Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчанывысушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суха́р, ‑а, м.

1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары. Якімовіч. У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады. Сіўцоў. // Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.

2. перан. Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу. Шамякін. Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра. Брыль.

3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суха́рвысушаны кавалак хлеба, булкі’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом., Сцяц. Сл.), ’вельмі худы чалавек’ (полац., Нар. лекс.; слонім., ЖНС), сухаро́к ’падгарэлая бульбіна’ (Мат. Маг.), ’стрыжань дрэва, зеляніны’ (Мат. Гом.), суха́рка ’булачка з салодкага цеста’ (Сцяшк.), суха́рык ’коржык’ (Сл. Брэс., Сцяц. Сл., Вешт.), ’сухія вырасты па краях бохана’ (Вешт.), суха́рына ’вельмі худы чалавек’ (пруж., Сл. ПЗБ). Укр. суха́р ’сухая галінка’, суха́рик ’сухар, сухое месца і г. д.’, рус. суха́рь ’сухар’, польск. suchar ’сухар; сухастой’, чэш., славац. suchar ’сухар; сухая галінка’, серб.-харв. суха́рак ’сухая галінка’. Прасл. *sucharъ ’нешта сухое, напр., сухар, сухая галінка і г. д.’, дэрыват ад *suchъ з суф. ‑arъ; гл. Слаўскі, SP, 2, 21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзыго́н1 ’ежа з дранай бульбы, запечанай у чыгуне’ (Вешт.). Параўн. укр. (валын.) бадзьоні ’тс’ (Казачук, Бел.-укр. ізал., 32), бадзі ’від ежы з дранай бульбы, мукі, алею або сала, якая запякаецца і падаецца цёплай’ (Яварніцкі, Словник). Слова няяснае. Магчыма, запазычанне (адкуль?). Параўн. укр. бандз ’бульба’, будзвысушаны тварог’, бундз ’авечы тварог; вялікі кусок авечага сыру’ (якое, відаць, мае рум. сувязі; да рум. слова bulz ’кусок мамалыгі з брынзай’, параўн. Губшмід, Schläuche, 25–27).

Бадзыго́н2 ’штосьці грувасткае, вялізнае’ (Клім.). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне бадзыго́н1 (гл.): ’ежа, бабка, запечаная ў чыгуне (ежа няпэўнай формы, вялікая бабка)’ → ’штосьці няпэўнае, вялікае’ (параўн. розныя значэнні слоў ба́ба, ба́бка, якія азначаюць і ’ежу з бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́ва, ‑ы, ж.

1. Пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання. Малочная страва. □ Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты, і маці адразу паставіла перад ёй кашу на неглыбокай талерцы і кубак з цёплым малаком. Ермаловіч. Са стала паляцела, перакуліўшыся, міска з варывам, лінула гарачай стравай бацьку на грудзі. Галавач. Манька падрыхтуе чыгункі, загадае Міхалку зварыць ці даварыць страву, выгнаць карову, а сама — за касу і ў поле: касі каса, пакуль раса! Лось. // Яда. За год вайсковага жыцця .. [Віктар] не зведаў стравы болей смачнай, чым звычайны, аржаны, спецыяльна высушаны хлеб. Навуменка.

2. Адзін з відаў яды, які падаецца на абед, снеданне або вячэру. — Смачна! — прыняўшыся есці першую страву, сказаў .. [Змітрок]. Ваданосаў. Але ж куцця была толькі асноваю сямейнай вячэры. Да яе прыбаўлялася яшчэ адзінаццаць страў або хоць бы хто колькі мог назбіраць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухі́, -а́я, -о́е.

1. Не мокры, не замочаны.

Сухая кашуля.

Сухое сена.

2. Пазбаўлены вільгаці, не сыры.

Сухія дровы.

С. клімат.

С. вецер.

3. Які страціў свежасць, сакавітасць, мяккасць, высахлы або высушаны; прыгатаваны ў выглядзе парашку, канцэнтрату.

С. батон.

Сухія яблыкі.

Сухое малако.

С. кісель.

4. Пазбаўлены спажыўных сокаў, засохлы, амярцвелы; які не дзейнічае, высах з-за якой-н. хваробы, атрафіраваны.

С. куст малін.

С. корань.

Сухая рука.

5. Які праводзіцца, робіцца або праходзіць, працякае пры адсутнасці вільгаці, вадкасці; без вадкіх выдзяленняў.

Сухая тынкоўка.

С. кашаль.

6. Нішчымны, без нічога (пра хлеб).

Есці с. батон.

7. Які мае сухарлявы склад цела, хударлявы.

С. стары.

8. перан. Пазбаўлены душэўнай цеплыні, дабрыні; неласкавы.

С. чалавек.

С. тон (непрыветны).

9. перан. Скупы, лаканічны.

С. пералік фактаў.

10. Пра гукі: пазбаўлены гучнасці, мяккасці.

С. лязгат металу.

11. Пра ліку гульні: такі, пры якім той, хто прайграў не атрымаў ніводнага ачка.

Прайграць матч з сухім лікам.

Сухі закон — забарона гандляваць моцнымі алкагольнымі напіткамі.

|| памянш. сухе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 7 знач.; разм.).

|| наз. су́хасць, -і, ж. (да 1—5, 7—10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пухі́р ’уздуцце на скуры; прышч; пузыр’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.; Клім.; ПСл; ЛА, 3), паўхі́р ’тс’ (Скарбы; зэльв., навагр., дзятл., валож., ЛА, 3), панхі́р, панхе́р ’тс’ (брасл., ашм., смарг., бераст., шчуч., там жа), пухе́р, пухіэр ’тс’ (Сцяшк. Сл., Бес.; пруж., ЛА, 3), пукі́р ’тс’ (Сл. Брэс.), пухі́р ’бурбалка’ (ТСБМ, іўеў., ЛА, 2), ’высушаны і надзьмуты мачавы пузыр парсюка’ (Скарбы; слуц., Нар. словатв.; лях., Янк. Мат.; капыл., Жыв. сл.), ’паветраны пузыр у рыбы’ (ЛА, 1), ст.-бел. пухиръ ’пузыр’; параўн. укр. пухі́р, пухи́рь ’тс’, польск. pęcherz ’уздуцце скуры, пузыр’, чэш. puchýř ’тс’, славац. puchar, puchor ’пузыр, валляк’, в.-луж. pucher ’пузыр, бурбалка’, н.-луж. puchoŕ ’тс’, славен. puhọ̑r ’тс’; магчыма, сюды таксама серб. пу̏хор ’узняты ў паветра попел’. У сувязі з рознай суфіксацыяй лічыцца самастойным утварэннем у славянскіх мовах ад асновы прасл. *puch‑, гл. пухаць, пухнуць (Шустар-Шэўц, 2, 1188; Бязлай, 3, 135). Банькоўскі (2, 536) рэканструюе заходнеславянскую інавацыю *pǫ па ўзору *pǫpyrь ’тс’ пад уплывам сінанімічнага *měxyrь (гл. мяхір), адкуль фіналь ‑xyrь (“w prasłow. ‑x‑ po ‑o‑ niemożliwe”). Па фанетычных прычынах (спалучэнне ‑xi‑ < ‑chy‑ і інш.) беларускія словы запазычаны з польскай, параўн. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 193; Станкевіч, Зб. тв., 1, 39, 50, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трут ‘высушаная губа, якая выкарыстоўваецца для высякання агню’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц.; дубр., мсцісл., стаўб., клім., ЛА, 4), ‘чага, бярозавая губка’ (Ласт., Меер Крыч.), ‘губа на альсе’ (гарад., ЛА, 1), сюды ж, відаць, і ў праклёне каб цябе трут еў, як ты абʼідаіш мае дабрыцо! (Варлыга, Прыказкі Лагойшчыны, New York; München, 1966, 104). Укр. трут ‘кнот або высушаны грыб-трутавік (выкарыстоўваецца пры высяканні агню)’, рус. трут ‘перапаленая ў закрытым сасудзе анучка, пры дапамозе якой здабываецца агонь’, стараж.-рус. трудъ ‘губка з дрэва’, чэш. troud, мар. trúd, славац. trúd, славен. tród, харв. trûd, серб. тру̂б, макед. трат, балг. трът ‘трут’, ст.-сл. трѫдъ ‘тс’. Прасл. *trǫdъ ‘гнілізна, парахно’, утворанае ад незахаванага ў славянскіх мовах дзеяслова; супастаўляюць з літ. trandìs ‘караед’, trandýti ‘есціся караедамі’, trendéti ‘быць паточаным моллю’, лат. trenéti, лат. trenêt ‘псавацца, гніць’, ст.-інд. trnátti ‘расколвае, прадзіраўлівае, адкрывае’, ст.-грэч. τερδών ‘шашаль’ (Фасмер, 4, 110; Брукнер, 575 і 577; Махэк₂, 653; Голуб-Копечны, 391; Траўтман, 328; Скок, 3, 514; Глухак, 642; Зубаты, AfslPh, 16, 416; ЕСУМ, 5, 660). Сюды ж: трутаві́к ‘грыб, які паразітуе на дрэвах’ (ТСБМ; клім., ветк., ЛА, 1, Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Пазбаўляцца чаго‑н., пакідаючы, забываючы дзе‑н. па няўважлівасці. Губляць ключы. Губляць грошы. Губляць рэчы. // Скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер’е і пад.). Сумавала рабіна ў полі, Што губляе ўсё лісцейка з голля. Журба. Не кукуй, зязюля, хоць так цяжка грудзям, Не губляй па лесе пер’е, галасы. Танк.

2. Марна траціць што‑н. дарагое, каштоўнае. Хто рана сее, той насенне не губляе. З нар. Коцік часу не губляе, Мышку ў норку заганяе. А. Александровіч. // Пра таго, хто памёр, загінуў. Шматала мяцеліца Конскія грывы, У жорсткіх атаках Сяброў мы гублялі. Хведаровіч.

3. Пазбаўляцца часткова або поўнасцю якіх‑н. уласцівасцей, якасцей, стану. Губляць надзею. □ Прамень сонца.. з’явіўся на столі — вузкая ружовая палоска. Паступова яна робіцца святлейшай, губляе ружовасць. Шамякін. Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Самуйлёнак. // Выходзіць з ранейшага становішча, мяняць размяшчэнне, позу. Губляць устойлівасць. Губляць раўнавагу.

4. Збівацца з чаго‑н., страчваць што‑н. Губляць дарогу. Губляць сувязь думак.

•••

Губляць (траціць) галаву — траціць здольнасць цвяроза думаць, губляцца ў складаных абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)