Піха́ч (экспр.) ’непераборлівы ў ядзе’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да піха́ць ’прагна і многа есці’. Суф. ‑ач характарызуе асобу па яе схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй асуджэння (Сцяцко, Афікс. наз., 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)