Ка́ніна, ка́нка ’льняны саламяны або з гнуткіх галінак (абшытых палатном) абручык вакол галавы замужняй жанчыны пад хусткай, на які накручвалі валасы’ (Маш.; слонім., Шн.; Тарн., Сакал.). Да тканіца < тканка (Помн. этнагр., 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жгут, ‑а, М жгуце, м.
1. Эластычная гумавая трубка, бінт або іншы падобны прадмет, якімі перавязваюць канечнасць, каб спыніць кровацячэнне. Над камісарам схіліўся сапёр, пераціскаючы раменным жгутом параненую нагу. Лынькоў. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў Святлане ногі вышэй каленяў. Кулакоўскі.
2. Туга скручаны кавалак тканіны, саломы і пад. Саламяны жгут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрэ́шыць, остре́шить ’пакрыць хату саломай’ (Шушк.). Дзеяслоў утвораны цыркумфіксам о‑ — ‑ити ад стреха ’страха’ (гл. страха). Адсюль і остришнык (Клім.) ’саламяны снопік, які ідзе ў ніжні рад для пакрыцця страхі’: стреха — острешие — острешьный — острешник.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́хаць, ‑хця, м.
1. Мачалка з рагожы, саломы і пад. Вазьму шорсткі саламяны вехаць І каля карыта да знямогі Буду шараваць парэпаныя ногі. Вітка.
2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.). Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. Чорны. У палукашку ўжо не было ні вехця сена, ні жменькі саломы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавя́сла, ‑а, н.
1. Саламяны жгут для звязвання снапоў, кулёў і пад. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі. Чарнышэвіч. Бабы не паспявалі круціць перавяслы і вязаць следам за .. [жняяркаю] снапы. Васілевіч.
2. Звязка, вясло. [Званар] бразгаў цэлым перавяслам ключоў у руцэ, а следам ішлі Іван і ягоны швагер. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дымі́цца, ‑міцца; незак.
Выпускаць дым; тлець, вылучаючы дым. Дымяцца трубы заводаў і фабрык. □ У зубах .. [бацькі] дымілася люлька, на галаве красаваўся саламяны капялюш. Гамолка. Ад моста засталіся толькі абгарэлыя палі, дыміўся яшчэ ўцалелы насціл ля самага берага. Лынькоў. // Вылучаць пару. На стале дыміліся талеркі з супам. Пестрак. Пасля дажджу пацела, Дымілася зямля. Калачынскі. // Падымацца клубамі (пра туман, пару). Сырая зямля дыміцца лёгкаю параю — падсыхае. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.
Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус. берло́га, укр. дыял. берлі́г, берло́га, польск. barłóg, чэш. brloh, серб.-харв. бр́љог, славен. brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав. *bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв. бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг. бърло́к ’лужына’ і далей з літ. bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́ха 1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха 3, вяха́ 1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.
Лю́ха 2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапе́та ’спецыяльная сетачка для захавання злоўленай рыбы ў жывым выглядзе’ (бых., КЭС), сапэ́тка ’саламяны мат’ (Анох.), ’кошык, сплецены з лазы, дроту’ (Сцяшк. Сл.). Рус. сапётка ’вулей, плецены з пруццяў вярбы’ (Каўказ), ’кош для пасадкі злоўленай рыбы’ (дан., церск.), укр. сапе́т, сапе́та, сапе́тка ’вялікі плецены кош на калёсы’, ’плецены з лазы ручны кош’, польск. sepet ’скрынка’. З тур., крым.-тат. säpät ’кош’ (Радлаў, 4, 495), якое з перс. (Гл. Локач, 139; Фасмер, 3, 558; Брукнер, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)