рагаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае рогі. Буйная рагатая жывёла. ▪ Які вялікі ён [лось], рагаты, Паджары і стрынгаляваты. Колас. Каровы заўсёды ідуць спаважнай цяжкаю ступою, дабрадушна трасучы рагатымі ілбамі. Якімовіч. / у знач. наз. рагаты, ‑ага, м.; рагатая, ‑ай, ж. Няма куды рагатаму падзецца. Спужаўся ён, аж дыхаць заняло. Корбан.
2. З выгнутымі вострымі канцамі, падобнымі на рогі. Зоры ў небе чыстым, Вішні каля хаты, За кляновым лістам Маладзік рагаты. Астрэйка. Павесіўшы шапку на рагатую вешалку, што стаяла побач, не распранаючыся, [Юрка] падсеў да дзяўчыны. Карпаў.
3. Разм. Якому здраджвае жонка, абмануты жонкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)