го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разатну́ць (разотну́ць) ’рассекчы адным узмахам’ (Нас.), расціна́ць ’рассякаць папалам’, разотну́тый ’рассечаны напалову адным узмахам’ (Нас.). Ад раз- і тну́ць ’ударыць’, ’укусіць’, гл. цяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак. (разм.).

1. што. Разадраць папалам, на часткі.

П. паперу.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае, доўга носячы.

П. адзенне.

3. каго. Задраць, забіць (пра ўсіх, многіх жывёл, птушак).

4. што. Пацерці на тарцы ўсё, многае.

П. усю бульбу.

|| незак. перадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паў...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: 1) палавіна чаго‑н., напрыклад: паўвека, паўгадзіны, паўметра; 2) напалавіну, папалам з чым‑н., напрыклад: паўшарсцяны, паўшаўковы; 3) не зусім, амаль, напрыклад: паўкачавы, паўдзікі, паўмёртвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напоўпапалам’ (Гарэц., Др.). З прыназоўнікавага спалучэння *na роlъ, гл. поў ’палова, палавіна’, параўн. рус. наполпапалам, напалавіну’, польск. napoi ’тс’, в.-, н.-луж. napoi ’тс’, славен. napoi ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 43; Шустар-Шэўц, 13, 988). Пераход л > ў звычайна не характэрны для канца слоў, параўн. вол, кол і пад., хутчэй за ўсё ў выніку частага ўжывання ў складаных словах і ўстойлівых выразах тыпу паўтара (Карскі, 1, 318), гл. таксама напаў-, параўн., аднак, напал, напол (гл.), магчыма, з напали капалам, напалавіну’ (ст.-бел. наполи ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ражо́нчык, ‑а, м.

Памянш. да ражон; невялікі ражон. Калі катораму маці дасць у торбачку сала, то гэтае сала разразалі папалам і пяклі яго на ражончыках. Колас. Неўзабаве весела гарэў сушняк, сквірчэла і капала на ражончыках сала. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газе́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Экземпляр газеты. Як згледзець, Тараска збегаў у кіёск, вярнуўся і ўкленчыў на тратуары. Разгарнуў газеціну, склаў папалам. Юрэвіч. // Газетны ліст, папера выкарыстанай газеты. З-пад газеціны [у Гарышнага] пад правай пахай выглядалі дзве буханкі чорнага хлеба. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаў...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне: 1) напалову, папалам з чым‑н., напрыклад: напаўшарсцяны, напаўшаўковы; 2) не зусім, не да канца, напрыклад: напаўмёртвы, напаўсветлы, напаўадчынены; 3) палавіна таго, аб чым гаворыцца ў другой частцы, напрыклад, напаўсфера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напала́м ’напалову’ (Гарэц., Др.), ’на дзве роўныя часткі’ (Сл. ПЗБ), напола́м ’напалам, у роўнай долі’ (ТС). Паводле Шубы (Прыслоўе, 115), вынік кантамінацыі напал (гл.) і папалам, што ўяўляе прыназоўнікавае спалучэнне з формай дав. скл. падв. л., гл. поў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́двае, прысл.

1. На дзве часткі; папалам. Для адводу вачэй [Міця] яшчэ з раніцы пайшоў з касой у кусты, але не косіць, а пілуе рашпілем надвае зенітны снарад. Навуменка.

2. перан. Разм. Няпэўна, дапускаючы розныя варыянты.

•••

Бабка надвае варажыла (гадала) гл. бабка ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)