Валю́ш ’валяльня’ (БРС, Бір. Дзярж.); ’млын, у якім ёсць прылады валяць сукно, шарстабітня’ (КЭС), валюша ’тс’ (КЭС, КСТ), валюшня ’тс’ (БРС, Маш., Сцяшк. МГ, Янк.₂), валюшны (КТС), валуша ’валяльня’ (КТС). Да польск. folusz ’млын, дзе валялі тканіны’ (Брукнер, 124; Рудніцкі, 1, 303). Польскае паходжанне пацвярджаецца націскам у ва́люш. Гук в у пачатку слоў — вынік кантамінацыі з валяць. С. Мікуцкі (Третий отч., 207) памылкова лічыць, што бел. валюш да валіць, адкуль і польск. folusz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)