турбо́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. турбо́та турбо́ты
Р. турбо́ты турбо́т
Д. турбо́це турбо́там
В. турбо́ту турбо́ты
Т. турбо́тай
турбо́таю
турбо́тамі
М. турбо́це турбо́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

турбо́та, -ы, ДМо́це, мн. -ы, -бо́т, ж.

1. Заклапочанасць чым-н., неадольнае жаданне ажыццявіць што-н.

Турботы яго не памяншаліся.

2. Апека над кім-н., клопат, увага да каго-н.

Т. аб дзецях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбо́та ж. беспоко́йство ср., хло́поты ед. нет; забота

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турбо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

1. Заклапочанасць чым‑н., неадольнае жаданне ажыццявіць што‑н. Больш за дзесяць гадоў назад пачала мне карцець адна турбота: напісаць аб .. [Коласе] аповесць. Лужанін. Турбота аб механізацыі — гэта ў першую чаргу турбота аб цукровых бураках. На буракі хціва нападае рознае зелле. Пестрак. // Пастаянная руплівасць. А дома з дзецьмі была маці. Яе жаночая работа І гэта вечная турбота То каля печы, то на полі, Сказаць, не зводзіцца ніколі. Колас. Калі над мужам навісала якая-небудзь бяда, — [Вера Антонаўка] рабілася адданай, поўнай турбот і клопатаў аб ім. Карпаў. // Неспакой. Гену ўсё больш брала турбота, што ў матчынай сяброўкі свой клопат, а яна ходзіць з ім, нечаканым госцем. Арабей.

2. звычайна мн. (турбо́ты, ‑бот). Клопаты, розныя справы. Ці мала ў .. [Паходні] турбот: паездка ў адстаючы сельсавет па заданню райкома, чарговая лекцыя ў палітшколе або даклад перад калгаснікамі. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Ходзіць вецер вясёлы па санных шляхах, Мусіць, пільныя мае турботы — Снег атрэсці з дрымучых лясоў, на палях Разбурыць снегавыя сумёты. Ляпёшкін. // Прычыненне каму‑н. клопату сваім наведваннем, просьбай. [Жэня:] — Дзякую, гаспадыня, прашу прабачыць за турботы. Новікаў. Не разумеў я, чаму лычка кілбасы бацька аддае гаспадыні .. — За турботы, панечка, — тлумачыў бацька. І калі забірала гаспадыня тую кілбасу, бацька ўздыхаў, і я зноў не разумеў: ад радасці гэта ці ад смутку. Скрыган. // Работа, занятак. Мазалі і таўшчыня былі яркім наказам таму, ці пальцы мелі многа турботы ў нялюбай падзённай працы. Бядуля. Турботы было не толькі нагам, але і рукам: вакол хмарамі звінелі, апаноўвалі асатанелыя камары, амаль безупынна даводзілася адмахвацца ад іх, біць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турба́цыя, -і, ж. (разм.).

Турбота, клопат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даку́чка

турбота, клопат’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. даку́чка
Р. даку́чкі
Д. даку́чцы
В. даку́чку
Т. даку́чкай
даку́чкаю
М. даку́чцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абу́за, -ы, ж.

1. Непрыемны абавязак, лішні клопат, турбота.

Узваліць абузу на чалавека.

2. Той (тое), хто (што) абцяжарвае каго-, што-н.

Лішнія рэчы — а. ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даку́ка, -і, ДМу́цы, ж. (разм.).

1. Турбота, клопат.

Спіць дзіця, не ведае дакукі.

2. Нуда, маркота.

З дакукі піша пісьмы.

3. Надакучлівая просьба, справа.

Яго заявы — адна д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж.

1. Адчуванне сухасці, адсутнасць вільготнасці (разм.).

С. ў роце.

2. Гарачая сухая пагода.

Цэлы май стаяла с.

3. перан. Клопат, турбота, туга (разм.).

На душы с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́за, ‑ы, ж.

Непрыемныя абавязкі, лішні клопат, турбота. [Тхорык:] — Дырэктар так і сказаў: конь нам цяпер — абуза, толькі лішні перавод фуражу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)