Праўша́ ’праварукі’. У слоўніках слова не адзначана, хаця, несумненна, вядомае і зразумелае; тое ж адносіцца і да рус. правша́, якое знаходзім толькі ў Даля ў значэннях ’правая рука; праварукі’. У запісах слова сустракаецца ў выразе на праўшу ’ў правы бок’ (ТС). З-за адсутнасці слоўнікавай фіксацыі старажытнасць слова ўстанавіць цяжка. Утворана ад правы з суф. ‑ша, аналагічна ляўша. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 33; Сцяцко, Афікс. наз., 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́кман ‘слабы напой’ (Барад.). Параўн. польск. sikacz, разм. sikoń ‘віно ці піва дрэннай якасці’, што несумненна звязана з siki, sikać (Варш. сл.), параўн. сікі ‘мача’, гл. сікаць. Аднак гэта можа быць другаснае збліжэнне, параўн. у мове ідыш schicker ‘злёгку падпіты’, а таксама ст.-рус. сике́р, ст.-польск. sycera ‘дурманячы напой’, укр. сикер ‘добрая гарэлка’, што з лац. sikera, грэч. σίχερα з арам. šikrā або szekar (Брукнер, 528; Фасмер, 3, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наварот ’вяртанне, зварот’ (Др.-Падб.), наворот ’заход’: < гУжэ другім наворотом грыбы несуць» (ТС, 3, 115); на́варатам ’у першы, другі, трэці прыём’ (Некр.). Калі першае слова з пэўнымі падставамі можна разглядаць як фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. nawrót (гл. Вячорка, БЛ, 30, 1986, 51), то астатнія несумненна ўяўляюць мясцовыя ўтварэнні ад варочаць, варочацца, вядомыя і іншым славянскім мовам. Параўн. наварачацца ’заходзіць час ад часу’ (Мат. Гом.), серб.-харв. на́врат: у вище наврата ’шматразова’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́ндзіцца ‘згінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́sti ‘рашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціцца ‘згінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад змусіла ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусяць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус. смустійпь, сомустить ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусппппель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў moüti ’тс’ (гл. муціць© параўн. ст.-бел. смятанная ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчацца ’глуміцца, здзекавацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарата́йка ’лёгкая павозка на двух колах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’разбітая, старая брычка’ (Скарбы), ’лёгкая выязная каляска’ (Сцяшк.), тарата́йка ’балбатун’ (жытк., Жыв. НС). Укр. тарата́йка ’лёгкі вазок на двух колах’, дыял. ’расхістаная мэбля; дзіцячая цацка’, рус. тарата́йка ’лёгкі вазок’, балг. разм. і дыял. тарата́йка ’старая павозка’, макед. таратайка ’тс’. Мяркуюць, што можа быць звязана з таранта́с, гл. (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 518); аднак, несумненна, звязваецца з гукапераймальнымі па паходжанні словамі тарата, таранда, таранта і пад., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухале́снік ’брызгліна, Euonymus europaea L.’ (гродз., Кіс.). Несумненна, звязаны з сухале́с ’сухія дрэвы ў лесе’, сухале́ссе ’сухі хваёвы лес (без забалаццяў)’ (Янк. 3.), сухолес́ок ’сухое месца, грудок’ (люб., Сл. ПЗБ), сухо́лесок ’сухое месца сярод балота, парослае лесам’, сухоле́сок ’лісцевы лес на роўным ці ўзвышаным месцы’ (палес., Талстой, Геогр.), што да сухі і лес, гл. Матывацыя назвы расліны няясная (Янышкава, Этимология–1985, 46), магчыма, паводле месца, дзе часцей за ўсё сустракаецца, або ў выніку збліжэння з сухалі́снік, назвай расліны (?), пераклад рус. сухоли́стник (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́р ’чалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус. кумендеръ ’званне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск. komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц. commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)