Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
во́лава, -а, н.
Хімічны элемент, мяккі коўкі метал серабрыста-белага колеру.
|| прым.алавя́ны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́лаваср.о́лово
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́лава, ‑а, н.
Хімічны элемент, мяккі коўкі метал серабрыста-белага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Волава 2/402; 3/102, 149; 5/286; 8/415 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАВА, цына (лац. Stannum),
Sn, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 50, ат. м. 118,710. Прыроднае волава складаецца з 10 стабільных ізатопаў: 112Sn, 114Sn – 120Sn, 122Sn, 124Sn; найб. пашыраныя — 120Sn (32,59%) і 118Sn (24,22%). У зямной кары змяшчаецца 8∙10−3 % па масе. Трапляецца ў мінералах (гл.Алавяныя руды). Вядома з глыбокай старажытнасці (2-е тыс. да н.э.). Серабрыста-белы метал, мяккі і пластычны, tпл 231,91 °C, tкіп 2620 °C, паліморфны (гл.Полімарфізм); пры т-ры вышэй за 13,2 °C існуе белае волава (β-Sn, шчыльн. 7295 кг/м³), якое пры т-ры ніжэй за 13,12 °C пераходзіць у шэрае волава (α-Sn, шчыльн. 5846 кг/м³), пры гэтым метал ператвараецца ў шэры парашок. У звычайных умовах устойлівае да ўздзеяння вады і кіслароду, узаемадзейнічае з галагенамі, неарган. к-тамі, пры награванні — з дыаксідам вугляроду, неметаламі (серай, селенам, фосфарам і інш.), з растворамі шчолачаў, з металамі (кальцыем, магніем, тытанам і інш.) утварае інтэрметал. злучэнні (гл.Волава злучэнні). Атрымліваюць з алавяных руд і рэгенерацыяй адходаў. Выкарыстоўваюць як кампанент сплаваў бронза, латунь, бабіт (гл.Волава сплавы), для аховы металаў ад карозіі (луджэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́лаван.
1. Zinn n -(e)s;
2.уст. Blei n -(e)s -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Во́лава (БРС, Яруш., Грыг., Нас., Касп., Шат.). Рус.о́лово ’волава’, ст.-рус., ст.-слав.олово ’свінец’, укр.о́лово, польск.ołów, чэш., славац.olovo, балг.о́лово, серб.-харв.о̏лово, славен.olȏv, ólovo (Далабко, ZfslPh, 3, 131), в.-луж.wołoj, н.-луж.wółoj ’свінец’. Роднаснымі з’яўляюцца літ.alvás ’свінец’ лат.al̂va, al̂vs ’волава’, ст.-прус.alwis ’свінец’. Далей гэта слова збліжаюць з назвамі колераў: ст.-в.-ням.ëlo ’жоўты’, лац.albus ’белы’, грэч.ἀλφός (Траўтман, 7; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Персан, 300). Іншыя гіпотэзы і літаратуру гл. Фасмер, 3, 135; Махэк₂, 413.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ЛАВА СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове волава. Уключаюць у рознай колькасці інш. элементы, найчасцей свінец, сурму, медзь, цынк, кадмій, вісмут. Маюць нізкую т-ру плаўлення, малую трываласць і цвёрдасць, здавальняючую каразійную ўстойлівасць, некаторыя — добрыя антыфрыкцыйныя ўласцівасці. Адрозніваюць легкаплаўкія сплавы (ад 20 да 90% волава па масе), падшыпнікавыя матэрыялы (85—90% волава, сурма і медзь; напр., бабіт), прыпоі (ад 20 да 90% волава, свінец і сурма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАВА ЗЛУЧЭ́ННІ,
неарганічныя хімічныя злучэнні, у якія ўваходзіць волава, пераважна ў ступені акіслення +2, +4. Злучэнні, у якіх волава мае ступень акіслення +2, менш устойлівыя і з’яўляюцца моцнымі аднаўляльнікамі. Найчасцей выкарыстоўваюцца дыаксід і солі (хларыды, сульфіды).
Дыаксід волава SnO2, бясколернае крышт. рэчыва, (tпл 1630 °C, нерастваральны ў вадзе. Хімічна вельмі ўстойлівы, плёнка SnO2 ахоўвае волава ад акіслення ў паветры. У прыродзе — мінерал касітэрыт. Выкарыстоўваюць як белы пігмент для эмалей, шкла, паліваў. Дыхларыд волава SnCl2, бясколерная крышт. соль, tпл 247 °C. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе (аднаўляльнік), пры фарбаванні тканін (пратрава). Тэтрахларыд волава SnCl4, бясколерная вадкасць, дыміць у паветры, tкіп 114 °C, шчыльн. 2230 кг/м (20 °C). Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, добры растваральнік для многіх неэлектралітаў (напр., ёд, фосфар, сера і інш.). Выкарыстоўваюць у вытв-сці волаваарган. злучэнняў, святлоадчувальнай паперы і інш.Сульфід волава SnS, крышталі рудога колеру, tпл 880 °C. У прыродзе — рэдкі мінерал герцэнбергіт. Выкарыстоўваюць для павышэння антыфрыкцыйных уласцівасцей падшыпнікавага матэрыялу. Дысульфід волава SnS2, залаціста-жоўтыя крышталі, нерастваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць як пігмент для фарбаў (імітатар сусальнага золата).