Сапе́та ’спецыяльная сетачка для захавання злоўленай рыбы ў жывым выглядзе’ (бых., КЭС), сапэ́тка ’саламяны мат’ (Анох.), ’кошык, сплецены з лазы, дроту’ (Сцяшк. Сл.). Рус. сапётка ’вулей, плецены з пруццяў вярбы’ (Каўказ), ’кош для пасадкі злоўленай рыбы’ (дан., церск.), укр. сапе́т, сапе́та, сапе́тка ’вялікі плецены кош на калёсы’, ’плецены з лазы ручны кош’, польск. sepet ’скрынка’. З тур., крым.-тат. säpät ’кош’ (Радлаў, 4, 495), якое з перс. (Гл. Локач, 139; Фасмер, 3, 558; Брукнер, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)