перавары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

1. Зварыць нанава, яшчэ раз. Пераварыць варэнне.

2. Сапсаваць, пазбавіць патрэбных якасцей у выніку празмернага варэння гатавання. Пераварыць мяса.

3. Перапрацаваць, засвоіць у працэсе стрававання. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла. Васілевіч. // перан. Разм. Успрыняць, засвоіць, перапрацаваць. Унтэру столькі незразумелых слоў не пераварыць да самай смерці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ядна́насць, ‑і, ж.

Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці. Гэтая хвілінная іх раз’яднанасць зноў застарэлай варожасцю захліснула Валокава нутро. Быкаў. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка. Адзінства гартаваць людзей павінна, Каб раз’яднанасць не магла ў бацькоў Бацькоўства адабраць, пазбавіць сына На хлеб і сонца спадчынных правоў. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтрэ́сці сов.

1. (отделить, встряхивая) оттряхну́ть, оттрясти́;

а. гразь з паліто́ — оттряхну́ть (оттрясти́) грязь с пальто́;

2. (повредить тряской) оттрясти́;

а. сабе́ ўсё нутро́ на калёсах — оттрясти́ себе́ все вну́тренности на теле́ге

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перае́сці, пераем, пераясі, пераесць; пераядзім, пераясце, пераядуць; пр. пераеў, ‑ела; заг. пераеш; зак.

1. чаго і без дап. З’есці больш, чым трэба; аб’есціся. Дзіця пераела.

2. каго-што і чаго. З’есці ўсё, многае. [Бацька:] — І прыбралі ўсё за пагоду, і змалацілі як мае быць, у засекі засыпалі. Думалі хлеба не пераядзім. Сабаленка.

3. што. Раз’ядаючы, разбурыць, раздзяліць на часткі. Іржа пераела жалеза.

•••

Пераесці (ад’есці) нутро (кішкі, вантробы) каму — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяро́дак (серёдокъ) ’сярэдняя частка, сярэдзіна’, ’сродак’ (Нас.), ’сярэдзіна, нутро’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), ’сэрцавіна морквы’ (Сцяшк.; барыс., Сл. ПЗБ), сярёдак ’вантробы’ (Растарг.), сырыдо́к, сырдо́к ’стрыжань, асяродак (у расліне, алоўку)’ (драг., З нар. сл.), сяро́давік ’тс’ (бярэз., Жд. 2), ’сярэдні маладзенькі лісток’ (барыс., Сл. ПЗБ), сяро́дка ’сярэдзіна’ (Нар. Гом., Сл. ПЗБ), ’зародак’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’сярэдзіна гарбуза’ (Сцяшк.), сяро́дкі ’ўнутраныя органы’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ), ’адходы пры часанні льну’ (Мат. Маг.). Да сярод (гл.). Сюды ж, відаць, сырда́к ’кош’ (Сл. Брэс.), г. зн. ’кош сярэдніх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нутра́к ’парсюк або жарабец з адным яйцом (другое выразана)’ (Цых.), ’нутрэц’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (Бесар.), параўн. укр. нутряк ’тс’, чэш. hutrák ’тс’, славац. znutrak, vnütrak ’тс’, серб.-харв. ну́трак ’тс’, балг. вътрак, вотрак ’тс’. Гл. нутро. Іншы словаўтваральны варыянт назвы вядомы на астатняй беларускай тэрыторыі, параўн. нутрэц (астрав., ашм., віл., Сл. ПЗБ; Бяльк.; ДАБМ, камент., 884), нутрэц, нытрэц ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС), мае працяг у рус. нутрёц ’тс’, што дае падставы выказаць меркаванне пра заходнеславянскае паходжанне першай назвы, якая, магчыма, звязана з вандроўнымі спецыялістамі па пажаданню, параўн. гродз. вэнёер ’кастратар’. Гл. Махэк₂, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перае́сці сов.

1. в разн. знач. перее́сть; (о ржавчине — ещё) изъе́сть;

дзіця́ перае́ла — ребёнок перее́л;

іржа́ перае́ла жале́за — ржа́вчина перее́ла (изъе́ла) желе́зо;

2. (всё, многое, в несколько приёмов) перее́сть, съесть;

п. ўсю бу́льбу — перее́сть всю карто́шку;

п. нутро́ (вантро́бы) — вы́мотать кишки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шату́н, ‑а, м.

1. Спец. Дэталь машыны, механізма, якая злучае поршань з валам рухавіка і служыць для перадачы руху ў час работы. Перад .. [трактара] вісеў на цурбалках, а радыятар, поршні, шатуны — усё нутро машыны ляжала, параскіданае на ўтаптанай каленямі раллі і на кавалачках бруднай фанеры. Ракітны.

2. Разм. Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу. Бывае, што і самому раптам нейкім мулкім стане твой любімы горад, куды звычайна з радасцю і нецярпеннем спяшаешся з усіх дарог, і ты ходзіш па ачышчаных ад снегу вуліцах, нібы той мядзведзь-шатун, і не ведаеш, дзе дзець сябе, такога злога, незадаволенага, вуглаватага. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Пасадзіць асобна ад каго‑, чаго‑н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім, на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.

2. Разм. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, не даць доступу да чаго‑н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.

3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.

4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.

5. Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.

•••

Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Садэ́нненутро (сын бацьку ўсё садэньне пірывярнуў сваім былаўством)’ (Бяльк.). Ізаляванае слова. Цвёрдасць ‑д‑ указвае на запазычанне, хутчэй за ўсё з польскай мовы, але ў польскай эквівалента няма. Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне ад кораня ден‑, які ў ст.-польск. denna, denna niemoc ’артрыт, хвароба суставаў’ і, далей, у чэш. dna ’падагра’, ст.-рус. дна ’тс’, балг. дыял. дънек ’кішкі’, дъняк ’сляпая кішка’, якія ўзыходзяць да прасл. *dъno ’дно’, якое ўжывалася таксама ў значэнні ’ніжняя частка цела’, параўн. польск. дыял. dno ’матка’, укр., дна ’тс’; па хворай частцы цела была названая і хвароба. Параўн. Зубаты, Studie I, 922; Фасмер, 1, 517; Слаўскі, 1, 149; Махэк₂, 121; БЕР, 1, 457. Такім чынам, беларускае слова можна рэканструяваць як са‑денн‑je з суф. зборнасці ‑ьje, прыстаўка са‑ тыповая для магілёўскіх і гомельскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)