Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіцьстрашыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́ць ’палохаць, страшыць’ (ТСБМ; Нас.; Шат.; Сержп.; ТС; швянч., Сл. ПЗБ), пужа́цца ’палохацца, лякацца, жахацца’ (Гарэц.; Шымк. Собр., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), рус. пужа́ть ’палохаць’. Ітэратыў ад пу́дзіць ’палохаць, гнаць’, першапачаткова, магчыма, *пуджаць, параўн. радзі́цьраджа́ць, хадзі́цьдыял. ха(д)жа́ць ’даглядаць пчол’ і пад.; параўн. таксама польск. дыял. pędzać ’гнаць; паганяць’ ад pędzić ’прымушаць бегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́льна ’пугаўё’ (ТСБМ), пужално́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пужайно́ ’тс’ (Жд. 2), пужа́лно, пужа́льно ’тс’ (Шатал.; люб., Нар. словатв.), пу́жално ’тс’ (ТС, Клім.; пін., Нар. лекс.; ганц., Сл. ПЗБ), pužałna ’тс’ (Тарн.), пужа́льне ’тс’ (Чэрн.), пужа́льнё ’тс’ (лях. Сл. ПЗБ), пужа́льня ’тс’ (маст., шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ), пужале́но ’тс’ (карэл., Нар. лекс.), пужа́ліна ’тс’ (Сцяшк.), параўн. ст.-бел. пужилно ’дзяржанне біча, які ў зах.-рус. і бел. мовах называецца пугаю’ (Гарб.), суадноснае з пужыльно́ ’тс’ (ашм., Стан.), укр. пу́жа́лно ’тс’. Ад пу́га (гл.), збліжанае з пужа́цьстрашыць, палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штрафны́, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны са штрафам, з платай штрафу. [Войцік:] — І на якое ліха нам здаўся той білет! Сунулі б правадніку колькі залатовак — і без штрафнога пратакола абышлося б. Машара. // Які назначаецца за парушэнне чаго‑н.; з’яўляецца штрафам. Штрафны ўдар.

2. Накіраваны рашэннем суда ў спецыяльную дысцыплінарную часць (пра ваеннаслужачых). Штрафныя матросы. // Які складаецца з такіх ваеннаслужачых, прызначаны для іх. Няхай штрафны батальён, няхай іншая кара. Нас нічога не страшыць пасля тых здзекаў і пакут, якія мы перажылі і пабачылі ў нямецкім палоне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́дзіць ’палохаць, спуджваць, прымушаць бегчы’ (Нас.), ’страшыць, палохаць’ (Гарэц., Яруш., Шпіл., Шат., Янк. 2, ТСБМ), pudzićстрашыць жывёлу’ (Варл.), пу́дыты ’гнаць, разганяць, распуджваць; рэзаць (размашыста)’ (Клім.), пу́дзіцца ’палохацца, імчацца ад перапалоху’ (Нас.), пу́дзіцца ’палохацца, баяцца (пераважна пра жывёлу)’ (Гарэц., Яруш., Мал., ТС); укр. пу́дити ’гнаць’, рус. пу́дить ’палохаць, гнаць’, польск. pędzić ’гнаць’, чэш. puditi ’пабуджаць, падбухторваць’, славац. pudiť ’гнаць’, славен. poditi, серб.-харв. púditi, балг. пъ́дя, макед. пади, ст.-слав. пѫдити ’тс’. Прасл. *pǫditi параўноўваюць з грэч. σπευδω ’спяшацца, старацца; падганяць, прыспешваць’, літ. spáusti, spáudýti ’цясніць, гнясці’, spándyti ’нацягваць’ і інш. Коген (Запіскі, 2, 239), следам за Петарсанам (Vergl., 32), узводзіць названыя формы да і.-е. *(s)peud‑ (з “s mobile”), пры гэтым бел. пудзіць, укр. пудити і пад. адлюстроўваюць, паводле яго, ніжэйшую ступень кораня *speud‑, менавіта, *(s)pud‑ з інфіксам ‑n‑, што дазваляе вытлумачыць фанетычную неадпаведнасць некаторых формаў (насавы галосны ў польскай і славенскай пры чакаемым u), якую Махэк₂ (467) звязвае з экспрэсіўным узмацненнем. Далейшая сувязь з пяць, пну (гл.), пу́та і інш. (параўн. Скок, 3, 68; Сной, 459) здаецца праблематычнай перш за ўсё з семантычнага боку, аднак фармальна мажлівай пры ўзвядзенні да і.-е. *(s)pen‑d < *(s)pen‑ ’цягнуць, расцягваць’ (Глухак, 511). Яшчэ менш пэўная сувязь з пя́дзя (гл.) пры ўзвядзенні да і.-е. *pondh‑/*pendh‑, параўн. лац. pendēre ’вісець’ (Банькоўскі, 2, 537 і інш.). Гл. таксама Фасмер, 3, 402; ЕСУМ, 4, 627.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Наводзіць страх, боязь. Сцепуржынскі тупаў нагамі і.. сваім шэптам, каб ніхто не чуў, палохаў Міхала Тварыцкага. Чорны. // Страшыць кім‑, чым‑н. Змалку нас палохалі цыганамі. Зробіш што не так, адразу страшаць: «Вось прыйдуць цыганы, забяруць цябе ў мех». Жычка. // Успуджваць. У гарачыя летнія дні качкі купаліся ў вадзе і спакойна жыравалі. Калі-нікалі іх палохалі паляўнічыя, і тады яны падымаліся з вады. Лупсякоў. // Выклікаць трывогу. Сесія не палохала мяне і не трывожыла: я была ўпэўнена, што добра здам экзамены. Савіцкі. Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Наводзіць страх, палохаць. Пукатыя вочы, крывая дзюба [пугача] нават цяпер пужаюць. Маўр. Вецер гойсае па пушчы і галлё сухое трушчыць, птушанят малых пужае на яліне у гняздзе. Грахоўскі. // Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., страшыць кім‑, чым‑н. Пужаць дзяцей бабай-ягой. □ Словы «генеральная рэпетыцыя» здаваліся сялянам нейкім страшыдлам, ім нават пужалі дзяцей. Пшыркоў. // Выклікаць трывогу. Работа не пужала мяне, а пужала беспрасветнасць яе. Скрыган. [Доктар:] — Але скажу вам, што жанчына, якая ніколі не плача, мяне пужае і.. замарожвае. Васілевіч.

2. Спужаўшы, прымушаць падняцца з месца, пабегчы, паляцець. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу .. — Ізноў нехта бусла пужае... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапі́цца, чаплюся, чэпішся, чапіцца; незак.

Разм.

1. Зачэплівацца за што‑н. Пастушка не бароніць шкоды, А мацае ў траве рукой. Далей сігае, як бусліха, За косы чэпіцца ассё... Лось.

2. перан. Прыдзірацца да каго‑, чаго‑н., прывязвацца да каго‑, чаго‑н. Паліцыі там няма, і хіба цяжка лясным хлопцам зрабіць для Міці паслугу. Тады ў немцаў не будзе падстаў чапіцца да сям’і. Навуменка. [Нэлі:] — Зноў да слова чэпішся? Нельга так. Ты сталы чалавек, і я цябе ад душы віншую... Савіцкі. — Ну а чаго, уласна кажучы, чапіцца да гэтага колеру? Чырвоны, дык чырвоны. Чаркасаў. // Прыставаць да каго‑н. з якім‑н. намерам, патрабаваць настойліва чаго‑н. А .. [Пэпік], як толькі выйду на вуліцу, і целяпаецца ўслед за мною, як хвост. І ўсё чапіцца, страшыць, пагражае. Сачанка. — Чапіцца да .. [Валі] тамашні бургамістр, гэты гарбаты граф Паўзуновіч. Шашкоў. // Назаляць, дапякаць каму‑н. — Чаму, мама, Собіны наплачуцца з Колем? — чапіцца да мацеры Шура. Васілевіч. Часцей напіўся з адным .. запытаннем чалавек з перавязанай рукой: — Ды ці хутка мы дапаўзём. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палохаць, страшыць, пужаць, спуджваць, пагражаць, гразіць, гразіцца; пастрашаць, адстрашваць (разм.) □ наводзіць страх, наводзіць сполах, наводзіць жудасць, наводзіць жах, наводзіць паніку, наганяць страх, кідаць у жах, наганяць жах, паддаваць пуду, размахваць рукамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)