*Разбу́таны, розбу́таны ’растрапаны’ (ТС), параўн. балг. розбу́тан ’расхістаны’, славен. razbutati ’растаўчы, разбіць’, што да прасл. *butatiпіхаць, біць’ (ЭССЯ, 3, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папі́хіч ’чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць’ (ТСБМ), попі́хіч ’тс’ (ТС). Ад папіха́ць < піха́ць з агентыўным суф. ‑іч (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папіха́йла ’чалавек, якім кожны камандуе’ (Мат. Гом.), попіха́йла, попі́ха ’тс’ (ТС), папіха́йла, папі́хішча ’непаваротлівы чалавек, якога трэба падганяць’ (Нас.). Да папіха́ць (гл. піха́ць) з рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухта́ль ‘кухталь, удар кулаком’ (Некр. і Байк., Касп.). Відаць, суфіксальнае ўтварэнне ад тухтацьпіхаць’, гл. наступнае слова. Не выключана замена к > т у кухталь, параўн. тушэтка ‘кушэтка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́ць ’штурхаць’ (Нас., Сержп. Прымхі; Растарг., Байк. і Некр.; навагр., мазыр., ЛА, 2), тоўка́ць ’калыхаць на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ’кляваць, торкаць’ (ТС), туўка́ць ’таўхаць, піхаць’ (Бяльк.), товка́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), таўка́цца ’штурхацца’ (навагр., дзятл., касцюк., мазыр., ЛА, 2; Растарг., Байк. і Некр.), то́ўкацца ’калыхацца на гушкалцы’ (стол., ЛА, 2), ст.-бел. толка́ти ’штурхаць, піхаць’ (1541 г.), толка́тися ’штурхацца’ (КГС), сюды ж таўкн́уць ’штурхнуць’ (Байк. і Некр.), тоўкну́ць, тоўкену́ць ’тс’ (ТС). Гл. таўкці, таўчы, параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напіцава́ць ’натаптаць, напхаць, набіць’ (слонім., Жыв. сл., Сцяц., стаўбц., Нар. сл., Янк. 2). Да піцава́цьпіхаць і інш.’, відаць, спачатку ’збіраць фураж, корм’ з польск. picować ’тс’ ад pica ’корм, яда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піха́ч (экспр.) ’непераборлівы ў ядзе’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да піха́ць ’прагна і многа есці’. Суф. ‑ач характарызуе асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піхце́ль, піхцер ’сетка, плецены мяшок з вяровак для сена, саломы’, ’бяроставы кошык для харчоў у дарогу’ (Нік. Очерки; він., Маш.; віл., Сл. ПЗБ). Гл. пяхцель, пяхцер ’тс’, вакапізм пад уплывам піхаць, напіхваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туры́ць ‘гнаць, прымушаць хутка рабіць што-небудзь, імчаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Гарэц., Бяльк., Яўс., Ласт., ТС, Варл., Волк., Растарг.), ‘гнаць, штурхаць’ (Вушац. сл.), ‘везці нешта грувасткае’ (ТСБМ, Кал.), ‘бязмэтна траціць, раскідаць’ (Растарг.), ту́рыць (ту́рытсь) ‘прымушаць, паганяць’ (Шпіл.), ‘гнаць (пра самагонку)’ (Зайка Кос.), ту́ріць ‘рабіць нешта непрыстойнае’: культура — дзе стаіць, там і туря (ветк., Palaeoslavica, 23, 1, 173), туры́ты ‘гнаць’ (Сл. Брэс., Арх. Вяр.; драг. З нар. сл.), туры́цца ‘гнацца, бегчы следам, даганяючы’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. укр. ту́ри́ти ‘гнаць, выганяць’, рус. тури́ть ‘падганяць, гнаць, пудзіць’, польск. дыял. turać ‘абарочваць, каціць’, каш. tuřëć ‘хутка ехаць’, серб., харв. tȕřiti ‘штурхаць, піхаць, класці’, славен. túratiпіхаць, тузаць’, макед. тури ‘пакласці, паставіць’, балг. ту́рям ‘ставіць, класці’. Прасл. *turiti і *turatiпіхаць, паганяць, гнаць’ без пэўнай далейшай этымалогіі (SEK, 5, 181); паводле Глухака (645), узыходзіць да і.-е. *tour‑, няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рхаць ‘штурхаць, піхаць, тармашыць’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ту́ркаць, ту́рхацца ‘штурхаць каго-небудзь’ (бярэз., ЛА, 2; Мова Сен.), турха́ць ‘штурхаць, піхаць’ (Касп.), турхну́ць ‘штурхануць’ (чашн., сен., ЛА, 2), турхатня́ ‘таўканіна, тузаніна’ (Ласт.). Параўн. катурхаць (гл.), польск. rozturchany ‘растрапаны’ — адносна апошняга Варбат (Исслед., 64) мяркуе, што яно ўваходзіць у лік славянскіх лексем з анамальным рэфлексам turt (< *tъrt), для якіх магчыма запазычанне з балтыйскіх моў або пераўтварэнне славянскіх формаў пад уплывам роднасных балтыйскіх. Хутчэй за ўсё, да тураць, турыць (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑, якое чаргуецца з ‑к‑, параўн. туркаць ‘штурхаць’. Гл. штурхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)