По́ўны ’напоўнены да самага верху, перапоўнены’, ’цалкам ахоплены’, ’тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Бяльк.), ’цэлы’ (Бяльк.), по́вен ’поўны’, ’вельмі многа’ (валож., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. полный, укр. по́вний, рус. по́лный, польск. pełny, в.-луж. połny, н.-луж. połny, палаб. påu̯në, чэш., слав. plný, славен. pȏln, серб.-харв. пу̏н, балг. пълн, макед. полн, ст.-сл. плънъ. Прасл. *pъlnъ, *pъlnъjь (< і.-е. *pl̥‑no‑s ’поўны’); роднаснае літ. pìlnas ’поўны’, pìltiналіваць’, прус. pilnan ’цэлае’, англ. full, франц. plejn, інд. prāna‑ і pūrnás ’поўны’, ст.-грэч. πλήρης, лац. pleo ’напаўняю’ (параўн. кампле́кт), plēnus, ням. Fülle, voll — ад кораня са значэннем ’напаўняць, наліваць’ (Глухак, 512; Брукнер, 402; Фасмер, 3, 312, з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́чны ’топкі (пра сала, якое пры смажанні дае многа тлушчу)’ (Мат. Гом., Лекс. Бел. Палесся), ’тлусты (пра сала)’ (брагін., Нар. словатв.; ПСл), то́чная (сала) ’тлустае’ (рэч., лоеў., ЛА, 4), то́чнае ’тс’ (лельч., там жа). Да ток2, тачыць ’ліць, наліваць’ або да тук, тучны (гл.). Галосная асновы пад уплывам *tokъ < *tekti ’цячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachturyć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набах‑ тэрыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́‑ рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъхтвамбіць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑© адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ць1 ’вастрыць, завострываць’, ’вырабляць што-небудзь на такарным станку’, ’дзіравіць, пашкоджваць (пра насякомых, грызуноў; пра дзеянне вады, ветру)’; ’неадступна мучыць, пазбаўляць сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вастрыць’, ’рыць; грызці’ (Сл. ПЗБ), ’вастрыць’ (Бяльк.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.), ’дзіравіць, прагрызаць’ (Нас.), ’наточваць’ (Ласт.), точы́ць ’грызці, рыць; усоўваць’ (ТС), точы́ть ’вастрыць’ (Вруб.); сюды ж тачы́цца ’лезці, рабіць хады’ (Федар. 4), точы́цца ’лезці, чапляцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’вастрыць; апрацоўваць’, ’грызці, праядаць’; ’пазбаўляць сіл, здароўя’, рус. точи́тъ ’вастрыць; грызці’, стараж.-рус. точити ’праядаць’, польск. toczyć ’вастрыць’, в.-луж. točić ’вастрыць; грызці’, н.-луж. tocyś ’тс’, чэш. točit ’вастрыць, выточваць’, славац. točiť ’тс’, серб.-харв. то̀чити ’вастрыць; грызці’, балг. то́ча ’вастрыць’, макед. точи ’тс’. З прасл. *točiti ’вастрыць, абточваць’, якое звязана з *točiti ’гнаць, прымушаць бегчы’ > ’абточваць, паварочваючы’. З падобным развіццём семантыкі літ. tekė́ti ’бегчы’ і ’вастрыць’ (Брукнер, бі). Славянскія словы збліжалі з арм. tʼekʼem ’кручу, пляту, намотваю’, лац. texere ’ткаць, плесці’ (ЕСУМ, 5, бі 1; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638).

Тачы́ць2наліваць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, цадзіць’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. точити ’выдзяляць, раздаваць’, ’рассыпаць’, войну точити ’ваяваць’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж тачы́ць вайну́ ’сварыцца, вадзіцца’ (Сл. ПЗБ), тачы́цца ’ліцца, вылівацца’ (Байк. і Некр.), ’ліцца; сыпацца патрохі’ (Нас., Стан.), ’працякаць’ (Ян.), ’паўзці, імкліва пранікаць’: мухі ў хату точуцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ), вада точыцца (ашм., Сл. ПЗБ), ’рухацца, перамяшчацца’: рак точыцца назат (гродз., Сл. ПЗБ), точы́цца ’сачыцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’ліць, выпускаць (вадкасць), цадзіць’, точи́тися ’цячы, выцякаць’, рус. точи́ть ’выпускаць (вадкасць)’, стараж.-рус. точи́ти ’выдзяляць вільгаць; праліваць’, польск. toczyć ’разліваць’, чэш. točiti ’ліць, цадзіць’, славац. točiť ’цадзіць, наліваць’, славен. točiti ’ліць’, серб.-харв. то̀читиналіваць, ліць; цячы, ліцца’, балг. точа ’цадзіць, наліваць, разліваць’, макед. точи ’тс’, ст.-слав. точити ’выпускаць (вадкасць); гнаць, пераследаваць’. З прасл. *točiti ’пускаць, бегчы, цячы; гнаць’, каўзатыва ад *tekti ’цячы’ (ЕСУМ, 5, 610; Чарных, 2, 254; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638). Паводле Борыся (637), аднаго паходжання з папярэднім словам (гл.), пры гэтым прасл. *točiti мела агульнае значэнне ’рабіць так, каб нешта цякло, плыло’, ’перамяшчаць нешта, надаючы яму вярчэнне’, ’апрацоўваць прадмет, верцячы яго’. Параўн. і тачаць, гл.

Тачы́ць3 ’падаўжаць, сточваць адно з адным’ (калінк., Сл. ПЗБ), точы́ць ’тс’ (ТС). Гл. папярэдняе слова; у аснове значэнне ’круціць, віць’.

Тачы́ць4 ’расціраць, церці’: тачылі ягады на машынку (рагач., Сл. ПЗБ). Гл. тачы́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіля́ць ‘часта цягнуць сілом або вудаю, вудзіць’, ‘шмат браць, чэрпаючы’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘есці’ (Бяльк.), ‘чэрпаць, браць’ (Мат. Гом., Пал., Янк.), ‘чэрпаць ваду’ (паўн.-усх., ЛА, 5), селя́цьналіваць’, силя́ць ‘чапляць’ (Растарг.), ‘нанізваць’ (Гарэц.; чэрв., Нар. лекс.; Нік., Оч., Варл.), ‘удзяваць нітку або шнурок’ (Варл.); сюды ж сіля́ўка ‘нізка рыбы’ (лід., ЛА, 1). Укр. силя́ти ‘нізаць’, рус. силя́ть (рыбу) ‘лавіць сілом, якое прычэпліваецца да доўгай вуды’, польск. usidlić ‘злавіць сілом’, чэш. osidliti ‘сплясці сіло’, славац. zasídliť ‘перавязаць ніткай’. Да сіло (гл.), сіллё. Адносна значэння ‘чэрпаць’ параўн. рус. заси́лить ‘зачапіць канцом буча за што-небудзь, зачарпнуць’; гл. Праабражэнскі, 2, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзе́ць1 ’апрануць’, ’уздзець’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Пятк.), надзе́цца ’апрануцца’ (Жд. 1). Да дзець (гл.), што звязана з прасл. *děti рознымі семантычнымі пераходамі, у прыватнасці пераход ’рабіць’ — ’адзяваць’ акрамя славянскіх моў прадстаўлены ў літ. dėvė́ti ’насіць адзенне’, англ. to do on ’надзяваць’, асецін. koenyn ’апранаць, надзяваць’ і інш. (Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36). Гл. таксама: Фасмер, 1, 509; Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Надзе́ць2 ’нафаршыраваць’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), надзява́ць ’начыняць’ (карэл., Шатал.; Жд. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), надзяваны ’надзеты’, ’нафаршыраваны, начынены’ (ТС; ашм., гродз., Сл. ПЗБ). Да дзець (гл.), семантычны пераход ’рабіць’ — ’наліваць, насыпаць, напіхваць’ прадстаўлены ў гаворках яшчэ дзеясловам начыні́ць ’нафаршыраваць, напіхаць’ (ад чыніць ’рабіць’), у іншых славянскіх мовах: укр. начини́ти, рус. начини́ть, польск. nadziać, чэш. nadíti, славен. nadeti, серб.-харв. на̀денути, балг. надя́на, макед. надене ’тс’; такім чынам, мяжа паміж арэаламі вытворных ад *děti і *činiti праходзіць праз беларускую моўную тэрыторыю. Паводле Махэка₂ (118), пераходнае значэнне ў гэтым выпадку — ’нацягнуць нешта на нешта, насадзіць, надзець’, гл. надзе́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць каплямі. Зямля была мокрая, з дрэў капала вада. Маўр. / у безас. ужыв. Удзень капала са стрэх, у зацішку зусім па-веснавому прыгравала сонца. С. Александровіч.

2. Ліць, наліваць каплямі. Капаць лякарства. // Разліваць каплі чаго‑н. на што‑н. Капаць салам на настольнік.

3. перан.; на каго. Разм. Даносіць, нагаворваць. Капаць на суседзяў.

•••

За каўнер не капае — няма падстаў спяшацца; паспеецца.

Капаць на мазгі каму — настаўляць, навучаць.

капа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., што.

1. Пераварочваючы і разбіваючы верхні слой глебы (звычайна лапатай), размякчаць, рыхліць зямлю; ускопваць. Капаць агарод. □ Хлапчукі капалі зямлю і насілі перагной. Васілевіч. // Выбіраючы, выкідваючы зямлю, рабіць паглыбленне. Капаць яму. □ Дзесяткі і сотні тысяч жыхароў сталіцы, пачалі капаць акопы, супрацьтанкавыя равы, будаваць надаўбні, каб перагарадзіць ворагу дарогу да сталіцы. Паслядовіч.

2. Выконваць, даставаць што‑н. з зямлі. Капаць бульбу. □ Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне. Якімовіч. // Рыючы зямлю, здабываць каштоўныя пароды, карысныя выкапні, мінералы. Капаць гліну. □ [Эдвард Лявэр] з самых малых год сваіх капаў жалезную руду. Чорны.

•••

Капаць магілу (яму) каму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буры́ць1 ’руйнаваць’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Касп.), ’распускаць вязанае’ (Жд.), бу́рыць ’разрываць, руйнаваць’ (КЭС, лаг.). Рус. бури́ть ’руйнаваць, кідаць і г. д.’, укр. бу́рити ’руйнаваць; моцна ліць, ліцца і г. д.’ У розных, але падобных значэннях і ў іншых славян: польск. burzyć, чэш. bouřiti, серб.-харв. бу́рити се і г. д. Звязана з слав. *burʼa (гл. бу́ра), Слаўскі, 1, 51; Мейе, RS, 2, 65; Махэк₂, 62 (лічыць *burʼa аддзеяслоўным утварэннем); Фасмер, 1, 244–245. Іначай (але паводле Фасмера, там жа, непераканаўча) Праабражэнскі, 1, 658 (рус. і ўсх.-слав. buriti < oboriti кантамінацыяй з бу́ря). Сюды ж адносіцца і бел. буры́цца ’абвальвацца’ (Нас., Касп., Жд.), бу́рнуць ’шпурнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.), бурну́ць ’тс’ (Янк. III), бура́ць ’шпурляць, кідаць’ (Янк. III). Параўн. рус. бурну́ть ’шпурнуць, кінуць’, буря́ть ’кідаць, шпурляць, руйнаваць’.

Буры́ць2 ’мачыцца’ (Гарэц.), бу́рыць (Нас.), бурэ́ніць ’тс’ (Бяльк.), буры́ць ’моцна ліць ваду’ (Шат.). Рус. дыял. бури́ть, бу́риться ’тс’, бу́рила ’дзіця, якое ноччу мочыцца’. Развіццё значэння зразумелае з рус. дыял. лексікі: бу́ри́ть ’біць крыніцай, бурліць’; ’наліваць багата, праз край’ (→ ’мачыцца’). Усё да бу́ра, бу́ры́ць (гл.). Параўн. і ўкр. бу́рити ’моцна ліць, ліцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Параніць чым‑н. вострым, абрэзаць. Адной рукой і галавой .. [Таццяна] ударыла ў раму, выбіла яе і выскачыла на вуліцу. Аб шкло парэзала лоб, руку і ногі. Шамякін. — Кінь гэтае шкло, твар парэжаш. — Дзяўчынка прытуліла шкло да грудзей. Чорны.

2. Нарэзаць, разрэзаць на часткі. Парэзаць хлеб. □ [Настаўніца] пароўну падзяляла цукеркі на ўсіх, парэзала торг на роўныя часткі, пачала наліваць чай. Няхай. // перан. Падзяліць, раздзяліць. Да апошняй ніткі абабраў ён [пан] вёску, Нават луг парэзаў, злыдзень, на палоскі, Каб садраць з прыгонных большыя аброкі. Бажко. // Папілаваць. [Грачова:] — З шафёрам Парэмчыкам цэлую машыну дроў яму парэзала. І ўсім у двары па ваду, дурненькая, бегае... Ракітны.

3. Зарэзаць, забіць усё, многае або ўсіх, многіх. Напрадвесні прыйшлі немцы. Хлеб увесь з магазінаў і свірнаў забралі, скаціну парэзалі. Жычка.

4. перан. Спаласаваць, зрэзаць, змаршчыніць. Відзён і калючы дрот белых, а за ім тры лініі акопаў парэзалі зямлю. Барашка. Ён быў немалады ўжо, гэты касманаўт — глыбокія маршчыны парэзалі твар і лоб. Шыцік.

5. перан. Намнога, у многіх месцах скараціць (пра артыкул, нарыс і пад.). Аднак што атрымалася? У другой карэктуры нарыс нехта — пакрамсаў і парэзаў. Нават не толькі парэзаў. Усе першыя абзацы... выкінуты. Грамовіч.

6. і без дап. Рэзаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)