Ратаўё (рытуўё) ’чаранок рыдлёўкі’ (Бяльк.), ра́туўя, рътаўё, рутаўё ’тс’ (віц., чашн., лёзн., мсцісл., ЛА, 2), ра́тва ’дзяржанне ў лапаце’ (лёзн., ЛА, 2), а таксама ратлі́ска (ратлі́ско) ’ручка ў вілах’ (Сл. рэг. лекс.), ра́тлішчо ’дзяржанне ў качарзе’ (карэліц., ЛА, 4). Параўн. укр. ра́тище ’дзіда’, ратови́ще ’дрэўка дзіды’, рус. ратови́ще ’тс’, якія адносяць да ратны, раць (гл.), параўн. Фасмер, 3, 448.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)