Галі́ць ’брыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́ть ’брыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цяплі́ца, ‑ы, ж.
Цёплае памяшканне з празрыстым дахам і сценамі для вырошчвання круглы год агародніны, кветак, пладоў і пад. або для зімоўкі паўднёвых раслін. Штучныя крыніцы святла даюць магчымасць вырошчваць гародніну ў цяпліцах узімку. «Беларусь». Пад шклянымі дахамі цяпліц цяпер вырошчваецца шмат буракоў, салаты. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаўро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаўру, уласцівы яму. Лаўровы куст. Лаўровы пах. // Які здабываецца з лаўру. Лаўровы алей.
2. у знач. наз. лаўро́выя, ‑ых. Сямейства паўднёвых вечназялёных раслін, да якога адносяцца лаўр, камфорнае дрэва і інш.
•••
Лаўровы ліст гл. ліст 1.
Лаўровы вянок гл. вянок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ўзацца ’катацца па слізкай паверхні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Бяльк., Федар. Рук., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Укр. ковзатися, рус. колзать ’тс’, польск. kielzać sie, чэш. klouzati se, славац. kľzať ’тс’. Адсутнасць адпаведнікаў у паўднёвых славян вымушае сумнявацца ў праславянскім характары *kъlzati (параўн. ЕСУМ, 2, 483).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
Прыняць нахільнае становішча, пахіліцца набок; нагнуцца. Шулы ў варотах абселі і нахіліліся. Галавач. Дзяўчына раптам нахілілася да бацькі, узяла за руку і заглянула ў вочы. Шамякін. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі калоссямі. Асіпенка. // Прыгнуць, нагнуць верхнюю частку тулава ўперад. Камандзір ступіў да дзвярэй, нахіліўся і нырнуў у цемру. Новікаў. Бацюня нахіліўся над чалавекам, які стагнаў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца белым, бялейшым. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі кал[аса]мі. Асіпенка. // Разм. Пасівець. Валасы пабялелі. Скроні пабялелі. // Стаць, зрабіцца бледным; пабляднець. Парабак пабялеў, у яго пацямнела ў ваччу. Чорны. Нібы ўдараны знянацку, Міколка ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. Краўчанка. // Пасвятлець. Ноч скончылася. Неба пабялела. Плыў дзень. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
произраста́ть несов.
1. выраста́ць;
из ростка́ произраста́ет де́рево з па́растка выраста́е дрэ́ва;
2. (расти) расці́;
коко́совые па́льмы произраста́ют в ю́жных стра́нах како́савыя па́льмы расту́ць у паўднёвых краі́нах;
3. (выпускать ростки) прараста́ць;
карто́фель произраста́ет бу́льба прараста́е;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кулі́к ’невялікая балотная птушка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Маш., Касп.). Укр. кулик, рус. кулик ’тс’, польск. kulik, kulig, ст.-чэш. kulih, kulik ’тс’. У мовах паўднёвых славян адпаведнікаў няма. Балтыйскія паралелі: літ. kúolinga, kuolìnge ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Назва птушкі гукапераймальная, таму аналіз словаўтваральнай структуры наўрад ці дазволіць рэканструяваць балта-славянскую форму (параўн. Слаўскі, 3, 351–352).
Ку́лік ’адзін з саламяных снапкоў, якімі пакрываецца страха’ (Нар. сл.). Гл. куль 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шальнік 1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.
Ве́шальнік 2 ’вісельнік’ (лун., Шатал.), укр. ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.
*Ве́шальнік 3, вjе̂шалнык ’сук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел. дзяржальна, прасл. krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)