Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нка ‘ручка ў складным нажы’ (Касп., Сл. ПЗБ), ‘сцізорык’ (Сцяшк. Сл.), ‘чаранок у прыладах’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Да папярэдняга слова, родавы канчатак зменены, відаць, паводле ручка ‘тс’; множналікавая форма тро́нкі ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Руб.) пад уплывам падвойных акладак у складаным нажы (сцізорыку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́пачаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ратаўё (рытуўё) ’чаранок рыдлёўкі’ (Бяльк.), ра́туўя, рътаўё, рутаўё ’тс’ (віц., чашн., лёзн., мсцісл., ЛА, 2), ра́тва ’дзяржанне ў лапаце’ (лёзн., ЛА, 2), а таксама ратлі́ска (ратлі́ско) ’ручка ў вілах’ (Сл. рэг. лекс.), ра́тлішчо ’дзяржанне ў качарзе’ (карэліц., ЛА, 4). Параўн. укр. ра́тище ’дзіда’, ратови́ще ’дрэўка дзіды’, рус. ратови́ще ’тс’, якія адносяць да ратны, раць (гл.), параўн. Фасмер, 3, 448.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінкачаранок, палачка’, сты́сіна ‘доўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапары́шча ’дзяржанне сякеры’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Стан.), тапары́шчо, тапары́шчэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), топо́рышчэ ’тс’ (Вруб.), топоры́шчэ ’тс’ (ТС, Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. топорище ’тс’, ’адзінка вымярэння даўжыні ў цесляроў’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. топори́ще ’тс’, рус. топори́ще ’тс’, в.-луж., н.-луж. toporišćo ’дзяржанне, ручка (напр., сякеры)’, харв. toporišće ’дзяржанне сякеры’, дыял. toporìščeчаранок матыкі’, славен. toporìšče ’тс’, таксама дыял.чаранок лапаты’, ’ручка цэпа, цапільна’, балг. топори́шка ’дзяржанне сякеры’, дыял. топори́ште ’дзяржанне вялікага молата, якім збіваюць сукно ў валюшы (сукнавальні)’. На значнай частцы моўнай тэрыторыі ўжываецца паралельна з тапарыска (гл.), якое мае адпаведнік у польск. toporzysko ’дзяржанне сякеры’, чэш. topořisko ’тс’, славац. toporisko ’тс’, што несумненна ўяўляе пазнейшую інавацыю ў славянскіх мовах. Шустар-Шэўц (1518) рэканструюе дзве праславянскія формы *toporiště і *toporisko, вытворныя ад *toporъ (гл. тапор). На беларускай і ўкраінскай тэрыторыі формы тапары́ска і топари́сько ’дзяржанне сякеры’ з’яўляюцца пранікнёнымі з польскай мовы, падтрыманымі экспансіяй суф. ‑isko.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчапі́ць1 ’перасадзіць частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Мат. Гом., ЛА, 1), ’увесці ў арганізм вакцыну’ (ТСБМ), прышчэ́піць, прышчэ́пліваць ’прышчапіць; прышчэпліваць воспу’ (калінк., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Гл. шчапі́ць, шчапля́ць. У другім значэнні калька рус. привива́ть ’уводзіць вакцыну’.

Прышчапі́ць2 ’зачыніць на зашчапку; зашчапіць’; ’прычапіць пры дапамозе прышчэпкі, зашчапкі’ (ТСБМ, ТС). Да шчапі́ць, шчапля́ць ’злучаць, звязваць’.

Прышчапі́ць3 ’прыбраць, прывесці ў парадак’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нак ‘дзяржанне ў розных прыладах (вілах, чапяле, рыдлёўцы, памяле, нажы і інш.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Ласт., Касп., Сл. ПЗБ, ЛА, 2, 4, Сцяшк.), тро́нок ‘тс’ (Тарн., Арх. Вяр., ТС, Лекс. Бел. Палесся), тро́нак ‘ствол’ (Рэг. сл. Віц.), трон ‘цэп’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.). З адаптаванага польск. trzonek ‘рукаятка, ручка’ < trzon ‘аснова, састаўная частка чаго-небудзь; рукаятка, ручка’, што адпавядае беларускаму чаранок (гл.). Сюды ж ст.-бел. троновый зуб ‘карэнны зуб’ (ГСБМ) з польск. ząb trzonowy ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехаўё ’цапільна’ (светлае ДАБМ, камент., 828), пяхаўё, пехаўё ’дзяржанне ў лапаце’ (іўеў., светлаг., акц., стол., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), пехоўё ’дзяржанне ў памяле’ (стол., ЛА, 4), ’драўляная ручка ў пешні’ (ТС), пехаўё ’корпус долата для выдоўбвання борці’ (Мат.), укр. палес. паховʼе ’дзяржальна ў вілах’, польск. дыял. piechowisko ’дзяржанне рыбацкай восці’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑аўе/ ‑аўе (Сцяцко, Афікс. наз., 168) на базе прасл. *pexati, аснова якога прадстаўлена ў пешня (гл.); неверагодна наконт укр. паховыечаранок вілаў’. Ніканчук (Этимология–1984, 169: ідэя раскрытасці, “распахнутости” > паха, пахвіна, гл.).⇉-

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жаг ’ражон’ (ТСБМ), ’дзяржанне, чаранок’ (воран., LKK, 16, 186). Рус. пожо́г ’качарэжнік’, ’кол’, польск.бел.-літ. пагранічча) pożoch ’тс’. Грынавяцкене і інш. (тамсама) лічаць запазычаннем з літ. pãžagas ’качарэжнік’, у такім выглядзе зафіксаваным і на беларускай тэрыторыі: пажаґас ’тс’ (ЛА, 4); мяркуецца, што пра гэта сведчыць сувязь з žãgas ’штабель дроў’, а таксама па фанетычных, марфалагічных і лінгвагеаграфічных прычынах. Сумнеўна, асабліва ў святле сінанімічнай формы во́жаг (гл.). Прасл. *požegъ. Форма пажага́ч ’прут’ (шчуч., Сл. ПЗБ) магла ўтварыцца пад уплывам літаратурнай формы або самастойна ад пожаг з экспрэсіўным суф. ‑ач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)