Пума́к ’намоклае бервяно ў рэчцы; бервяно, якім прыціскалі намочаны лён, каб не ўсплываў’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад памок ’тс’, што да мокнуць, мачыць; да фанетыкі параўн. дыял. пумі‑ дбр і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нама́к ’куль (саломы)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязанае з на́макань ’палена’ (полац., Нар. лекс.), намаклінадрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (навагр., Нар. сл.), з развіццём значэння да ’нешта вельмі цяжкае’; ад мокнуць, мачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацюлёзаць ’памыць абы-як’ (паст., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, пабудаванае на незвычайным спалучэнні гукаў, першасную форму якога цяжка вызначыць. Параўнг падобныя: цюлюнкаваты ’непаваротлівы, марудны, павольны ў рухах’, цюмцяляй, цямцялей ’тс’. Можна дапусціць генетычную сувязь з літ. tiTžtiмокнуць, размакаць’, семантьп. а якога, аднак, аддаленая ад разглядаемага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажлу́кціцца ’напіцца празмерна’ (ТС, мядз., Сл. ПЗБ). Да жлу́кціць ’піць’ (гл.). Сюды ж нажлугціцца ’напіцца (гарэлкі)’, якое Грынавяцкене (зб. Lietuvių kalbos specialioji leksika. Vilnius, 1983, 186) выводзіць непасрэдна з літ. žlùgtiмокнуць’, žlùgtas ’жлукта’, нажлагта́цца ’напіцца (гарэлкі)’ (дзятл., ашм., там жа), што суадносіцца з літ. žlaũgti ’жлукціць (бялізну)’, а таксама нажлю́хацца, нашлю́хацца ’напіцца (гарэлкі)’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мачу́начкі, мочу́ночкі ’ежа з сухога хлеба, солі і цыбулі, залітых варам’ (нараўл., Вешт.). Да мачонік (гл.). Аб пераходзе о > у гл. Карскі (1, 117–123). Вештарт (Бел.-рус. ізал., 18) гаворыць аб лексеме гом. мачу́нкі ’рулі’ як аб запазычанні з рус. мовы. Відавочна, калька з балт. крыніцы накшталт мурцоўка ’тс’, якая з’яўляецца роднаснай з літ. mùrtiмокнуць, рабіцца вязкім’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачала ’калода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), памані ’цяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. кіс, кісла і кіснуў, кіснула; незак.

1. Рабіцца кіслым, псавацца ад браджэння. Малако кісне. Віно кісне.

2. Разм. Мокнуць, набухаць ад вільгаці; раскісаць. У гушчары, у ямінах-лужынах кісне снег, вада пеніцца, як саладуха. Пташнікаў. Вельмі ж бязлітаснай выглядае прырода, калі прымушае мокрых ад балота людзей кіснуць яшчэ і пад дажджамі. Кулакоўскі.

3. перан. Разм. Весці аднастайнае бяздзейнае жыццё. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець. Купала. // Сумаваць, нудзіцца. [Марфа] не кісла, якім бы горкім бокам не паварочвалася да яе жыццё, і другім не давала кіснуць. Васілевіч.

•••

Кіснуць ад смеху — нястрымна нясцішана смяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́снуць1 ’кіснуць’ (ТСБМ). Укр. киснути, рус. киснуть ’тс’, балг. киснамокнуць, кіснуць’, серб.-харв. ки̏снути ’тс’, славен. kísniti ’кіснуць’, польск. kisnąć, чэш. kysnouti, славац. kysnuť, в.-луж. kisnyć, н.-луж. kisnyś ’тс’. Узводзіцца да прасл. *kysti, kysnǫtiмокнуць’. Бліжэйшай паралеллю лічыцца лат. kûsât ’кіпець’ (фармальна адэкватна прасл. kysati, параўн. рас‑кісаць). Нягледзячы на блізкасць славянскага і латышскага дзеясловаў, застаюцца сумненні наконт іх генетычнай тоеснасці. Тым больш што лексіка іншых балтыйскіх моў не адпавядае гэтай пары ні фармальна, ні семантычна. Няма таксама надзейных адпаведнікаў за межамі балта-славянскай моўнай глебы (Бернекер, 1, 678–679; Траўтман, 147). Згодна з іншай версіяй, прасл. kysti, kysati звязваюцца з літ. kaužóti, gaužóti ’кіснуць’ (Яначак, LF, 59, 419; Шпэхт, KZ, 55, 9; Махэк, Recherches, 83–86). Гэта этымалогія адпавядае канцэпцыі аб прыярытэце семантычнай адэкватнасці над фармальнымі адпаведнасцямі. Дублетнасць па звонкасці — глухасці зычных назіраецца ў самім балтыйскім матэрыяле. Адносіны галосных адпавядаюць розным ступеням якаснага і колькаснага аблаўта. Да таго ж першая версія не выключае семантычна і фармальна другой. Параўн. лат. kûsât ’кіпець, бурліць, уздымацца’ і літ. kiaužóti ’ўздымацца, выгінацца’, kaužóti ’падымацца пры браджэнні’. Больш шырокі дыяпазон адпаведнасцей прымае Тапароў (K–L, 357–360), які, у прыватнасці, уключае ў адну групу генетычных паралелей лат. kûsât і літ. kùšti ’рухацца, шавяліцца, кішэць’. Калі не ісці далей па шляху семантычнага расшырэння гэтай групы паралелей, мы павінны будзем суаднесці прасл. kysti, kysnǫti ’кіснуць’ і прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць). Фармальна яны суадносяцца на аснове рэфлексацыі і.-е. як славянскага s або x (Мартынаў, Слав. акком., 109–129). Семантычна яны звязваюцца паняццем ’браджэнне’: ’бязладны, хаатычны рух’ > ’браджэнне’. Параўн. рус. бродить ’бадзяцца, блукаць’ і бродить ’брадзіць’.

Кі́снуць2 ’без упынку смяяцца’ (КЭС, лаг., Жд. 3), кіснуць са смеху ’нястрымна прыцішана смяяцца’ (ТСБМ, Юрч. Фраз. 2). Семантычна да першаснага значэння кіснуць1мокнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)