Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турба́цыя, ‑і, ж.

Разм. Турбота, клопат. — Калі пан ужо верне нам затокі, мы прынясём самай лепшай рыбы нашаму настаўніку за турбацыю, — гаворыць дзядзька Есып. Колас. [Сомік:] — За тваю турбацыю я табе аддзякую, я дарэмна не хачу. Крапіва. [Караль:] — Эх, дзеткі .. Столькі турбацыі пакладаецца бацькамі, .. пакуль вас у людзі вывесці. Гартны. Аддаў поп пану грошы. — Вось яны, — кажа. — Давайце мне цяпер за турбацыю [тое], што дакляравалі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухата́ ’сухасць’, ’вычарпанне, туга’ (Нас.), ’засуха, засуш’ (Барад.), ’хвароба’, ’турбота, клопат’ (Ян.), ’туга’ (Растарг.). Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 193), дакладная паралель літ. sausatà ’сухасць’. Дэрыват ад сухі (гл.) з суф. ‑ат‑а, параўн. з іншым варыянтам суфікса ў сухота, гл. (Сцяцко, Афікс. наз., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабала́ ’пэўная залежнасць ад каго-н., паднявольнае становішча; прыгнёт’ (БРС, ТСБМ, Мат. Маг., Яруш.), ’турбота, клопат, падман, дробязь, глупства’ (Нас.). Значэнні слова паказваюць на магчымыя змяшэнні двух запазычаных слоў. Адно з іх можа адносіцца да польск. kabala, якое ўзыходзіць да ст.-яўр. kabbālāh ’патаемная навука’ (гл. Слаўскі 2, 8). Адсюль значэнні ’падман, глупства’ і да т. п. Другое (значэнні ’турбота, клопат’) — да рус., укр. кабала ’завінавачанасць, няволя’, запазычаных з усходніх моў, гл. Фасмер, 2, 148.

Каба́ла ’гадальныя карты’ (Федар., 2), кабалы ’тс’ (Шат.). Параўн. у Федароўскага, 2, 113: «закінь ты мне кабалу…». Бел. кабала ў гэтым значэнні паходзіць з кабала ’варажба на картах’, крыніцай якога з’яўляецца польск. kabała ’варажба на картах; варажба ўвогуле’. Карскі (1904, 172) у якасці крыніцы для бел. каба́лы ’пасьянс’ называе ст.-яўр. kabbālāh.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметлатурбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турбава́ць (турбува́ць, турбова́ць) ‘праяўляць клопат, непакоіць, хваляваць, трывожыць, не даваць спакою’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сцяшк., ТС, Растарг., Сл. ПЗБ, Скарбы, ЛА, 3), турбава́цца, турбува́цца, турбова́цца, турбова́тыса, турбова́тысь ‘клапаціцца’ (ЛА, 3, Сержп. Прымхі, Некр. і Байк., Растарг., Варл.). Паводле Я. Станкевіча, “польскі барбарызм” (Зб. тв., 2, 170) замест беларускага рупіцца або клапаціцца. Ст.-бел. турбация, турбацыя ‘парушэнне спакою’ (1600 г.), турбовати (торбовати) ‘непакоіць’ (1507 г., ГСБМ) праз ст.-польск. turbacja, turbować ‘тс’ запазычаны з лац. turbātio ‘замяшанне’, ‘мяцеж’, turbāre ‘хваляваць, трывожыць, раз’ядноўваць’ < turba ‘бязладдзе’, ‘замяшанне’, ‘сварка’, turbō ‘вір’ (Брукнер, 585; Булыка, Лекс. запазыч., 41; ЕСУМ, 5, 679). Сюды ж турба́цатурбота’ (Шат.), турба́цʼя (turbácja) ‘клопат’ (Федар. 4), турбацца ‘тс’ (Сержп. Прымхі), турба́цыя ‘турботы, клопат, ‘непакой’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Сцяц., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Нік., Мядзв., Др.-Падб., Гарэц., Абабур.; дзярж., Нар. сл.; шальч., Сл. ПЗБ), ‘клопаты па справах’ (Нік., Оч.), турбава́нне, турбо́та ‘заклапочанасць чым-небудзь, неадольнае жаданне ажыццявіць што-небудзь’, ‘пастаянная руплівасць’ (ТСБМ, Шат., Байк. і Некр.; віл., Сл. ПЗБ), турбо́ты ‘цяжкасць’ (Ласт.), ‘клапатлівасць, захады’ (Варл.), турбо́тны ‘заклапочаны’ (Гарэц.), ‘клапатлівы’ (баран., гом., ЛА, 3), турбо́тлівы ‘тс’ (Байк. і Некр.; баран., гом., ЛА, 3, Нар. Гом.), турба́вы ‘клапотны’ (Жд. 3), турбані́на ‘клопат, турбота’ (шальч., Сл. ПЗБ), турбо́ваны і турбава́ны ‘заклапочаны’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́нчыць ‘майстраваць, прыстройваць; нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘дагаджаць, наравіць’ (дзярж., Нар. сл.), ‘прыслугоўваць; працаваць’ (Варл.), стрэ́нчыты ‘(настойліва) раіць’ (бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), стрэнч, стрэ́нчаньня ‘клопат, турбота’ (чэрв., Нар. лекс.). Паводле Карскага (Белорусы, 149), Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 65), Кюнэ (Poln., 100), нельга аддзяліць ад польск. stręczyć ‘злучаць, сцягваць; сватаць’, nastręczyć ‘соваць, упіхваць’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забо́та ж. кло́пат, -ту м.; (беспокойство) турбо́та, -ты ж.;

прояви́ть забо́ту о ко́м-л. паклапаці́цца аб кім-не́будзь (пра каго́е́будзь);

без забо́т, без забо́ты без клапо́т, без турбо́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён. Палтаран. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп. Лобан.

2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў.

3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)