збано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. збано́к збанкі́
Р. збанка́ збанко́ў
Д. збанку́ збанка́м
В. збано́к збанкі́
Т. збанко́м збанка́мі
М. збанку́ збанка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збано́к, -нка́ м. кувши́нчик, кри́ночка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збано́к, ‑нка, м.

Невялікі збан; тое, што і збан. Волечка даставала з паліцы збанок і накрывала яго цадзілкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збан, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памянш. збано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. і збано́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. зба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліва́ны, -ая, -ае.

Пакрыты палівай.

П. збанок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збано́чак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да збанок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́тка обл. збано́к, -нка́ м., сло́ік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кувши́нчик обл. збано́к, -нка́ м., збано́чак, -чка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

1. Інтэнсіўна мяшаючы, размяшаць, зрабіць раўнамерным раствор чаго-н.

Р. цеста на бліны.

2. Разбіць, размалаціць (разм.).

Р. збанок.

|| незак. раскало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жбано́к, ‑нка, м.

Абл. Збанок. — Шкада, што не папрасіў прынесці жбанок вады — хочацца піць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)