мало́ць, мялю, мелеш, меле; незак., што і без дап.

1. Раздрабняць зерне, ператвараючы ў муку, парашок; размолваць. Малоць жыта. Малоць перац. □ [Мікіта:] — Чаго толькі [паравік] не рабіў! І малоў, і малаціў, і крупы драў, і паліваў. Ракітны. // Раздрабняць што‑н., ператвараючы ў дробную аднародную масу. Малоць руду.

2. перан. Разм. Балабоніць, балбатаць, гаварыць абы-што. Болесь завёў мяне ў свой пакой .. і бясконца малоў мне пра сябе самога і пра сваіх родных. Гарэцкі. [Таня:] — Знаеш жа, што твая гутарка пустая, а ўсё мелеш. Новікаў.

•••

Ваду малоць — займацца пустаслоўем, гаварыльняй.

Малоць лухту — тое, што і вярзці лухту (гл. вярзці).

Малоць языком — тое, што і малоць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здить ’трызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярза́ ’балака, гаварун, балбатун’ (Грыг.), укр. верзи́ця ’пустамеля’, рус. перм. верзи́ла ’той, хто гаворыць лухту, недарэчнасці’. Да вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярзёнка ’шырокі пояс, плецены з воўны’ (палес., Сак.). Утворана ад прыметніка вярзёны (< вьрзенъ) і суф. ‑ка. Да вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’ (Бяльк.). Параўн. рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; пагана, неахайна пісаць’, ва́рза́ть ’пэцкаць’. Словы няяснага паходжання (як часта наогул экспрэсіўныя). Шахматаў (ИОРЯС, 7, 2, 333) меркаваў пра сувязь з рус. во́рзать ’паспешліва хлябаць’. Ільінскі (ИОРЯС, 16, 4, 20) параўноўвае з рус. вара́згать ’тс’. Але ўсё гэта не робіць паходжанне слова ясным. Параўн. Фасмер, 1, 275. Але параўн. таксама і ўкр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’ (да семантыкі параўн. рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; балбатаць абы-што, вярзці’) — бясспрэчнае ўтварэнне ад верзти́вярзці’ (да *vьrz‑ ’плесці’). Да іран. сувязей рус. слоў гл. Абаеў, Этимология, 1966, 246.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераве́рзці ’сказаць, няправільна расказаць’ (Яруш.; Нас.), пераве́рзць, перавярза́ць ’у перакручаным выглядзе перадаваць што-небудзь’ (Растарг.). Да пера- і вярзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баразні́ць ’блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб.), таксама ’баранаваць’. Першае значэнне, бясспрэчна, звязана з другім. Усё да баразна́. Як семантычную паралель гл. баруздзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барахли́ть несов., прост.

1. (плохо работать) барахлі́ць;

мото́р барахли́т мато́р барахлі́ць;

2. (говорить вздор) вярзці́, мало́ць (пусто́е).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяро́за ’вярзенне, падман, хлусня’ (КТС). Да вярзці́. Заканчэнне слова ‑оза, магчыма, ужыта Якубам Коласам у якасці суфікса па аналогіі да пагроза дзеля рыфмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Патана́, пагона ’пляткар, балбатун’, патоніэтивярзці недарэчнасці, бязглуздзіцу’, ’балбатаць’ (Бес.). З венгерскай мовы, параўн. венг. pakpnäs ’трэск, шчоўк’ pattani ’трашчаць, шчоўкаць, ляскаць’. ©

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)