го́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Крык гусей. Гусі адказвалі зладжаным гогатам — усе адразу, нібы рагаталі з .. [Шаройкі]. Шамякін. Гусі з гогатам удзячным Пачастунак ловяць смачны. А. Александровіч.

2. Разм. Гучны нястрымны смех. Сярод людской гаманы — віск, гогат. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магары́ч, магары́шпачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́чпачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахо́дзіны, перэхо́дзіны ’ўходзіны — свята, пачастунак з прычыны перасялення са старой хаты ў новую’ (віл., ЛА, 3; ТС). Да пераход1 (гл.). Суфікс ‑ін‑ы характэрны для назваў традыцыйных абрадаў (Сцяцко, Афікс. наз., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачо́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і пачастунак. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі Пачостку стаўляюць. Вітка. Вялікага вяселля не рабілі, але і не бедніліся: і пачостка добрая была, і вечарынка з музыкамі і скокамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бары́ш, ‑у, м.

1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Колас.

2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу. Маркс. Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу. «ЛіМ».

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смак, -у, м.

1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.

Кіслы на с. яблык.

3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.

У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.

Ён адчуваў с. у працы.

4. Задавальненне, ахвота.

Дзіця са смакам з’ела пачастунак.

|| прым. сма́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́вар ’кухар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), по́варка ’кухарка’ (Нас.), ст.-бел. поварь ’кухар’ (Сл. Скар.). Укр. по́вар, рус. повар ’тс’, ’той, хто падае пачастунак удзельнікам вясельнага паязду’, пова́рнік ’кухар’, польск. powar ’тс’. Ад по- і варыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́гельт ‘гасцінчык, чаявыя’ (В. Дунін-Марцінкевіч). Запазычана праз польск. tryngielt з ням. trinkgeld ‘невялікая сума грошай на пачастунак за зробленую паслугу’ (Вінцэнц), літаральна ‘грошы на выпіўку’ (ад trynken ‘піць; выпіваць’), мажліва, пры пасрэдніцтве ід. trinkgeld ‘чаявыя’. Гл. трынкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікі ’прысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзікпачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сябры́на, ‑ы, ж.

Разм. Кола, асяроддзе сяброў. Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. Чорны. Пападваконню ўжо вісла ўся Акілініна сябрына, што выспеўвала з ёй на бярвенні да позняй ночы. Вітка. // Сяброўская бяседа, пачастунак. Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)