Ноў1маладзік’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Машыннага (Atlas, 1, к. 5), вынік экспансіі з захаду ўтварэнняў з ’новы’ (пра месяц) на тэрыторыю з матывацыяй ’малады’, параўн. польск. now, nowy miesiąc, księżyc na nowiu, чэш. лоі/ (mesie), mesie na nove, ням. Neumond, англ. new moon, франц. nouvelle tune, лац. luna nova і пад. Рус. месяц на нови (Даль, без указ, месца) і зафіксаванае ў слоўніку Жэляхоўскага ўкр. нів знаходзяцца на перыферыі гэтай інавацыі, аднак параўн. рус. арх. новамаладзік’ (СРНГ). Па паходжанню кароткі прыметнік (*пооъ < *пооъ mesęcb) або адпрыметнікавы назоўнік (*novb), гл. новы.

Ноў2, (новь) ’час з’яўлення новага хлеба, новы хлеб’ (Нас.), от нова до нова ’круглы год, ад старога да новага ўраджаю’ (ТС), рус. новь ’новы ўраджай; нешта новае, якое толькі што з’явілася’. Да новы (*пооъ), параўн. навіна ’новы ўраджай, першы ўраджай’.

Ноў3 ’новаўзаранае поле, цаліна’ (Яшк.), сюды ж коўка ’тс’ (Бяльк.), рус. новь ’тс’. Да новы ’новаўзараны’, параўн. навіни ’новаўзаранае поле’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молодо́й

1. прил., в разн. знач. малады́;

молодо́й ме́сяц маладзі́к;

2. сущ. малады́, -до́га м.;

мо́лодо-зе́лено в знач. сказ. мо́лада-зе́лена;

из молоды́х да ра́нних з малады́х ды (але́) ра́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. У якім многа смалы; які змяшчае ў сабе смалу, смалісты. Смаловыя бярвенні. □ Яшчэ з далёкае пары Мне пах знаёмы на дрывотні Смаловых трэсак і кары. Бялевіч. Пахне бярвеннем, смаловымі дошкамі. Скрыган. // Які ўтвараецца пры гарэнні смалы. Тонкі маладзік, нібы калыска, Гайдаецца да рання над сялом, І патыхае недзе блізка-блізка Смаловым дымам, домам і цяплом. Грахоўскі.

2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Паветра было чыстае, свежае, напоенае смаловым водарам. Чарнышэвіч.

3. Апрацаваны смалой, прасмолены. Смаловы канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сяц, ‑а, м.

1. Планета, самая блізкая да Зямлі. Месяц-маладзік. □ Ноч была цёмная — ні месяца, ні зорак на небе. Шыловіч.

2. Дванаццатая частка астранамічнага года, у якой ад 28 да 31 дня. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. // Адрэзак часу ў 30 дзён, калі лічыць ад якога‑н. дня. Месяц прамінуў, як дзень. Гартны. Ішлі спачатку месяцы, потым мінуў год, другі. Ракітны.

•••

Поўны месяц — поўня.

Мядовы месяц — першы месяц пасля шлюбу ў маладых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рага́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае рогі. Буйная рагатая жывёла. □ Які вялікі ён [лось], рагаты, Паджары і стрынгаляваты. Колас. Каровы заўсёды ідуць спаважнай цяжкаю ступою, дабрадушна трасучы рагатымі ілбамі. Якімовіч. / у знач. наз. рага́ты, ‑ага, м.; рага́тая, ‑ай, ж. Няма куды рагатаму падзецца. Спужаўся ён, аж дыхаць заняло. Корбан.

2. З выгнутымі вострымі канцамі, падобнымі на рогі. Зоры ў небе чыстым, Вішні каля хаты, За кляновым лістам Маладзік рагаты. Астрэйка. Павесіўшы шапку на рагатую вешалку, што стаяла побач, не распранаючыся, [Юрка] падсеў да дзяўчыны. Карпаў.

3. Разм. Якому здраджвае жонка, абмануты жонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размыць.

2. у знач. прым. Сапсаваны, разбураны плынню, вадою. Русіновічу сніўся сон: ён едзе з бацькам па размытай, калдобістай дарозе. Дамашэвіч. Штоноч сніцца венцяроўцам самалёт... Здаецца, не ходзяць яны па размытай грэблі ды балоце, а на самалёце птушкай крылатай носяцца. Чарот.

3. у знач. прым. Які не мае ярка акрэсленых абрысаў; няясны, невыразны. Сонца заходзіла за брудную, празрыстую павалоку. Яно не хавалася, але здавалася нейкім размытым. Лобан. Пабразгаў [вецер] заінелай клямкай, Асыпаў з хвоі снег і знік, А з воблака размытай плямкай Туманным выплыў маладзік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладзе́нец1 ’грудное дзіця, немаўля’ (Нас., Яшк. Назвы, Інстр. II), ’дзіця’ (калінк., Мат. Гом.). З рус. младенец ’тс’, якое з ц.-слав., ст.-слав. младеньцьмладѣньць). Такое ж значэнне і ў макед., балг. младенец. Дывергентная інавацыя ў прасл. (параўн. прус. maldenikis ’дзіця’). Гл. малады.

Маладзе́нец2 ’жаніх, юнак, малады чалавек’ (Мядзв., Нас., Касп.; Мікуц., Пан.; расон., в.-дзв., Шатал.), усх. мыладзе́ніц (КЭС). Польск. młodzieniec ’тс’, н.-луж. młoźeńc, в.-луж. młodźenc, чэш., славац. mládenec ’юнак, халасцяк’, славен. mladénčič, серб.-харв. мла̏денац ’тс’, ’жаніх’, макед. младенец ’жаніх’, младинец ’юнак’. Прасл. moldenьcь < прус. maldenikis ’дзіця’ > малады́ (гл.).

Маладзе́нец3, маладзе́няцмаладзік’ (даўг., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку намінацыі з малады месяц ’тс’ (ваўк., гарад., Сл. ПЗБ) пры ад’ідэацыі маладзе́нец ’малады чалавек’.

*Маладзе́нец4, мыладзе́ніц ’прыпадак’ (Бяльк.). Рус. пск., смал., разан. молоденец ’тс’, ’радзімёд’. Магчыма, знаходзіцца ў генетычнай сувязі з маладзе́нец3 (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўня, по́вня, по́ўна, по́ўнае, по́ўная ’поўная фаза Месяца’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Сл., Гарэц., Др.-Падб., Клім., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 2), по́ўняе ’поўня’ (Ян.; барыс., валож., рагач., бых., ЛА, 2), по́ўната ’поўня’ (Касп.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; Шатал.), по́ўна ’поўня’ (ЛА, 2). Ад по́ўны (гл.), паколькі ў час гэтай фазы Месяц бачны поўнасцю. Лексема по́ўнік ’поўня’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., пух., Сл. ПЗБ) утварылася паводле назвы іншай фазы Месяца — маладзі́к. Тое ж у іншых індаеўрапейскіх мовах, параўн. рус. полнолу́ние, літ. pìlnatis ’поўня’ (< pìlnas ’поўны’), англ. full moon ’поўня’ (< full ’поўны’, moon ’Месяц’), франц. pleine lune (< plein ’поўны’, lune ’Месяц’). Паводле Німчука (Давньорус., 29), укр. по́вня ’тс’ абстрагавана са спалучэння месꙗц въ пълнѣ (суч. місяць уповні), у якім выступае М. скл. нячленнага прыметніка м. р., што зусім не абавязкова на фоне прадуктыўных утварэнняў тыпу ро́ўня і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́вы ’новы’ (Сл. ПЗБ), но́вый ’тс’ (Бяльк.), но́ву ’тс’ (ТС). Сюды ж навіна́ ’нешта новае, раней невядомае; новаўзаранае поле’, но́віна ’новаўзаранае поле’ (Шатал., Сл. ПЗБ), но́вінка ’свежавытканае палатно’ (Касп.), наві́к ’новы, прыезджы чалавек’ (Сцяшк.), экспрэсіўныя ўтварэнні навю́сенькі, навю́танькі (Нас.), нову́ські (Сл. ПЗБ), нову́сенькі (ТС), но́вы‑навю́сенькі (Цых., параўн. балг. дыял. нов‑новиша́т і пад.). Укр. новий ’тс’, рус. но́вый ’тс’, польск. nowy ’тс’, чэш., славац. novy ’тс’, в.-, н.-луж. nowy ’тс’, славен. nòv ’тс’, серб.-харв. но̑в ’тс’, макед. нов ’тс’, балг. нов ’тс’. Прасл. *novъ‑jь, роднаснае літ. naũjas ’тс’ грэч. νἑος, лац. novus, гоц. niujis, ст.-в.-ням. niuwi (Фасмер, 3, 78; Бязлай, 2, 228; Шустар-Шэўц, 14, 1023). Значэнне но́вы ’малады’ (пра месяц, гл. маладзік), зафіксаванае на Гродзеншчыне, звязана праз польск. nowy (miesiąc) з вялікім еўрапейскім арэалам, параўн. ням. Neumond, англ. new moon, фр. nouvelle lune, лац. luna nova і пад. (Машынскі, Atlas, 1, к. 5). Меркаванні пра сувязь новы ’малады’ са слав. *nyti ’быць аслабленым, слабым’ непераканальныя (гл. там жа), паколькі значэнні ’новы’ і ’малады’ першапачаткова прысутнічалі ў семантыцы і.-е. *neu̯o‑, што звязваюць з і.-е. *sneu‑ ’гнуць, звязваць, круціць’ (Макоўскі, Мир сл. и знач., 137–138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луна́1 ’зарава’ (Бес.), у выразе: хадзіць па луне ’быць лунацікам’ (віл., Сл. ПЗБ), луна́ ’рэха’ (Растарг.), ’маладзік’ (добруш., Бел. хр. дыял.). Укр. луна́ ’водбліск, зарава’, ’рэха, водгулле’, рус. луна́ ’месяц’, ’водбліск на небе’, ’промень святла’, ’асветленае праменямі святла неба’, паўд. ’рэха’; польск. łuna ’водбліск моцнага святла, вялікага агню’, ’святло’, ’вясёлка’, ’чырвонае неба’, ’чырвань на шчоках’, каш. łu̇na, łǫna ’чырвань агню’, палаб. lau̯nǝ, lai̯nǝ ’месяц’, чэш. і славац. (паэтыч.) luna, ст.-чэш. luna ’промень, святло, бляск’, ’месяц’, славен. lúna ’месяц’, młȃdạ, pȍu̯nạ łȗnạмаладзік’, серб.-харв. чак. lunȁ, дуброўн. lȗna ’вясёлка’, макед. (паэтыч.) луна і серб.-харв. лу́на ’месяц’, балг. луна́ ’тс’, ст.-слав. лоуна ’тс’, ц.-слав. ’святло месяца’. Прасл. luná ’бляск, водбліск’, ’месяц’, ’вясёлка’, якому адпавядаюць: ст.-прус. lauxnos ’свяцілы’, лац. lux ’святло’, lūna ’месяц’ (у больш старажытным напісанні losna), авест. raōχšmā‑ ’святло, бляск’, ст.-ірл. lūan ’тс’, ’месяц’, ст.-грэч. λευκός ’светлы’, λύχνος ’свяцільнік, ліхтар’, ст.-в.-ням. liehsen ’ясны’, арм. lusin ’месяц’, тах. lukśanu ’які свеціцца’. І.‑е. праформа *louk‑s‑nā ’свяціла’, ’якая свеціцца’ суадносіцца з дзеясловам *leuk‑/*louk‑ (Бернекер, 745; Фасмер, 2, 533; Слаўскі, 5, 308–311; Мее, Études, 130, 442, 444; Скок, 2, 330–331; Махэк₂, 344; БЕР, 3, 509–510; Аткупшчыкоў, Из истории, 234). Мартынаў (Балта-слав.-іт. ізагл., 30) мяркуе, што прасл. luna з’яўляецца інфільтрацыяй іт. louksnā на зах.-балт. арэале.

Луна́2 ’ленасць, гультайства, нерухавасць’ (КЭС, лаг.). Да лунь3 ’гультай’ (гл.). Магчыма, тут назіраецца пэўны ўплыў на семантыку з боку лексем лунацік, хадзіць па луне́.

Луна́3 ’невялікая хмарка’ (гродз., бяроз., Сл. ПЗБ), ваўк. лунёк ’хмарка’ (там жа). Першапачаткова было лунь (ці ⁺лунъ), а жаночы род з’явіўся пад уплывам лексемы хмара (а, магчыма, і луна ’водбліск’), параўн. лунь, лунёк ’невялікая дажджавая хмара’ (віл., Жыв. сл.), ’здань, прывід’, луні́ ’кучаравыя воблакі’ (віл., Нар. лекс.), лунь ’белы балотны туман’ (ТСБМ). Названа паводле бела-шэрага колеру, бледнага водбліску. Генетычна да лупа́1 (гл.). Сюды ж луні́сты ’хмарны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Луна́4 ’незарослае вадзяное месца ў балоце, якое адсвечваецца’ (зах.-бел., Яшк.). З лума́ > лу́міна (гл.). Відавочна, сема ’водбліск’ і вызначыла фіналь, аформіўшы яго ў ‑на, як ⁺луна́ (гл. луна́1), якое зафіксавана ў в.-дзв. гаворках у мн. ліку: луны́ ходзюць ’блішчаць, пераліваюцца, льсняцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама лу́нка, лу́нька (гл.).

Луна5 ’няшчасце, бедства’ (Шат.). Генетычна роднаснае да укр. лун, лунь у выразе лу́на пійма́ти ’памерці’, рус. луна́ ’смерть’ і, магчыма, да балг. лу́на ’моцны вецер з віхром’, лу́на і лу́ня ’бура’ (Дурыданаў, Болг. русистика, 1979, 4, 32–34), а таксама чэш. кіёўск. luňák ’хуткі вецер’. Утвораны пры дапамозе старога суфікса ‑на (< прасл. ‑na) ад асновы лу‑, якую Буга (Rinkt, 2, 373), Фасмер (2, 533), разглядаючы рус. луна́ ’смерць’, бачаць у роднасных літ. lavónas і liavónas ’труп’, liáujuosi gyvenęs, прус. au‑laũt ’памерці’, liáutis, paliáuti ’спыняць’, лат. ļaũt ’дапускаць, дазваляць’; сюды ж прасл. lěviti: укр. ліви́ти ’слабець’, чэш. leviti ’палягчаць’; гоц. lēwjan ’аддаваць на што-небудзь’. Сюды ж лу́нуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)