◎Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)