Нагбом ’нагнуўшы вядро, збанок’ (піць) (Нас., ТСБМ, брасл., глуск., бялын., ДАБМ, камент. 145; полац., Нар. лекс.), нагбом і на́гбам ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да нагба́ць ’нагнуць’ якое Насовіч лічыць вытворным ад гбаць (гл.); часцей ужываецца ў форме з перастаноўкай — набгом (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суні́цы, ‑ніц; адз. суніца, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных з белымі кветкамі і пахучымі ружова-чырвонымі пладамі. А ўнізе навакол цвілі, адцвіталі суніцы. Лынькоў.

2. Пахучыя салодкія ці кісла-салодкія ягады гэтай расліны. Мы з Галінкай назбіралі збанок суніц. Васілевіч. Андрэй пачаставаў суніцамі Веру і швагерак. Кулакоўскі. Летам каля старых сухіх пнёў вельмі рана паспяваюць духмяныя суніцы. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бубэ́нчыкі ’расліна гарлачык жоўты, Nuphar luteum Sm.’ (Бейл.), рус. бубе́нчики ’тс’. Ад бубе́нчик (памяншальнае ад бу́бен, гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак. Параўн. яе іншыя назвы: бел. ба́нька, булдоўка, глечыкі, кушынкі, гарлачыкі, жбанкі, рус. кубы́шка, укр. гле́чики, куби́шка, кувши́нчик, збанок. Параўн. Мяркулава, Очерки, 32–33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.

Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком. Гурскі. — Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала. Дуброўскі. Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што з дадан. сказам і без дап.

1. Даведацца, пачуць пра што‑н. Збанок у прэзідыум не сеў, ён, мабыць, прачуў ужо, што яго будуць здымаць. Навуменка. Як толькі прачулі гараджане пра няпрошанага госця, яны замкнулі вароты. Шынклер. — Таня, пэўна, з вёскі вярнулася. Можа, там навіны якія прачула, — зноў нясмела прапанаваў Максім. Машара.

2. Пранікнуць пачуццём у сэнс чаго‑н. [Валошын:] Падумайце, прачуйце вашым сэрцам, Што робіце, куды вы ідзяце? Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́дзіна ’пасудзіна’ (Сцяшк., Нар. лекс.), судзі́на ’тс’ (ТСБМ, Варл.; гродз., ЖНС), ’невялікая кадушачка для мукі і збожжа’ (узд., Жд. 2), ’вялікая кадушка (на 30–50 пудоў зерня)’ (Сцяц. Сл.), суды́нказбанок’ (Дразд., ДАБМ, камент., 822), су́дзя зборн. ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судина ’пасудзіна, ёмістасць’, ’судна, лодка’ (Ст.-бел. лексікон). Да су́ды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускаві́цінь ’мяшок, у якім адцэджваюць тварог’ (Бяльк.), рус. бран. лускави́тень ’тс’. З пчалярскай лексікі: гл. васкавень. Відавочна, спачатку было ⁺васкавіт ’мяшок, які робіць воск’, але таму, што ва ўсх.-бел. гаворках дэрываты з суфіксам ‑іт азначаюць асоб па іх занятку (барацьбі́т, сяўбі́т), да васкавіт быў далучаны суфікс ‑ень (як берасценьзбанок, гаршчок, аплеценыя бяростай’). Пры ад’ідэацыі лексемы луска ’адходы’ в‑ было заменена ў л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́лаб ’да дна’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254), ’набгом, адразу, у адзін прыём’ (навагр., Нар. сл.; Юрч. Фраз.), на́лба ’нагнуўшы вядро, збанок (піць)’ (пухав., Бел. дыял.; Сцяшк. Сл.), налбом ’нагбом’ (Сл. ПЗБ), рус. на́лоб выпить ’выпіць да дна, поўнасцю, закінуўшы пры гэтым галаву’ (Даль), налобо́к ’поўнасцю, да канца (выпіць)’ (СРНГ). Тлумачэнне Даля дае кірунак этымалагізацыі — да лоб (нагнуўшы пасудзіну на лоб) у выніку сцяжэння — налаб, або на лба > на́лба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буня́к ’пухір на целе’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 85). Арашонкава і інш., там жа, з няпэўнасцю параўноўваюць з укр. буня́к ’чмель’, бу́нька ’пасудзіна з гліны’, літ. bùngti ’павялічвацца, рабіцца моцным’. Параўнанне з буня́к ’чмель’ магчымае, і буня́к ’пухір’ можа быць гукапераймальным (гл. бунава́ць; як паралель параўн. бульбата́цьбу́льбатка ’бурбалка’). Але не выключаецца і паходжанне ад бу́нька (гл.) ’бочачка, збанок’. Параўн. розныя значэнні слова ба́нька ’пасудзіна’. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лады́жка ’гладыш’ (Мат. Гом.), глады́шказбанок без вуха (ручкі)’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2), ладыш ’гладыш’, ’круглая вонкавая частка коміна’, ’цэментаваная труба ў калодзежы’ (ваўк., Сл. паўн.-зах., Федар. 1., Сцяшк.), польск. люблінск. gładyszka ’посуд для малака’. У выніку другаснага пераасэнсавання звязваецца з лексемай гладкі (гл.), хаця ў сапраўднасці ўтворана ад адной з прасл. назваў гліны latū̆‑/latĭ (Трубачоў, Ремесл. терм., 219). Адпадзенне пачатковага г‑ уласціва не толькі беларускім, але і іншым славянскім гаворкам, параўн., напр., укр. бук. ладонький ’гладзенькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)