*Скадаў, скода́ўклінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл. *sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пачапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.

2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова. Сабаленка. // Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў.

2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́тачка (БРС), вы́тычка ’вытачка, клінок, устаўлены ў адзежы’ (Бяльк.). Мяркуючы па адсутнасці слова ў Насовіча і па яго геаграфіі, можна лічыць запазычаннем з рус. вы́тачка ’тс’, якое ад жарг. кравец., шавец, тача́ть ’шыць, шыць суцэльным швом’. Апошняе к тачыць, ток, цяку (гл.) (Фасмер, 4, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ключо́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ключа (гл.). Параўн. польск. kulig, kulik ’кулік’ і ’чарада саней падчас масленіцы’. Не выключана, аднак, што пад уплывам ключс ключок < *клінок ад клікаць (гл.) і суфікса — < ж, характэрнага для Nomina agentis (хадок ад хадзіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 59–60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвяк, выкл.

Разм.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцельклінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковиццавоскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнікклінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́вічак (ска́вічок) ‘мяшочак для адціскання сыру, клінок’ (лун., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Параўн. фармальна падобнае каш. skovëčk ‘бярозавы сок’, якое Борысь (SEK, 4, 285) выводзіць з першаснага *sьkovъ ад *sьkati ‘выдзяляць сок’; тады гэта ‘тое, пры дапамозе чаго выціскаюць сыроватку’. Гл. яшчэ Борысь, Etymologie, 59. Сюды ж яшчэ васкавень, васкавік, аскавень (гл.), якія, відаць, адлюстроўваюць другаснае збліжэнне з воск. Параўн. скадаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)