Пры́знакпрымета’ (ТС, Скарбы). Відаць, як і чэш. příznak, балг. прѝзнак ’тс’ запазычана з рус. при́знак, што, у сваю чаргу, з ц.-слав. признакъ ’паметка, заўвага’, параўн. БЕР, 5, 711. Не выключае, аднак, і самастойнае развіццё ад прызначыць ’пазначыць’, (гл.), асабліва ў значэнні ’метка, адзнака’, параўн. зна́чыць і знакова́ць ’меціць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Зелянчу́к, зеленчу́к ’недаспелы плод’ (жыт., Нар. словатв.). Рус. куйбыш. зеленчу́к ’тс’, літарат. ’дабраполь, Galeobdolon Adans’, кур., разан., тамб. ’маладая жывёліна’, балг. зеленчу́к ’агародніна’. Ад прыметніка зялёны (гл.) з суфіксам ‑чук (Сцяцко, Афікс. наз., 126, дзе, аднак, недакладна форма, значэнне, рэгіён і прымета, пакладзёмся ў аснову намінацыі). Ці можна лічыць лексему прасл. дыял. — няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предзнаменова́ние ср. (примета) прыме́та, -ты ж., разг. прыкме́та, -ты ж.; (знамение) знак, род. зна́ка м.; (признак) адзна́ка, -кі ж.; (предвестие) прадве́сце, -ця ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уя́ва, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і уяўленне. Мая фантазія, уява малявалі ўсё, што я страціў і што мне так хацелася бачыць... Сачанка. Камісар хмурыўся: перад ім, ва ўяве, былі жывыя знаёмыя твары сяброў, — балюча было думаць, што гэтых людзей ужо няма. Мележ. // Напамінак, вобраз, прымета. З сакавіком прыходзяць уявы вясны: зямля, нібы звер, ад зімовае спячкі пачынае прачынацца павольна, але ўпарта. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куцця́, ‑і, ж.

1. Урачыстая вячэра напярэдадні каляд, новага года, якая суправаджалася варажбою. Калядныя куцці, як вядома, дзве: адна посная, другая — скаромная, або багатая. Якімовіч. // Дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць. Снег на куццю — грыбы на лета, Такая матчына прымета. Колас.

2. Каша з ячных або іншых круп як традыцыйная абрадавая яда ўсходнеславянскіх і інш. народаў. У печы з панцаку варыцца калядная куцця. На куццю, пад вечар, чакаюць гасцей. Васілевіч. Куцці святочнай задымілася гара. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жгут ’скручаны кавалак матэрыялу’. Рус. жгут ’тс’, укр. джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўка ’зачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл. *klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус. смал., зах.-бранск. при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал. при́клик ’нагода, падстава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прая́ва ’незвычайнае здарэнне’, ’з’ява, з’яўленне’, ’выяўленне сваіх здольнасцей’ (ТСБМ, Нас., Шат., Др.-Падб., Гарэц., ТС), ’свавольнік’ (Нас.), ’прайдзісвет’ (Касп., ТС), ’дасціпны чалавек’ (Сл. Брэс.), проя́ва ’бяда, прачвара’, ’назойлівы’, ’прадвесце’ (Сл. ПЗБ), пръя́ва, пръя́віна ’звышмодная ў адзенні і паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.), ’глыбакаводная яма’ (жытк., стол., Яшк.). Рус. проя́ва ’цуд, дзіва, незвычайнае здарэнне’, укр. проя́ва ’здарэнне; дзіўны, незвычайны чалавек’, польск. przejawпрымета, сімптом; праяўленне’ (“rutenizm”, гл. Банькоўскі, 2, 844), чэш. projev ’тс’. Дэрыват з суф. ‑а ад праявіць < явіць, яўляць (гл.). У форме ж. р. і з адметнай семантыкай ’дзіва, незвычайнае здарэнне’ і да т. п. — усходнеславянскае ўтварэнне. Паводле Немчанкі (УЗ Латв. У, 92, 55), у рускіх гаворках Літвы < літ. prajovas, prajõvas ’пудзіла, прывід’ (з беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знак, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.). Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі). Грашовы з. (крэдытны білет). З. паштовай аплаты (марка).

2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

Знакі ўвагі.

Нядобры з.

Маўчанне — з. згоды.

3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

Падаць з. галавой.

Пад знакам чаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.

Пад знакам барацьбы за міжнародную бяспеку.

У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.

У знак памяці.

У знак пратэсту.

|| прым. зна́кавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знак м. знак, род. зна́ка м.; (признак) адзна́ка, -кі ж.; (примета) прыме́та, -ты ж., разг. прыкме́та, -ты ж.;

вопроси́тельный знак пыта́льнік;

восклица́тельный знак клі́чнік;

знак вла́сти знак ула́ды;

знак почто́вой опла́ты знак пашто́вай апла́ты;

зна́ки разли́чия зна́кі адро́знення;

подава́ть, пода́ть знак падава́ць, пада́ць знак;

в знак па́мяти у знак па́мяці;

под зна́ком (чего) пад зна́кам (чаго);

знак ра́венства знак ро́ўнасці;

зна́ки препина́ния зна́кі прыпы́нку;

де́нежный знак грашо́вы знак;

знак отли́чия знак узнагаро́ды;

знак ка́чества знак я́касці;

дурно́й знак дрэ́нная прыме́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)