◎ Пэ́пці ’вяровачны самаробны абутак’ (трак., Сл. ПЗБ). Відаць, ад папу́ці ’тс’ (гл.) пад уплывам тэпці ’лёгкі хатні абутак’ (ад тэпаць ’дыбаць, хадзіць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патэ́лька, пітэлька ’прарэшак’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ; жабін., стол., Сл. Брэс.). Да пятля (гл.). Аб другасным ацвярдзенні п (губных) гл. Карскі, 1, 326.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўпа́ты ’васпаваты, пакрыты струпамі’ (трак., ігн., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. raupúotas ’тс’, сюды ж раўпы́ ’струпы’, параўн. літ. raupaĩ ’воспа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ка ’пухір’ (трак., Сл. ПЗБ). Магчыма, літуанізм, параўн. літ. pèkė ’жаба’ (відаць, з-за бугрыстасці скуры), аднак нельга выключыць сувязь з а‑пёк, пекці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́лька ’чмель’ (трак., Сл. ПЗБ). З ⁺ка‑манулька ’чмелік’, якое да літ. kamãnė ’чмель’, ст.-прус. kamnet ’конь’. Пачатковае мі‑ (замест ма‑) пад уплывам міну́шкі ’канюшына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раза́к ’разак (трава)’, ’асака’ (чэрв., воран., лід., трак., паст., іўеў., ганц., барыс., докш., дзятл., Сл. ПЗБ), ’трыснёг’ (Кіс.). Утворана ад рэ́заць (гл.), паколькі расліна мае вострыя краі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ліва ’поліва’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ), пе́ліць палоць’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Відазмененыя поліва, палоць (гл.) пад уплывам польск. дз. pleć, 1‑ая ас. pielę, plić, plewić ’палоць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перавашава́ць ’перакапаць’ (трак., Сл. ПЗБ). Да пера- і вашава́ць ’глыбока рыць, капаць’ (гл.), якое да літ. vašúoti ’рваць крукам’ < vą̃šas ’крук’ (параўн. палес. клю́чка ’прылада для капання бульбы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́бус ’неразумны чалавек’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Семантычна стаіць бліжэй да каш. labas ’прыдуркаваты, нехлямяжны, гультаявалі’, якое запазычана з н.-ням. laps ’дурны’, прус. labas, labasch ’бадзяга’, lebas ’гультай’ (Слаўскі, 5, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́зна, ра́зьня, ра́зне ’па-рознаму’ (брасл., трак., Сл. ПЗБ). З рус. ра́зно, магчыма, пад уплывам польск. różnie ’тс’.
Ра́зна (ра́зно) ’раўнамерна, аднолькава роўна’, ра́зне, ра́зня ’заўсёды’ (Сл. Брэс.). Вытворныя ад раз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)