паўднё́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўднё́вы паўднё́вая паўднё́вае паўднё́выя
Р. паўднё́вага паўднё́вай
паўднё́вае
паўднё́вага паўднё́вых
Д. паўднё́ваму паўднё́вай паўднё́ваму паўднё́вым
В. паўднё́вы (неадуш.)
паўднё́вага (адуш.)
паўднё́вую паўднё́вае паўднё́выя (неадуш.)
паўднё́вых (адуш.)
Т. паўднё́вым паўднё́вай
паўднё́ваю
паўднё́вым паўднё́вымі
М. паўднё́вым паўднё́вай паўднё́вым паўднё́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ба́рхатны, -ая, -ае.

У выразе: бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царкоўнаславя́нскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян.

Царкоўнаславянская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фелю́га, -і, ДМю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае судна на паўднёвых морах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часці́к, -у́, м.

Рыба, якую ловяць сеткай з дробнымі ячэйкамі ў паўднёвых рыбапрамысловых раёнах.

|| прым. часціко́вы, -ая, -ае.

Часціковыя кансервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэ́ечны, -ая, -ае.

К. спеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кізя́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гной з дамешкай саломы, які ў паўднёвых краінах высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва.

|| прым. кізяко́вы, -ая, -ае.

К. дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вара́н, ‑а, м.

Род буйных яшчарак, якія водзяцца ў паўднёвых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушкае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікі начны драпежны павук паўднёвых краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Вялікая млекакормячая траваедная жывёліна паўднёвых краін з адным або двума рагамі на пярэдняй частцы морды.

Афрыканскі н.

Белы н.

|| прым. насаро́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)