Стрэ́нчыць ‘майстраваць, прыстройваць; нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘дагаджаць, наравіць’ (дзярж., Нар. сл.), ‘прыслугоўваць; працаваць’ (Варл.), стрэ́нчыты ‘(настойліва) раіць’ (бяроз., Шатал., Сл. Брэс.), стрэнч, стрэ́нчаньня ‘клопат, турбота’ (чэрв., Нар. лекс.). Паводле Карскага (Белорусы, 149), Цвяткова (Запіскі, 2, 1, 65), Кюнэ (Poln., 100), нельга аддзяліць ад польск. stręczyć ‘злучаць, сцягваць; сватаць’, nastręczyć ‘соваць, упіхваць’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)