палу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. палудзіць (у 1 знач.); луджэнне.

2. Сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў; луда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свіне́ц ‘цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру’ (ТСБМ): свінец волаво чыстае (Сержп. Прымхі). Рус. свине́ц, укр. свине́ць, ст.-рус., рус.-ц.-слав. свиньць, славен. svínəc, балг. свине́цволава’ (з рус.БЕР, 6, 550). Прасл. *svinьcь. Роднаснае літ. švìrnas ‘свінец’, лат. svinsволава’. Сувязь з грэч. χυαυος ‘сіняе рэчыва’, іран. *spana‑ ‘жалеза’ лічыцца сумніўнай, гл. Фасмер, 3, 577; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1160; Сной₁, 624; Новое в рус. этим., 203–205. Насуперак гэтаму Данка і Вітчак (ABSl, 21, 83–91) лічаць яе верагоднай, выводзячы зыходнае *svinъволава’ з і.-е. *k̑wn̥:s ‘нейкі карысны камень’, ‘нейкі метал’, якому адпавядае грэч. мікен. ku‑wa‑no ‘шкло блакітнага колеру’, фрак. σπινος ‘каштоўны камень’, хец. kuwanna ‘медзь’, іран. s(p)ana ‘жалеза’, ст.-перс. *âsana‑ ‘тс’. У Беларусі назва распаўсюдзілася пад рускім уплывам, народная назва — волаво (гл. волава), параўн. свінец як волово (ТС). Рус. о́лово ў народнай мове адпавядае цын (Нас.), цына (Ласт.). Параўн. аднак ст.-бел. свинья ‘адзінка вымярэння колькасці свінцу і волава’ (Ст.-бел. лексікон), што, відаць, сведчыць пра народнаэтымалагічнае асваенне старой назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарт, -у, М -рце, м.

1. Цвёрдасць металу, якая надаецца гартаваннем.

Сталь высокага гарту.

2. перан. Фізічная або маральная вынослівасць, стойкасць.

Чалавек старога гарту.

3. Сплаў свінцу, волава і сурмы для адліўкі друкарскіх шрыфтоў (спец.).

|| прым. га́ртавы, -ая, -ае (да 3 знач.) і гарто́ўны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Палу́да ’луджэнне, сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў; луда’ (ТСБМ). Аддзеяслоўны дэрывант ад палудзіць < лудзіць < луда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́га, ‑і, ДМ дразе, ж.

1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для распрацоўкі россыпных залежаў карысных выкапняў (золата, плаціны, волава і інш.), а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, якія жывуць на дне вадаёмаў.

[Фр. drague.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.

1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз. // Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны. Скрыпка.

2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.

2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пло́мба ’цвёрдае рэчыва, якім закладваецца дупло зуба’, ’металічны забаронны знак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Праз рус. мову з ням. Plombe, якое з plombieren ’пламбаваць’ < франц. plomber ’ушчыльняць, заліваючы растопленым волавам’ < plombволава’ < лац. plumbum ’тс’ (Фасмер, 3, 284; Банькоўскі, 2, 610). Палес. драг. плёмба, блёмба — праз польск. plomba ’пломба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валява́ха1 ’чапля’ (КЭС), вальваха, валеваха, оловаха ’Ardea purpurea L.’, ’чапля рыжая’ (Нік.), валяваха ’бугай, бухала (птушка)’ (Некр., Маш., Гайдукевіч, Працы IM, 6), палес. волʼоваха, волюваха, волювака, волювак, воловаха, волʼлʼаха, олеваха ’чапля рыжая, Ardea purpurea L.’ і ’чапля шэрая, Ardea cinerea L.’, дыял. валяваха, волік ’Ardea stellaris L.’, паўдн.-зах. волюваня ’Ardea cinerea L.’, бойк. волʼованʼі ’чапля’ (Нікан., Бел.-укр. ізал., 62). Формы оловаха, олеваха дазваляюць меркаваць, што пачатковае в — прыстаўны гук. Назва звязана, магчыма, з колерам (шэрай птушкі) і лексемай волава (метал шэрага колеру). Варыянты вальваха, волляха могуць сведчыць пра другаснае збліжэнне з іншым словам — валлё, першасная ж форма — волʼованʼі (волава + суфікс прыметніка ‑ан). Форма волік — вынік народнай этымалогіі (параўн. бугай як назва птушкі). Няясна, ці ёсць сувязь з валіўка ’дзікая качка’ (Бяльк.), укр. валюш ’вальдшнэп’.

Валява́ха2 ’непаваротлівы чалавек’ (КЭС); ’лянівая’ (Мат. Гом.). Метафарычна з валяваха1, кантамінаванага з валяць, валяцца; параўн. валяй, валуй ’непаваротлівы, лены чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)