Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́паць ‘ісці, тупаць’, ‘хадзіць няпэўна (пра дзіця і старых)’ (ТСБМ, Янк. 2, Яўс.). Параўн. польск. tępać ‘тупаць’ (Борысь, 654: з другасным насавым), н.-луж. tepaś ‘тс’, балг. дыял. те́пам ‘ісці марудна ад старасці ці па-дзіцячы’. Гл. тупаць; форма з экспрэсіўным або варыянтным вакалізмам, што можа ўзыходзіць да прасл. *tъpati, параўн. тыпаць, гл. Аднак большасць даследчыкаў звязваюць яе з прасл. *tepti, роднасным з літ. tèpti ‘мазаць’, лат. tept ‘тс’ з асноўным значэннем ‘біць, стукаць’, да якога праз чаргаванне ўзыходзяць і тупаць, тупат, гл. (Фасмер, 4, 45; Шустар-Шэўц, 1504; ЕСУМ, 5, 548; ВЕР, 7, 949). Гл. наступнае слова. Сюды ж тэ́пало ‘той, хто тэпае’ (Янк. 2), тэ́паць ‘лапаць, сандаля’ (Яўс.), тэ́пці ‘хатні абутак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), тэ́пкаццадыбаць, ісці’ (Кал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́каць1 ’падаць (пра плады); стукаць, пукаць, ляпаць’ (бых., Жыв. НС; Шат., Бяльк., Растарг.), пя́кнуць ’упасці; стукнуць’ (Бяльк., Пал., Растарг.), ’упасці’: пякнула яна з печы (рагач., Сл. ПЗБ), пя́кнуцца ’ўпасці, ляпнуцца аб зямлю’ (Бяльк.), пяк — выклічнік для перадачы гуку падзення на зямлю пладоў і дробных прадметаў або тупога ўдару (Нас., Растарг., Шат.), сюды ж, відаць, і пе́кнуць ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць’: пе́кнуў воўка копу́том (ТС). Гукапераймальнае, параўн. славен. pekȅt ’тупат’, pekemáti ’тупат, цоканне (капытоў)’, якія Сной (435) выводзіць ад гукапераймання pek, што імітуе ўдары капытам або нагой; параўноўваюць з бел. пя́каць ’стукаць’, рус. упека́ть ’выгнаць’, роднаснымі да лат. pękâtдыбаць, тупаць’, pęka ’лапа, нага’, гл. Бязлай, 3, 22; Сной₂, 504. Гл. таксама пекаць, покаць, пукаць, покаць.

Пя́каць2 ’класці, валіць адно на адно; замяшчаць, упіхваць’ (Нас.), пя́къць, пя́къцца ’працаваць празмерна, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), пя́кацца ’лезці, пхнуцца’: дзе ні трэба пя́каецца (Цых.); сюды ж, відаць, і рус. дыял. упя́кать ’паставіць каго-небудзь у непрыемнае становішча, увесці ў бяду’. Няясна, хутчэй за ўсё да пякаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

далёка нареч., в разн. знач. далеко́, далёко;

ён жыве́ д. ад го́рада — он живёт далеко́ (далёко) от го́рода;

аро́л д. ба́чыць — орёл далеко́ ви́дит;

яму́ д. да даскана́ласці — ему́ далеко́ до соверше́нства;

д. не... — далеко́ не...;

д. пайсці́ — далеко́ пойти́;

д. за... — далеко́ за...;

д. зайсці́ — далеко́ зайти́;

д. не зае́дзеш — далеко́ не уе́дешь;

д. хадзі́ць не трэ́ба — далеко́ ходи́ть не ну́жно;

ба́чыць во́ка, ды даста́ць д.погов. ви́дит о́ко, да зуб неймёт;

блі́зка віда́ць, ды д. дыба́цьпогов. глаза́м ви́дно, да нога́м оби́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калды́га1, колды́га ’крывы, кульгавы чалавек, які павольна ідзе’ (Нас.), колдыгаць ’кульгаць’ (Нас.). Дакладны адпаведнік у суседніх смал. гаворках: колдыга ’кульгавы чалавек’, колдыгай ’тс’ (тут дадатковая суфіксацыя, як у смал. колдыбай ’тс’), колдыгать ’кульгаць’. Утварэнне, аналагічнае калдыба1 (гл.). Рэгіянальны наватвор, інавацыя ва ўсх.-бел. гаворках. Звяртае на сябе ўвагу яшчэ і росл., смал. колдыка, смал. колдыкаць ’кульгаць’. Відаць, няма патрэбы разглядаць бел. калдыга як звонкі дублет да прыведзеных слоў. Суфіксацыя ў бел. слове з’яўляецца натуральнай, параўн. маг. утварэнні хварыга ’хворасць, прыпадак’ (Нас.). Падобную смал. суфіксацыі адзначае Сцяцко, Афікс. наз., 76, у некаторых беларускіх гаворках, параўн. полац. хадыка ’хадок, хадуля’. Што датычыць мяркуемай намі суфіксацыі ў калдыба (гэты элемент лёгка выдзяляецца, параўн. прыведзеныя словы), можна думаць, што яна нерэгулярная, магчыма, трасфармацыя ‑ыг‑а пад уплывам дзеяслова дыбаць ’кульгаць’. Падрабязней гл. кандыба, відаць, роднаснае гэтаму кругу лексікі.

Калды́га2 ’скіба дзярністай зямлі на раллі, вялікія кавалкі сухой зямлі на заскароджаным молі’ (слаўг., Яшк.). Утварэнне, аналагічнае калдыба2. Суфіксацыя (па тыпу) у даным выпадку не вельмі ясная, аднак іншы варыянт тлумачэння таксама не высвятляе гэтага пытання. Параўн. рус. дыял. колча ’кульгавы чалавек’, ’купіна’, пск., кур. колчеватый ’ухабісты, няроўны, купісты (звычайна пра дарогу)’, колчи ’ўхабіны, камкі замёрзлай гразі на дарозе, ворыве і да т. п.’. Аднак, думаецца, няма патрэбы суадносіць семемы ’кульгавы’ і ’ўхабісты’, відаць, тут незалежныя ўтварэнні ад асновы колт‑. У такім выпадку тут не толькі семантычная паралель да разглядаемага слова, але і генетычна роднасная лексіка (дэрываты ад kl̥t‑/kl̥d‑).

Калды́га3 ’парода лесуна’ (Кірк.). Дакладных адпаведнікаў да гэтага слова няма. З фармальных паралелей бел. калдыга ’кульгавы’, параўн. у Насовіча колдыга ’крывы, кульгавы, які павольна ходзіць’. Вельмі сімптаматычная інфармацыя ў Насовіча, 241: «Колдыга… хромой чортъ. Колдыга чортовъ, усе круциць да муциць», відавочна, сведчыць на карысць таго, што калдыга3 паходзіць ад калдыга ’кульгавы’. Адносна этымона гл. калдыга1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць / павольна: плесціся, пхнуцца, цягнуцца; брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць (разм.) / хутка: шыбаваць, шыбаць, часаць / павольна: сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць (разм.) / вялікімі крокамі: сігаць; джгаць (разм.); чухаць (перан.) □ біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

віда́ць I вводн. сл. ви́дно, ви́димо, по-ви́димому, вида́ть, наве́рно, очеви́дно; знать, поди́

віда́ць II несов.

1. (быть доступным для взора) быть ви́дным, видне́ться; свети́ться; бре́зжить, бре́зжиться;

адгэ́туль уся́ вёска в. — отсю́да всю дере́вню ви́дно;

удалечыні́ в. былі́ го́ры — вдали́ видне́лись го́ры;

праз зеляні́ну в. была́ вада́ — сквозь зе́лень свети́лась вода́;

2. безл. (можно видеть, понять) ви́дно;

3. (следовать) я́вствовать;

з гэ́тага в. — из э́того я́вствует;

яно́ в. — оно́ и ви́дно;

све́ту (бе́лага) не в. — не ви́дно ни зги;

як в.вводн. сл. как ви́дно, по-ви́димому; ника́к;

в. па́на па халя́вахпосл. ви́дно пти́цу по полёту;

ві́дам не в., слы́хам не чува́цьпогов. ви́дом не вида́ть, слы́хом не слыха́ть; не ви́дано, не слы́хано;

блі́зка в., ды далёка дыба́цьпосл. глаза́м ви́дно, да нога́м оби́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́зка

1. нареч. (в пространстве) бли́зко; (на малом расстоянии — ещё) вблизи́, невдалеке́, неподалёку; (совсем близко — ещё) ря́дом;

яны́ сядзе́лі ве́льмі б. адзі́н ад аднаго́ — они́ сиде́ли о́чень бли́зко друг от дру́га;

б. ад го́рада — вблизи́ (невдалеке́, неподалёку) от го́рода;

2. в знач. сказ. (во времени) ско́ро, бли́зко; (в сочетании с сущ. — ещё) бли́зок, близка́;

б. во́сень — ско́ро (бли́зко) о́сень;

б. дзень — бли́зок день;

3. нареч. (хорошо) бли́зко;

б. пазнаёміцца — бли́зко познако́миться;

4. предлог с род. разг. (в пространственном знач.) во́зле, о́коло; близ;

б. рэ́чкі — во́зле (о́коло, близ) ре́чки;

5. предлог с род. разг. (приблизительно) о́коло;

б. го́дао́коло го́да;

б. ты́сячыо́коло ты́сячи;

6. в знач. безл. сказ. бли́зко;

дзе́цям б. хадзі́ць у шко́лу — ребя́там бли́зко ходи́ть в шко́лу;

б. што — без ма́лого, почти́; о́коло (чего);

і ні б.! — ни в каку́ю! ни за что!;

б. віда́ць, ды далёка дыба́цьпосл. глаза́м ви́дно, да нога́м оби́дно;

б. ло́каць, ды не ўку́сішпосл. бли́зок ло́коть, да не уку́сишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)