынскі, Etym. Brun., 1, 87 < *piti, гл. піць (Фасмер, 3, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́цца ‘згінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус. истреби́ть ‘знішчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
1. Разм. Есці вадкую страву, прысмоктваючы. [Дзеці], завіхаючыся, сёрбалі, і гэта... [Ганну] цешыла, — раней ёй заўсёды прыходзілася ўгаворваць сына есці, расказваць яму казкі. Гурскі. Уладзік клаў лыжку і хацеў вылазіць з-за стала, але бацька кідаў такі выразны позірк, што нехаця будзеш сядзець і сёрбаць зацірку... С. Александровіч.
2. Піць, прысмоктваючы. Віцька, нагінаючыся над сталом, сёрбаў са сподачка чай, раз-пораз шморгаючы кірпатым носам. Асіпенка. Мараканцы ў кафэ гучна сёрбаюць мятны чай і прыцмокваюць з вялікім задавальненнем. В. Вольскі.
3. Піць невялікімі глыткамі час ад часу. Хросны не піў, а патроху сёрбаў з конаўкі саматужную гарэліцу. Асіпенка.
4. Утвараць у час яды характэрныя гукі сёрбання. Хто захапляўся, гучна сёрбаў, дзед таго лыжкай па лбе хрысціў. Калачынскі. Тацянка ўмее трымаць кубачак і не сёрбае так, як Марынка. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́гаўка 1 ’гузік’ (чач., лоеў., ветк., Мат. Гом.; Мат. Маг.), рус. пуговка ’тс’. Арэальнае інавацыйнае ўтварэнне ад *pqgy, pogbvb, цэнтр якога знаходзіўся на рускай моўнай тэрыторыі.
◎ Пу́гаўка 2 (пу́говка) ’п’яўка’: напився якъ пуговка (Нас.), пу́‑ гаўка ’балотная п’яўка’ (дзісн., Крывіч, 1924, 2, 108). Утворана ад пу́гаць ’прагна піць’ (гл.), так яшчэ ў Насовіча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́фе, нескл., м.
1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.
2. зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе. // Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.
3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.
•••
Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.
[Гал. koffee з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. прапіў, ‑піла, ‑піло; заг. прапі; зак.
1. каго-што. Патраціць на выпіўку. Прапіць грошы. □ [Пятрусь:] — Не! Як я пакажуся людзям у вочы? Прапіць каня і самому цягаць драбіны? Колас.
2. што. Пашкодзіць чаму‑н., страціць што‑н. (здольнасць, талент) у выніку п’янства. Прапіць голас. Прапіць талент.
3. і без дап. Піць некаторы час. Прапіць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць скрып, скрыпучыя гукі. Дзверы праскрыпелі. □ Віктар ад злосці аж праскрыпеў зубамі. Гаўрылкін. // Праехаць, прайсці са скрыпам. Апранутыя ў зялёныя шынялі з шырокімі хлясцікамі, .. [пагранічнікі] гучна праскрыпелі тупаносымі рыжымі ботамі. Бажко. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. — Э-э-х, Марыя Паўлаўна, — не прамовіў, а неяк праскрыпеў Шаройка. Шамякін.
2. Скрыпець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)