воск воск, род. во́ску ж.;

го́рный воск мин. го́рны воск;

мя́гкий как воск мя́ккі як воск;

та́ять как воск растава́ць як воск.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увачаві́дкі, прысл.

1. Хутка, на вачах. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч. Па стрэхах хат .. снег ужо растае і салома падсыхае ўвачавідкі. Брыль. Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі. Дуброўскі. Марыва туману ўвачавідкі рабілася празрыстым, пачало паступова раставаць. Краўчанка. // Імгненна. Твар старшыні ўвачавідкі наліваўся крывёю. Сабаленка. Збялеў хлапец увачавідкі. Бачыла.

2. Сваімі вачамі, асабіста; наглядна. Упэўніцца ў праўдзе ўвачавідкі. □ Сяляне ўвачавідкі ўбачылі, што грамадой ім [пад сілу] любая задача. Навуменка. І вось цяпер, перагортваючы старонкі старых блакнотаў, нібы ўвачавідкі бачыш тыя незабыўныя сустрэчы. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. умёрз, умерзла; зак.

1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі. Змяніўся клімат, і ляднік пачаў раставаць. Камяні, што .. умерзлі ў яго цела, аселі на зямлі і ўтварылі .. узгоркі і грады. Гавеман. Там-сям у жолабе былі прыкметы кавалачкі асінавай кары. Адны ўмерзлі ў лёд, другія ляжалі на паверхні. Мяжэвіч.

2. без дап. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен. Капыловіч. Нават узімку, як умерзне балота, не едуць навакольныя мужчыны высечы дроў. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пушча́ць ’пускаць’ (Шат., Бяльк.), ’браць кватарантаў; кідаць’ (Сл. ПЗБ), ’раставаць’: снег пушчае (дзятл., там жа), рус. пуща́ть ’пускаць’, польск. puszczać, чэш. poušteti ’выпускаць, пускаць’, славац. pusťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušćaś, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, ст.-слав. поуштати. Прасл. *pustjati суадноснае з *pustiti, ва ўсходніх славян звычайна *puskati (< *pus(t)kati, Банькоўскі, 2, 967), гл. пускаць. Усё да *pustъ (гл. пусты), паводле Сноя (516), першапачаткова ’рабіць бязлюдным, пакідаць’, гл. таксама Фасмер, 3, 416; Скок, 3, 82; Шустар-Шэўц, 2, 1194. Адсюль пушча́й ’няхай’ (Ян.; смарг., Сл. ПЗБ), параўн. рус. пуска́й ’тс’ (ад пускать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwa ’дождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нуцьраставаць’: снежок до вечэра тане (ТС). Параўн. укр. та́нути ’таяць’. Дзеяслоў з ‑ну‑ ад таць ’таяць’, гл. Параўн. таяць, гл.

Тану́ць ’гінуць, паміраць, ідучы на дно; тапіцца’, ’вязнуць’ (ТСБМ), ’залівацца вадой’ (Некр. і Байк., Шат., Бяльк., Сержп. Прымхі, Федар. 4, Сл. ПЗБ, ТС), тана́ць ’тануць’ (карэліц., Нар. словатв.; кіраў., Нар. сл.), то́пнуць, то́нуць ’тс’ (Ласт.), тону́ті ’тс’ (Вруб.), ст.-бел. тонути, танути ’тс’ (канец XV ст., КГС). Укр. тону́ти ’тс’, рус. тону́ть ’тс’, польск. tonąć ’тс’, н.-луж. toniś, чэш. tonouti ’тс’, славац. tonúť ’тс’, славен. toníti ’тс’, серб.-харв. то̀нути ’тс’, балг. тъ́на ’патанаць’, дыял. то́на, макед. тоне ’тс’. З прасл. *tonǫti < *topnǫti ’тануць’, звязанага з *topiti ’тапіць’ (Фасмер, 4, 77; Брукнер, 573; Махэк₂, 647; Голуб-Ліер, 367; Шустар-Шэўц, 1516; ЕСУМ, 5, 597; Борысь, 637; Рачава, Этимология–2003–2005, 186). Гл. тапі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расходи́тьсяI несов.

1. разыхо́дзіцца, расхо́дзіцца;

расходи́ться в ра́зные сто́роны разыхо́дзіцца (расхо́дзіцца) у ро́зныя бакі́;

ту́чи расхо́дятся хма́ры разыхо́дзяцца (расхо́дзяцца);

расходи́ться во взгля́дах мець ро́зныя по́гляды, разыхо́дзіцца (расхо́дзіцца) у по́глядах;

2. (растворяться) растава́ць, распуска́цца;

3. перен. разыхо́дзіцца, усхо́джвацца, обл. завіна́цца; см. разойти́сь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рот, ‑а, М ‑роце; мн. раты, ‑оў; м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі і шчокамі да глоткі. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Я вось вяртаўся з заставы ды так і не вытрымаў, злез з каня ды давай заграбаць іх у рот, як мядзведзь. Брыль. Не адчуваў голаду пакуль што і Віктар, толькі ў роце было неяк нядобра. Маўр. // Разрэз губ. — Нічога, і мне яшчэ засталося, — выцер чамусь рукавом рот Антось. Васілевіч. // Пашча, дзюба ў звера, рыбы, птушкі. З рота [у дзіка] тырчаць вялікія, вострыя, як нажы, і загорнутыя ўгору іклы, — грозная і небяспечная для ворагаў зброя. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Тое, што і ядок. Тры дзесяціны зямлі, вядома, не маглі пракарміць сем ратоў, як часта казаў сам пісьменнік. Бядуля. Каб скараціць выдаткі і пазбавіцца ад лішняга рота, .. [Ліда] разлічыла Олю і ў гэтыя ж яслі аддала Аліка. Васілевіч.

•••

Адкрыць рот гл. адкрыць.

Глядзець у рот гл. глядзець.

Закрыць рот каму гл. закрыць.

Замазаць рот каму гл. замазаць.

Заткнуць рот каму гл. заткнуць.

Заціснуць рот каму гл. заціснуць.

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

На поўны рот — папоўніцы, удосталь (есці).

Ні кроплі (каплі) у рот не браць гл. браць.

Пальца ў рот не кладзі каму гл. класці.

Разявіўшы рот гл. разявіўшы.

Разявіць рот гл. разявіць.

Рот не закрываецца ў каго — а) пра ахвотніка многа і пустое гаварыць. — Гэта твой язык жахаецца і направа і налева, дурань, — адказваў Сідар, не пазіраючы на Антося, бо ці варта на такога дурня глядзець! — У цябе і рот не закрываецца, пустальга. Чарнышэвіч; б) пра вялікае хаценне спаць, частае пазяханне; в) пра таго, хто часта і многа есць.

У рот не лезе што гл. лезці.

У роце растае гл. раставаць.

У роце расце гл. расці.

Як вады ў рот набраць гл. набраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́сці ’накіроўваць рух каго- або чаго-небудзь’; ’будуючы, пракладваць у пэўным парадку’; ’мець пэўны напрамак’; ’хіліць на што-небудзь, адольваць’; ’хіліць убок ад хваробы, ап’янення’ (КТС, БРС, Касп.); ’цягнуць’ (БРС); ’валаводзіць’, весьці брэдню ’трызніць’ (Касп.), вясьці злосьць ’доўгі час злавацца, гневацца, помсціцца’ (КЭС, лаг.), навагр. весьці дзіця ’нарадзіць дзіцё’ (Кл., КТС). Ужываецца таксама з прэфіксамі: аб‑, вы‑, да‑, з‑, на-, пера-, пры‑, раз-, у‑ і інш. у розных значэннях. Сюды ж весціся ’адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца’; ’жыць, пладзіцца’; ’быць звычаем, падтрымлівацца’; ’цягнуцца кім- або чым-небудзь’ (КТС, БРС); ’цягнуцца патроху’; ’шанцаваць у жыцці’ (КЭС). Прасл.: укр. вести ’весці; спяваць, цягнуць голасам; размаўляць; прасці, выводзіць нітку; камандаваць, распараджацца’, вестися ’весціся’, рус. вести ’весці, суправаджаць, памагаць ісці; рабіць, здзяйсняць; кіраваць, быць загадчыкам’, арханг. ’дзьмуць, пранікаць усюды (аб ветры)’, валаг.раставаць (аб снезе); уздымацца (аб цесце)’, арханг. вести свадьбу ’спраўляць вяселле’, польск. wieść ’весці, быць на чале; быць уваходам куды-небудзь’, wieść się ’шанцаваць, паходзіць’, каш. vjesc, в.-луж. wjesć ’весці’, wjésć so ’паводзіць сябе; мецца’, чэш. vésti ’суправаджаць, паказваць дарогу; кіраваць, быць загадчыкам, быць на чале; мець кірунак’, vésti se ’мецца, шанцаваць’, славац. viesť ’даваць кірунак, накіроўваць’; ’суправаджаць, прыводзіць’; ’весці эскортам’; ’весці каналам (ваду, нафту)’; ’кіраваць (машынай, караблём)’; ’пракладваць’ і ’кіраваць, весці дзейнасць’; ’выконваць пэўную работу’; ’праводзіць (цяпло, электрычнасць)’; ’весці размову, дэбаты’ і інш., viesť sa ’мецца, шанцаваць’, славен. vȇsti ’весці; дапамагаць; служыць чаму-небудзь’; ’выгадна прадаць’, vȇsti se ’трымаць, паводзіць сябе’, серб.-харв. во̀дити ’весці’, макед. води, балг. водя, ст.-слав. ведѫ, вести ’тс’. Выступае ў асновах *ved‑/*vod‑ і *vad‑. Мае адпаведнікі ў балтыйскіх мовах: літ. vèsti, vedù ’весці; кіраваць, быць на чале чаго-небудзь; жаніцца з кім-небудзь; прыносіць, нараджаць’, лат. vest, vedu ’весці’; ’вадзіць (машыну)’, vesties ’шанцаваць, добра ісці (аб рабоце)’, ст.-прус. weddē ’вяду’, а таксама ў ірл. fedid ’вядзе’, ст.-перс. vādajeiti ’вядзе, цягне’. Такім чынам, прасл. vedti (dt > tt > st) утворана пры дапамозе суф. ‑ti ад асновы ved‑, якая ўзыходзіць да і.-е. кораня *u̯edh‑ (Фік, 1, 4, 129; Уленбек, 269). Гл. таксама Фасмер, 1, 284; ЭСРЯ, 1, В, 74–75; Голуб-Копечны, 413; Брукнер, 619; Махэк₂, 685; БЕР, 1, 170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)