Пу́гаўка1 ’гузік’ (чач., лоеў., ветк., Мат. Гом.; Мат. Маг.), рус.пуговка ’тс’. Арэальнае інавацыйнае ўтварэнне ад *pqgy, pogbvb, цэнтр якога знаходзіўся на рускай моўнай тэрыторыі.
Пу́гаўка2 (пу́говка) ’п’яўка’: напився якъ пуговка (Нас.), пу́‑ гаўка ’балотная п’яўка’ (дзісн., Крывіч, 1924, 2, 108). Утворана ад пу́гаць ’прагна піць’ (гл.), так яшчэ ў Насовіча.