Свінакро́п ‘расліна Spergula vulgaris Boen.’ (Кіс., Бяльк., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ; лельч., Арх. ГУ), ‘свінакропнік, Spergularia rubra’ (Мядзв.), ‘калматка, Filago arvensis L.’ (Кіс.), ‘трава свідзіна’ (Сцяшк.), ‘драсён’ (Ян.). Польск. świniokrop, świnokrop ‘Spergula arvensis L.’. Злучэнне асноў свін‑ (гл. свіны) і кроп (гл.); расліна названа па выгляду дробнага насення, якое пакрывае сцябло расліны (параўн. іншую назву — вошкі, польск. swinia wesz ‘Conium maculatum’). Першая частка ўтворана ад прыметніка свіны, бо расліна часта ўжываецца на корм свінням. Укр. палес. сʼвʼіно̂кро̂п ‘тс’ утварае адзін арэал з беларускімі назвамі (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператоп, пэрэпюп ’тук, чысты свіны тлушч’ (жытк., Вешт., ЛА, 4), параўн. рус. перетопки ’рэшткі ад ператопленага сала, масла, воску’, польск. przetop, серб.-харв. npėmon ’ператопленае сала, тлушч’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ператапіць (< прасл. *per‑topiti). Да пера- і тапіць і (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр. мацько, мацьок, жытом. мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск. maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум. mat ’кішка’, ’унутранасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́жы ’рабізна на вадзе’ (палес., Клім.). Укр. бри́жі ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.), якое дало шмат семантычных вытворных. Параўн. брыжы́ 2.

Брыжы́ 1 ’жабо, бардзюр; зубчаты ніз жаночай адзежы, карункі і г. д.’; ’край тканіны’; таксама брыж (БРС, КЭС, лаг., Бяльк., Бір. Дзярж., Касп.), бры́жыкі (Гарэц., Жд., Нас.). Рус. бры́жы́, укр. бри́жі́ ’тс’. Запазычанне з польск. bryże ’тс’ (а гэта з ням. Fries ’фрыз’; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 47). Мацэнаўэр (Cizí sl., 121) выводзіць з ням. Breis(e) ’аздабленне на рукаве’. Гл. Фасмер, 1, 221–222.

Брыжы́ 2 ’свіны кішэчны тлушч’ (Вешт.). Укр. бри́жі ’аборачкі каля тонкіх кішак’. Усё да брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.); метафарызацыя. Ва ўкр. мове першая ступень метафары. Палес. брыжы́ ’свіны кішэчны тлушч’ — далейшае развіццё семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіная рэпа ‘мальва паўночная, Malva borealis’ (Дэмб. 1, 283). Да рэпа (гл.), відавочна, па знешнім выглядзе круглых пладоў; параўн. іншыя славянскія назвы, якія таксама ў большасці выпадкаў перанесены з найменняў чаго-небудзь круглага: рус. просви́рник, проску́рки, чэш. дыял. koláčky, ciganské tvarůžky, homůlky, укр. пацьорки і г. д. (гл. Махэк, Jména, 146 і наст.). Азначэнне (гл. свіны) характарызуе пераносны характар («фігуральнасць») назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курдзю́к 1 ’рана пад языком у жывёлы’, ’цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. курдюк ’тс’, польск. kurdziuk ’тс’. Брукнер (283) узводзіў да kurъ (гл. кур 1) з другасным d. Тады курдзюк < *кур‑юк/*кур‑ук. Параўн. гусюк, качук і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 200).

Курдзю́к 2 ’трыбух свіны, начынены мясам’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя курдзюк 1 (гл.) і кіндзюк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіння́ 1 ‘парнакапытная млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 2), свіня́ ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Цых.) свінья́ ‘тс’ (ТС). Укр. свиня, рус. свинья́, ст.-рус. свинья, польск. świnia, в.-луж. swinjo, н.-луж. swinja, чэш. svině, славац. sviňa, серб.-харв. сви́ња, славен. svínja, балг. свиня́, макед. свиња. Прасл. *svinьja, дэрыват ад прыметніка ж. р. *svini < прасл. *svinъ (гл. свіны), якому адпавядае лац. suīnus ‘свіны, свінячы’. Паводле Крэтава (Этимология–1994–1996), адбылася падвойная субстантывацыя: спачатку прыметніка *svinъ, ад якога пры дапамозе суф. ‑ьj‑ утвораны прыметнік свин‑ьj‑, субстантывацыя якога ў ж. р. дала назоўнік свинья. Гл. Фасмер, 3, 579; Слаўскі, SP, 1 , 84; Шустар-Шэўц, 1387–1388; Борысь, 623; Сной₁, 624; БЕР, 6, 551. Агляд апошніх меркаванняў гл. Жураўлёў, Язык и миф, 383–384.

Свіння́ 2 ‘скляпенне ў печы’ (Мат. Маг. 2, Мат. Гом.), свы́нка, свэ́нка ‘частка дымахода паміж чалеснікамі і комінам’ (Сл. Брэс., Шушк.). Відавочна, ад свіння 1, параўн. рус. дыял. свинья́ ‘частка дымахода на гары, якая злучае печ з комінам’, інакш бо́ров, бо напамінае ляжачую свінню, параўн. таксама кабыла 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіна́рка 1 ‘сівец, Nardus L.’ (Сл. ПЗБ, Шатал.). Відавочна, ад свін‑ (гл. свіны); назва магла быць дадзена за малаўжывальнасць травы; параўн. яе назвы ў іншых славянскіх мовах: укр. псянка, польск. psiarka, славац. psica < *pьsъ ‘сабака’ (Махэк, Jména, 293) або, што болей верагодна, з-за падабенства да свіной шчаціны, параўн. укр. свинниця, рус. щети́нница ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 191).

Свіна́рка 2 ‘грыб капытнік, Paxillus involutus Fr., Paxillus atrotomentosus Fr.’ (Сярж.–Яшк., Пятк. 1), свінарэ́йка ‘тс’ (ПСл). Гл. свінуха 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўб 1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).

Коўб 2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коўп 1 (гл.).

Коўб 3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тлушч, тук / свіны: сала / авечы: лой / раслінны: алей / што ўтварыўся ў вадкай ядзе пры варцы: навар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)