Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)